Авторизация
 

Навіны з гуртка "Арганаўты мінулага"

+
Новости из кружка "Аргонавты прошлого"Канферэнцыя
У СШ №3 адбылася чарговая, шостая па ліку навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў "Эўрыка", у якой пастаянна ўдзельнічаюць сябры гуртка "Арганаўты мінулага". Да яе вучань 10 "Б" класа Дзмітрый Дзямід падрыхтаваў даклад "Філуменія як гістарычная крыніца". 

Каб напісаць сваю працу, юнаму даследчыку давялося сістэматызаваць і класіфікаваць больш за тры тысячы этыкетак і карабкоў ад запалак, што захоўваюцца ў фондах школьнага музея. Яго аднакласнік Кірыл Трызна зацікавіўся тэмай "Рарытэты праваслаўнай кнігі ў музеі кнігі і друку". Іх работы прызнаны лепшымі і адзначаны дыпломамі.

Падарункі
Краязнаўца з Даўгаўпілса Мікола Паўловіч прапанаваў для нашых экспазіцый нямала цікавых кніг. Сярод іх выданне 1905 года Льва Талстога "Круг чытання", "Кароткая апалагетыка ці спосаб апраўдання хрысціянскай веры" нямецкага тэолага І. Шмідта, што надрукавана ў Санкт-Пецярбургу ў 1912 годзе. Да гэтага часу адносіцца ўнікальнае даследаванне Фрыдрыха Дэліча "Біблія і Вавілон". Можна пазнаёміцца з кнігай Р.Ю. Віпера "Узнікненне хрысціянства", што надрукавана ў Маскве ў 1918-ым. Да больш позняга часу адносіцца таксама маскоўскае выданне Поля Лафарга, зяця Карла Маркса, "Рэлігія і капітал". Сярод папаўнення сцэнарыі гістарычных кінафільмаў "Аляксандр Неўскі", "Пётр Першы" і "Аляксандр Сувораў", іншыя цікавыя рарытэты, паштоўкі з выявамі польскіх гарадоў.

Баністыка
У нашым музеі вялікая калекцыя папяровых грошаў. Прыемна, што пры падтрымцы студэнта-гісторыка Ігара Кандратовіча яна яшчэ больш папаўняецца. Каштоўнымі набыткамі апошняга часу стала купюра ў 50 сен, выпушчаная ў час Другой сусветнай вайны ў Японіі. Прапануем увазе наведвальнікаў наміналы ў 10 франкаў з Конга, 100 квача з Замбіі, 5 долараў з Ліберыі, 500 шылінгаў з Самалі, 1 быра з Эфіопіі, некалькі купюр з Эрытрэі, Кувейта, Емена, Ізраіля, Лаоса, Непала, Бутана і іншых краін. Па грашовых знаках можна вывучаць гісторыю і культуру гэтых краін. Цікавыя яны і для калекцыянераў.

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 898
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 666
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта