Авторизация
 

Двухдзённая навукова-даследчая экспедыцыя на Міёршчыне

+
Двухдневная научно-исследовательская экспедиция на МиорщинеДахрысціянскі перыяд у нашых мясцінах па-ранейшаму цікавіць навукоўцаў. Аб гэтым сведчыць двухдзённая навукова-даследчая экспедыцыя на Міёршчыну сталічнага этнагістарычнага цэнтра "Ява". У яе складзе былі вядомы археолаг Людміла Дучыц, якая ўжо вяла раскопкі ў нашым раёне ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. 
 
Яе калегамі на гэты раз сталі пісьменнікі і публіцысты Ірына і Максім Клімковічы, паэт Аксана Спрынчан, краязнаўцы Юрый Сянкевіч і Алена Паўлоўская. Госці мелі намер наведаць сакральныя месцы нашых мясцін і наваколля, пазнаёміцца з тутэйшымі легендамі і паданнямі, звязанымі з язычніцтвам.
 
Экскурсаводам і інфарматарам для прыезджых стаў настаўнік гісторыі СШ №3 Вітольд Ермалёнак. У першы дзень правёў даследчыкаў па сваім даўно распрацаваным турыстычным маршруце "Дзісенскі пярсцёнак". У шлях скіраваліся ад касцёла ў Міёрах, пабывалі ля каменя "Прывід" ля  хутара Чаравік, наведалі "Закляты камень" ля Белеўцаў, пазнаёміліся з паданнямі, якімі знакаміты гэтыя аб'екты. Асабліва багатыя на помнікі і звесткі з мінулага мястэчка Германавічы суседняга Шаркаўшчынскага раёна і яго наваколлі. Тое ж можна сказаць пра Лужкі, паблізу якіх удзельнікі экспедыцыі доўга затрымаліся ля могілкавай кап-ліцы з цікавымі каменнымі ўмураваннямі ў фундамент. Ля вёскі Дубаўцы выявілі пакуль невядомы навукоўцам камень "Боскі". Валунамі багатая і наша Міёршчына. Іх аглядалі ў вёсцы Авечкі і ў Язне.
Вітольд Антонавіч занепакоены той акалічнасцю, што аб'екты, якія можна было б дэманстраваць турыстам, не пазначаны ўказальнікамі, да некаторых проста няма даезду.

На другі дзень члены экспедыцыі вывучалі экспанаты школьных музеяў, што ўяўляюць для іх асаблівую цікавасць. Гэта, у прыватнасці, прылада для зняцця суроку, амулеты-абярэгі з косці і бронзы. А потым адбыліся паездкі да крыніцы Святая вада ля Дзехцяроў, да сакральных валуноў і капішча ля Волкаўшчыны, "Шаўца" ля Новага Пагоста, валуна ля Кублішчына. Непасрэдна ў райцэнтры прыезджых зацікавіла на прыватнай сядзібе каменная ступа. Па меркаванні навукоўцаў, яна калісь магла быць язычніцкім ахвярным каменем, падобнага якому на Беларусі больш няма.

У падарунак Вітольду Ермалёнку і яго музеям Людміла Дучыц пакінула збор кніг з бібліятэкі свайго дзядулі, вядомага ў краіне мастака, і нядаўняе выданне, створанае ў сааўтарстве з Ірынай Клімковіч пад рубрыкай "Невядомая гісторыя"—кнігу "Язычніцтва старажытных беларусаў". Цяпер, трэба меркаваць, у яе будзе працяг.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта