Авторизация
 

Успамінае дачка Уладзіміра Іванавіча Міклушонка

+
Вспоминает дочь Владимира Ивановича МиклушонкаУ кнізе "Памяць. Міёрскі раён" у шэрагу прозвішчаў і імён, пазначаных пад рубрыкай "Яны вярнуліся пераможцамі", названы ўраджэнец вёскі Сцефанова былога Дварнасельскага сельсавета Уладзімір Іванавіч Міклушонак, 1904 г.н.
 
Уладзімір Іванавіч набліжаў Перамогу, змагаючыся ў радах Арміі Андэрса. Так умоўна называлася воінскае фарміраванне, створанае ў 1941 годзе на тэрыторыі СССР па ўзгадненні савецкага і польскага кіраўніцтва ў выгнанні. Нацыянальны састаў арміі вызначаўся неаднароднасцю: разам з палякамі служылі рускія, украінцы, беларусы і яўрэі.

У пачатку 50-х гадоў савецкіх салдат з Арміі Андэрса ўлады СССР "запісалі" ў ворагі народа, паколькі тыя ваявалі на замежных тэрыторыях. Разам з сем'ямі былых воінаў высылалі з родных мясцін. Горкая доля не абмінула і Уладзіміра Іванавіча разам з яго роднымі. Пра той няпросты час успамінае дачка Лідзія Уладзіміраўна Граковіч, якая пражывае ў райцэнтры:

"Калі нас пасадзілі ў вагон цягніка, куды павязуць, не сказалі. Вагон ахоўваўся. На працягу трох сутак не кармілі, пасля сталі даваць паесці раз на дзень. На восьмы дзень усіх памылі, а потым зноў—у вагон. Ехалі 19 дзён. 

Вспоминает дочь Владимира Ивановича МиклушонкаНа станцыі Усолле-Сібірскае пакінулі 13 вагонаў. Мы нават узрадаваліся, што наш быў 13-м. Прывезлі ў баракі, агароджаныя калючым дротам. Раней там трымалі вязняў. Патлумачылі: "Вы не будзеце зняволенымі, а будзеце вольнымі грамадзянамі". Гэта ўзрадавала. Дзецям сказалі, што змогуць працягваць вучобу. Сястра працавала ў швачнай майстэрні. Я скончыла школу на "4" і "5". Паступіла вучыцца на бухгалтара. Тата на будаўніцтве працаваў. Маці прыбірала ў школе, мы ёй дапамагалі. Брат маці з Беларусі прысылаў нам пасылкі.

Перасяленцаў было шмат. Жылі мірна, не сварыліся. Раз на месяц абавязкова адзначаліся ў камендатуры. Праз некаторы час нас перасялілі ў юрту, дзе пражывалі адразу 7 сем'яў. У цэнтры—пліта, усё агульнае. Ладзілі танцы, вечарыны. Затым пераехалі ў новы 8-кватэрны дом. Там жылі татары, рускія. Паміж сабой сябравалі, нібы адна сям'я. Увесь час вельмі хацелася дадому. Пасля смерці Сталіна падалі прашэнне на вызваленне. Вярнуцца дапамог той факт, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны маці дапамагала партызанам. Знайшліся людзі, якія гэта пацвердзілі. 
Калі прыехалі на радзі-му, усю апісаную маёмасць нам вярнулі, частку аддалі грашыма. Пакуль знаходзіліся ў высылцы, у нашым доме дзейнічала школа. Дазволілі дзецям давучыцца".

Апошняе свята Дня Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны сустрэў у 2000 годзе, калі яму было за 90. На наступны дзень Уладзіміра Іванавіча не стала. Апошнія пяць год пажылога бацьку даглядала дачка. У яе асабістым архіве фотаздымкаў таты не захавалася, аднак ёсць копіі дакументаў, якія пацвярджаюць высяленне іх сям'і ў Сібір. 
Лідзія Уладзіміраўна Граковіч 20 год адпрацавала ў сферы гандлю. Нядаўна ёй споўнілася 80. Здароўе пагоршылася, амаль не ходзіць. Дзеці жывуць побач, клапоцяцца пра яе.

Падрыхтаваў Аляксандр РЫНКЕВІЧ, 
навуковы супрацоўнік музея. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта