Авторизация
 

Вытрымаў нечалавечыя пакуты Якаў Макаравіч Шульга

+
Выдержал нечеловеческие страдания Яков Макарович ШульгаУсё больш аддаляюцца ад нас ракавыя саракавыя, толькі рэха Вялікай Айчыннай вайны па-ранейшаму гучнае і тужлівае. Пакідаюць гэты свет удзельнікі і сведкі тых трагічных і гераічных падзей, але іх успаміны застаюцца жыць. Ад дзяцей да ўнукаў, ад унукаў да праўнукаў перадаюцца расповяды пра страшную вайну, што сваім чырвона-чорным позіркам абпаліла старонкі гісторыі многіх сем'яў.
 
На жаль, свайго дзядулю Якава Макаравіча Шульгу бачыў толькі на фотаздымках.  Яго не стала менш чым за год да майго нараджэння. Пра выпрабаванні, якія яму давялося прайсці ў фашысцкім палоне, ведаю ад маці Людмілы Рынкевіч. У настаўніка гісторыі СШ №3 Вітольда Ермалёнка захаваліся ўспаміны, якія маці запісала, калі была яго вучаніцай. 

У няволю да ворага дзядуля трапіў, каб выратаваць ад гэтай бяды родную сястру. У чэрвені 1942 года фашысты забралі каля 30 чалавек з Мальцаўскага сельсавета і пагналі ў Друю. Сярод іх быў і 21-гадовы Якаў Шульга.

Вось што ён расказваў:
"Па вузкакалейцы нас прывезлі ў чэшскі горад Горкаў і кінулі за калючы дрот. Перад гэтым сфатаграфавалі і на спінах белай фарбай напісалі нумары. Раніцай усіх распранулі. Пасля адзенне вярнулі, а калі сталі апранацца, многім не засталося што. Трое сутак нас трымалі пад адкрытым небам. На наступны дзень частку вязняў, у тым ліку і мяне, адвезлі ў лагер, што знаходзіўся ля горада Авелка. Вось тут і пачаліся нашы мучэнні. Есці давалі толькі па 180 грам хлеба ў суткі і каля 400 грам баланды з кальрабі. Работа была нудотнай і вельмі цяжкай. Я працаваў у кузні малатабойцам. Здаралася, што людзі ад голаду і цяжкай працы не маглі дайсці да лагера. Тады канваіры збівалі іх так, што яны не выжывалі. 
Зімы ў Чэхіі ў асноўным лёгкія, але для нас аказаліся суровымі, бо апрануты мы былі вельмі дрэнна. Вяртаючыся з работы ў лагер, не маглі зайсці ў баракі, бо наглядчыкі з кнутамі ў руках ганяліся за людзьмі і збівалі іх, часам насмерць. 
Камендантам лагера быў вельмі дрэнны чалавек. Ён нацкоўваў сваю аўчарку на людзей, і тая іх калечыла. Ад укусаў сабакі і ў мяне на левай назе застаўся знак.

Пасля страшных мучэнняў нас з Авелкі адправілі ў горад Хомутаў. У гэтым лагеры нічога не змянілася: тыя ж голад і мучэнні. У сметніцы я падабраў бульбяныя ачысткі, і за гэта мяне фашысцкія каты з брандспойта палівалі вялікім струменем вады пад высокім ціскам. Мучылі, пакуль не страціў прытомнасць. Як расказалі таварышы, толькі праз двое сутак я прыйшоў у сябе. Пасля гэтага на работу мяне не гналі, бо захварэў на гнойны атыт.
Памятаю, за абедам паднеслі добры мясны суп. У чым справа, ніхто не ведаў. Пасля прыйшоў перакладчык і аб'явіў, што салдаты Вялікай Германіі занялі горад Сталінград. Аднак ужо на наступны дзень фашысты ўстрывожыліся, а камендант пагражаў нам смерцю. Канвой узмацнілі ў два разы. Што здарылася той ноччу, зноў ніхто з палонных не ведаў. Тлумачылі змены паражэннем фашысцкай арміі пад Сталінградам. Пасля гэтай падзеі жыццё ў лагеры стала зусім невыносным. Раніцай, калі толькі расплюшчвалі вочы, не маглі пазнаць адзін аднаго. Твары распухалі ад голаду. 
Размаўляць з немцамі палонным забаранялася. За гутаркі са зняволенымі пагражалі канцлагерам. Аднак мы ведалі пра стан на фронце і былі ўпэўнены ў перамозе савецкіх людзей над фашызмам, таму што сярод немцаў сустракаліся камуністы. Напрыклад, мой брыгадзір кацельнай брыгады Леон Гіблер. Ён мог размаўляць па-чэшску, расказваў нам пра справы на фронце. Гэта быў вельмі цікавы чалавек. Яго сын загінуў пад Ленінградам. Леон увесь час чакаў Чырвоную Армію. Гаварыў нам, што Гітлер—"дум" (у перакладзе з нямецкай мовы dumm—дурны). Калі нашы войскі атрымалі перамогу над Германіяй, Гіблер прызнаўся, што з'яўляецца членам Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). 

Хоць Берлін і ўзялі, у Судзецкай вобласці яшчэ ўладарыў фашызм. Памятаю, восьмага мая 1945-га на станцыю прывезлі эшалон з людзьмі, пакладзенымі штабялямі. Праз вокны цэхаў мы бачылі: калі хто крыху паварушыцца, адразу забівалі. Такое забыць нельга ніколі! Ноччу людзей згрузілі за таварнай станцыяй і расстралялі. Нават ніхто не падумаў пра тое, каб іх закапаць.

Пасля вызвалення мяне адразу забралі ў армію, але хутка з-за хваробы камісаваўся. Лячэнне не дапамагло. Лагерныя ўмовы жыцця далі пра сябе ведаць…"

У мірны час Якаў Макаравіч з сям'ёй жыў у вёсцы Амбросенкі, што на тэрыторыі цяперашняга Міёрскага сельсавета. Працаваў у сельскай гаспадарцы жывёлаводам. Разам з жонкай Ксеніяй Маркаўнай выгадаваў сына і чацвярых дочак. У студзені 1991 года сустрэў 70-гадовы юбілей. На жаль, анкалагічная хвароба не дазволілася дзядулю даўжэй затрымацца на гэтым свеце. У кастрычніку яго не стала. Светлую памяць пра Якава Макаравіча Шульгу захоўваюць дзеці, унукі і праўнукі.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта