Авторизация
 

Пра балючыя раны продкаў памятаюць нашчадкі

+
Шмат гора прынесла страшная Вялікая Айчынная вайна. Нямала нацярпеўся наш народ ад жорсткасці і здзекаў фашыстаў. Кожную сям'ю закранулі трывога і страх, многія страцілі родных. Без высокіх званняў яны ратавалі іншых людзей, аддаючы свае жыцці. Ім вечная памяць, няхай заўсёды помняць пра продкаў-герояў іх сваякі. 

Выпадак на хутары Васількова
Дырэктар Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея Аксана Анатольеўна Лагунёнак расказала гісторыю свайго прадзеда Іосіфа Казіміравіча Малькевіча, якую ёй паведаў дзядуля Францішак Іосіфавіч Малькевіч, 1910 года нараджэння:
—Неяк даўно пасвілі мы кароў і дзядуля ўспомніў пра свайго тату. Узгадаў Вялікую Айчынную і тую трагічную, і ў той жа момант гераічную гісторыю, якая здарылася з яго бацькам. Адбылося ўсё на хутары Васількова Шаркаўшчынскага раёна ў 1942-1943 гадах. У той час шмат людзей, у тым ліку яўрэяў, хавалася ад немцаў на балотах і ў лясах. Сям'я прадзеда ўкрывала іх у лазні, непадалёк ад возера Яжгіня на балоце. Дапамагалі гаротнікам з ежай. 

Аднак знаходзіліся здраднікі, якія за ежу ці грошы, пра ўсё дакладвалі немцам. Так здарылася і з маімі продкамі. Немцы даведаліся, што кагосьці хаваюць і прыбылі на хутар. Дома заставаўся толькі прадзед Іосіф. Фашысты пачалі пытацца, шукаць, каго прыхавалі, але той маўчаў. Білі і здзекваліся, але ўсё роўна нічога не пачулі ў адказ. Калі ўпэўніліся, што ён так нічога не скажа, адвялі да лазні і выкалалі вочы. Пасля гэтага прадзед пражыў 10-12 дзён і памёр, змучаны калецтвам. На той момант сям'я складалася менавіта з сямі "я"… 
Дзякуем Аксане Анатольеўне за памяць, якую яна захавала пра продка-героя. 

Об болезненных ранах предков помнят потомкиВежавы стралок танка Т-34
Распавядаў пра тату Сяргей Мяфодзьевіч Васільеў з Міёр:
—Мой бацька Мяфодзій Данілавіч Васільеў нарадзіўся ў 1925 годзе, самая маладосць прыпала на ваеннае ліхалецце. У сакавіку 1943-га ўступіў у партызанскую брыгаду імя Калініна, якая дзейнічала на Ушаччыне. Баявыя дзеянні яна вяла і на Міёршчыне з восені таго ж года. У брыгадзе мой тата быў палітруком  узвода. 

У маі-чэрвені 1944-га ў складзе брыгады прарываўся з блакады карнікаў у мясцовасці "Балота Мох". Тады атрымаў лёгкае раненне ў руку. У пачатку ліпеня брыгада аб'ядналася з часцямі наступаючай Чырвонай Арміі ля вёскі Новы Пагост. Пасля злучэння сіл яго накіроўвалі на грамадзянскую пасаду ў Брэсцкую вобласць, але ён настаяў на адпраўцы на фронт. Вельмі хацеў абараняць радзіму ад захопнікаў. Тады яго накіравалі курсантам у танкавае вучылішча, што пад Барысавам. Навучанне праходзіў у Пячах. Там малады Мяфодзій атрымаў спецыяльнасць вежавага стралка на танку Т-34. 

Об болезненных ранах предков помнят потомкиВосенню і зімой 1944 года ваяваў на савецка-германскім фронце пад Варшавай. Затым іх часць вывелі ў рэзерв. Дзень Перамогі сустракаў ў Маскве,пасля іх часць адправілі на Далёкі Усход. У жніўні-верасні танкавы дывізіён, дзе служыў мой тата, прымаў удзел у разгроме японскай арміі, двойчы ў баях быў паранены, што дало ўскладненне на зрок. 
У Манчжурыі ён доўгі час займаў адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Напрыклад, загадваў складамі. У званні яфрэйтара адбыў 20 год. Затым прадоўжыў тэрміновую службу да 1948-га ў Забайкальскай ваеннай акрузе ў раёне Чыты. Пасля мабілізаваны ў званні малодшага сяржанта.

За паспяховы ўдзел у баявых дзеяннях ветэрану вайны аб'яўлена падзяка ад Сталіна, узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".
Вечная памяць героям той вайны, пра якіх памятаюць нашчадкі.

Запісаў Аляксандр РЫНКЕВІЧ,
навуковы супрацоўнік Міёрскага
гісторыка-этнаграфічнага музея.     

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта