Авторизация
 

У спісы Міёрскай "Памяці" не быў занесены

+
В списки Миорской "Памяти" не был внесёнУ рэдакцыю раённай газеты звярнуўся жыхар райцэнтра Дзмітрый Мікалаевіч Крук з просьбай пры падрыхтоўцы  другога тома раённай кнігі "Памяць" занесці прозвішча яго бацькі Мікалая Васільевіча Крука ў спісы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У пацвярджэнне прадаставіў ксеракопіі двух дакументаў.
 
Загадам па 1254 стралковаму ордэна Аляксандра Неўскага палку 378 стралковай Наўгародскай Чырванасцяжнай дывізіі №01-н ад 4 студзеня 1945 года стралок 2-й стралковай роты радавы Крук (Крюк) Мікалай Васільевіч узнагароджаны медалём "За адвагу". За тое, што ён у перыяд баявой наступальнай аперацыі ў раёне латвійскага хутара (прабачце, назву прачытаць не змог) 21 снежня 1944 года першым узняўся ў атаку, натхняючы байцоў. Уварваўся ў нямецкія траншэі, расстрэльваючы на сваім шляху ворагаў, настойліва рухаўся наперад. Асабіста забіў 2 нямецкіх салдат.

Тут жа—звесткі пра нашага земляка: 1922 года нараджэння, беспартыйны, чамусьці ўкраінец, хаця 14 жніўня 1944-га прызваны Дзісенскім райваенкаматам. Быў паранены 14 верасня. Раней не ўзнагароджаны.
А ўжо праз тры дні, 7 студзеня 1945 года, на беларуса па нацыянальнасці, гвардыі радавога па званні і кулямётчыка па паса-дзе Крука Мікалая Васільевіча падпісаны ліст да ўзнагароджання медалём "За баявыя заслугі". Гэты дакумент сведчыць, што воін быў з 19 кастрычніка 1943 да 28 ліпеня 1944 партызанам 4-й Беларускай партызанскай брыгады, у часці служыць з ліпеня 1944 і мае тры раненні—у жніўні, верасні і 21 снежня  1944-га, узнагароды яму не ўручаліся. Актыўны ўдзельнік баёў за Рыгу.

Па ўспамінах сына, Мікалай Васільевіч быў баявым, смелым чалавекам. Неўзабаве пасля дэмабілізацыі стварыў сямью са Сцефанідай Васільеўнай, меў з ёй шасцярых дзяцей. Жонка надоўга перажыла яго, памерла нядаўна—у 91 год. А тады сям'я ўступіла ў калгас. Мікалай Васільевіч працаваў на розных работах, нягледзячы на старыя раненні. З раны на назе ў 1956-ым выйшаў асколак з бабіну велічынёй. Гэтая ж нага была пакалечана (адкрыты пералом) бервяном, як разам з іншымі калгаснікамі нарыхтоўваў матэрыялы для гаспарадкі ў лесе ля Гір'ят. Вось тую траўму мірнага часу франтавік не перажыў, падкасіла яго гангрэна ў 1968-ым.

Працоўныя справы бацькоў прадоўжылі дзеці. Старэйшая дачка Вера 1949 года нараджэння атрымала спецыяльнасць тэхнолага нафтавай вытворчасці і працавала ў Наваполацку, яе ўжо няма сярод нас. Дзмітрый (1951 г.н.) служыў у арміі, працаваў у райаграсэрвісе трактарыстам, шафёрам, зваршчыкам, выхаваў траіх дзяцей, цяпер на пенсіі. Маладзейшая на тры гады Валя жыве з сям'ёй (двое дзетак) і працуе ў Наваполацку. Двайняты Аркадзь і Леў засталіся у родных мясцінах і былі заняты ў сельскай гаспадарцы. Самы малодшы Мікалай жыве з сям'ёй (трое дзяцей) і працуе грэйдэрыстам у Верхнядзвінску.
Ва ўсіх сем'ях захоўваюцца памяць пра бацьку-франтавіка і яго партрэты.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта