Авторизация
 

Па памятных месцах Міёршчыны

+
По памятным местам МиорщиныУсё далей сыходзяць страшныя гады, але памяць народная жывая. Па мясцінах баявой славы ў суботу, 13 жніўня, у рамках акцыі "Кветкі вялікай Перамогі"стартаваў маладзёжны аўтапрабег, арганізаваны намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Стальмачонак, лідарам райкама БРСМ Вікторыяй Пяткевіч, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Да дэлегацыі з райцэнтра далучаліся прадстаўнікі Чэрасаў, Туркова, Язна, Дзісны, памятныя месцы якіх і наведалі ўдзельнікі.

По памятным местам МиорщиныУ Чэрасах застаўся адзін ветэран Рыгор Андрэевіч Зазноў і чатыры малалетнія вязні фашызму. Аднасяльчане дастойна ішлі дарогамі вайны. У самым яе пачатку камсамольцы стварылі падполле, у 1944-м аб'ядналіся ў партызанскі атрад "Масква", які падпарадкаваўся камандаванню 4-й Беларускай брыгады. Многія патрыёты ў падполлі і на фронце загінулі смерцю адважных. Чэраскія культработнікі для ўдзельнікаў    аўтапрабегу падрыхтавалі мітынг, дзе песнямі ўсхвалялі Беларусь, прасякнута чыталі верш пра пяць журавоў-сыноў, якія да апошняга не здаваліся ворагу, змагаліся на Курскай дузе, берагах Дняпра, пад Сталінградам і Масквой…  Усе загінулі. І прыляцелі да старой маці пяць журавоў, як напамін пра крывінак.  Ля манумента выступалі старшыня сельвыканкама Галіна Шынкевіч, артысты Сняжана Аксёнава і Ігар Сардыка, Люда Скавародка.
 
По памятным местам МиорщиныУдзельнікі аўтапрабегу сабраліся ля манумента "Вечная слава воінам-вызваліцелям" у Туркове, усклалі кветкі, ушанавалі паўшых барацьбітоў хвілінай маўчання. Такі рытуал у кожным пункце прыпынку. Старшыня Туркоўскага сельвыканкама Пётр Ціхановіч расказаў, што на франтах загінулі іх 224 землякі, 112 партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, 14 дзяцей забрана ў вязніцы. "У Германіі,—гаварыў старшыня,—памятаюць страшны час, шануюць помнікі. Чаго не скажаш пра нашых суседзяў. Вельмі страшна, калі забіваюць". Моладзі параіў чытаць энцыклапедыю раёна ХХ стагоддзя—кнігу "Памяць". Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Аляксей Сташкевіч паведаміў, што на тэрыторыі сельсавета два абеліскі і два пахаванні. Час можа толькі прыглушыць боль. Змянілася тры пакаленні беларусаў, цяпер часцей даведваемся пра вайну не з жывых расповядаў, а з кніг, музеяў, фільмаў. 

"У абліччы ўглядаюся іх 
І—здаецца,—узняўшы правіцы,
Настаўляюць ахвяры жывых:
—Не дазвольце вайне паўтарыцца!"

Пранікнёна чытала на памяць вялікую паэму "Марыйка" Віктара Казекі школьніца Караліна Лапіцкая. Вяла мітынг дырэктар СДК Кацярына Лохан, спявала мастацкі кіраўнік Таццяна Жынь. 

По памятным местам МиорщиныЗатым дырэктар Туркоўскай школы Святлана Максіменка правяла экскурсію па вучнёўскіх апартаментах. Да кагорты дзяцей сёлета далучацца дрыгуцкія. 97 чалавек разам з дашкалятамі ў верасні прыме Туркоўская школа. Біёлаг Галіна Белавус распавяла на роднай мове пра экалагічны куток, створаны ў 1999-м. Драўляныя сцены, акварыум, рэкрэацыя лесу з дзікам, алянёнкам... Тут Чырвоная і Лясная кнігі.  
 Язне дэлегацыю вітала моладзь і культработнікі, клуб "Вера. Надзея. Любоў" з актывісткай Саламеяй Сіняўскай. Гісторык, настаўніца Ірына Стома грунтоўна расказала пра гісторыю краю. Цяпер гэта самая вялікая вёска ў раёне, колісь тут нават дзейнічаў масласырзавод, сыры атрымлівалі гран-пры ў вялікіх конкурсах. Галоўная вартасць—царква, летась святкавалі яе 115-годдзе.  На ўрачыстаці да вітання маладзёжнага аўтапрабегу прыгадалі землякоў-партызан, якіх цяпер няма з намі. Адзін з іх Сільвестр Аляксеевіч Жэнаў, першы начальнік мотатэхнічнай службы, камісар атрада, удзельнічаў у "Прарыве". Мястэчка Язна моцна знявечылася ў ваенны час, фашысты ўзарвалі маслазавод, спалілі школу і наогул палову вёскі. Аднак, як правільна спявалі культработнікі, мы навучыліся хадзіць пад агнём, не згінаючыся. Юны ўдзельнік канцэрта Жэня Маліноўскі нагадаў пунсовыя заходы, новыя гімнасцёркі і лісты ад матуль ва ўчарашніх хлопчыкаў. Лагодна віталі гасцей Дзіяна Коласава, Ілья Пашковіч, Міхаіл Карпаў, Вольга Александроўская, загадчыца Дома культуры Ларыса Бервячонак. Язна славіцца зычным, салаўіным аграгарадком раёна, нават рэспублікі. Не так даўно друкавалі пра яго ў сталічнай газеце "Сем дзён". 
ырэктар Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры сустрэў удзельнікаў аўтапрабегу ля мясцовай брацкай магілы. Тут пахаваны 278 воінаў-вызваліцеляў.

Экскурсію па краязнаўчым музеі самага маленькага горада ў Беларусі правяла яго апантаны кіраўнік Вольга Смаршчок. У пяці залах 1600 экспанатаў. У раздзеле "Дзісна—горад-музей" успаміны ветэранаў, 6 гербаў горада, яго вобразы з вышыні птушынага палёту і пэндзлямі прыезджых мастакоў-абстракцыяністаў. На пачэсным месцы творы мастака Уладзіміра Майсяёнка. Асобная зала расказвае пра гісторыю мясцовых яўрэяў, якіх 3800 расстраляна ў вайне. Са зборам матэрыялаў дапамагла Дзісенская дыяспара ў Ерусаліме, родзіч аднаго з расстраляных нават прывёз ізраільскі сцяг. У этнаграфічных залах ткацкі станок, рукадзелле, лазовая мэбля, кераміка, чыгуначы ліхтар, мандаліна, цымбалы, посуд, абутак, дыван, распісаны ў тэхніцы Язэпа Драздовіча, які вучыўся ў мясцовай гімназіі. 
Многія не стрымлівалі слёз у Дзісенскай царкве Уваскрашэння Хрыстова. Пранікнёна і шчыра даводзіла невымоўныя ісціны прыхаджанка Ала Мішута: выпрабаванні нам даюцца, каб прыйшлі да Бога. 

У сасонніку ўсклалі кветкі да пахавання, дзе расстраляна 3600 непавінных яўрэяў. Паслухалі мудрыя настаўленні дзісенскага гісторыка Марыі Дзехцяронак. Пасля яе ўрокаў не трэба было чытаць параграфы—так сістэмна і цікава расказвала, прыгадвае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 

алей усіх чакала спартыўная разрадка, якую арганізаваў інструктар-метадыст Іван Навіцкі. Міярчане і дзісенцы бегалі наўздагон нават на лыжах, скакалі ў мяхах, цэлілі ў баскетбольнае кальцо і мішэнь, падымалі гіру, перацягвалі канат.… Чаго толькі не выпала на іх спартыўную долю?! Пётр Конах падняў 24-кілаграмовую гіру больш за паўсотню раз, самым актыўным балельшчыкам стаў Аляксандр Жалняровіч, Алена Лаўрыновіч лаўчэй за ўсіх схапіла мячык. У перацягванні каната ўсё дужэйшыя ж дзісенцы, якў спартыўным спаборніцтве ў цэлым. 
"Канцэрт валошкавых даляў" прадставілі дзісенскія артысты, супрацоўнікі Цэнтра культуры, мясцовая школа мастацтваў, юныя танцоры, знакаміты "бульбяны" джэнтэльмен і "капітан" Данік Астукевіч, яго тата кіраўнік ГЦК Аляксей Астукевіч, юная прынцэса Паліна Валенцік, прымадонна сцэны Ядвіга Ганебная, любімыя Ігар Мятла, Людміла Тарубарава, вядучыя Ксенія Кагукіна і Кацярына Леснічова. Уразілі тэматычныя касцюмы і старанны, таленавіты падыход.  

Затым удзельнікі аўтапрабегу падзяліліся ўражаннямі, выказалі прапановы, сярод іх—далучаць больш моладзі, распрацаваць праграму з начлегам на прыродзе і іншае. Ад першай спробы задаволеныя. Кожны вызначыў асабліва цікавае. Некаторыя па-новаму адкрылі для сябе родны край, і нікога не пакінула раўнадушнай царква Уваскрашэння Хрыстова з пуцяводнай Зоркай—"Адзігітрыяй".
Алена Басікірская.
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта