Авторизация
 

Нас не мяняе час: для чытача газета!

+
Нас не меняет время: для читателя газета!РАЁННАЙ ГАЗЕЦЕ — 75! 
Непрыкметны бег часу налічыў раённай газеце чарговы юбілей. На днях ёй споўніцца 75. 
 
Узрост шаноўны, але, як заўважылі падпісчыкі, наша выданне з кожным годам усё больш мала-дзее. Дзякуй, стараемся дзеля вас. Старонак стала больш, іх ажыўляюць выразныя здымкі, сучаснае мастацка-тэхнічнае афармленне. У калектыў уліліся маладыя, апантаныя творцы. Дзякуючы гэтаму пашыраецца разнастайнасць публікацый. Але душа раёнкі застаецца нязменнай. Як і раней, на яе старонках усебакова асвятляецца жыццё раёна. Галоўнымі героямі былі і застаюцца людзі працы. З матэрыялаў, фотаздымкаў бачна, чым заклапочаны землякі, якія творчыя дасягненні і праблемы сустракаюцца на іх шляху, што адбываецца ў працоўных калектывах. Больш таго, акрамя раённых, у газеце адлюстроўваюцца галоўныя рэспубліканскія і абласныя падзеі. Карэспандэнты газеты прысутнічаюць на мерапрыемствах разнастайнага ўзроўню.

Нас не меняет время: для читателя газета!Свой радок у гісторыю нашага выдання ўпісалі адданыя газетнай справе людзі. Яркія асобы, таленавітыя творцы, якія адзначаны выйшэйшай узнагародай—прызнаннем чытачоў,—Л. К. Касаты, Э. П. Багдановіч, Т. Г. Гугала, Г. Б. Недведзь. Навечна засталіся ў газетных радках А. П. Кавалевіч, А. Смык, Ф. Бабскі і іншыя. 

Справу папярэднікаў працягвае цяперашні калектыў рэдакцыі. Склалася так, што ў ім камфортна і зручна пачуваецца поплеч і загартаваным аксакалам пяра,  і старанным прадстаўнікам новага пакалення. Пераадольваючы цяжкасці, разам мы ствараем гісторыю раёна, летапіс кожнага дня.  Стараемся быць аператыўнымі, аб'ектыўнымі і справядлівымі. Робім усё магчымае для таго, каб газета стала сябрам і дарадцам і для прадстаўнікоў новага пакалення. 

"Что напишешь пером, то не вырубишь топором"… Гэтая прыказка мае непасрэднае дачыненне да творчай дзейнасці карэспандэнтаў. Заўсёды трэба думаць, як наша слова адгукнецца ў сэрцах і душах нашых чытачоў і падпісчыкаў, як паўплывае на іх свядомасць.  За 75 гадоў гісторыі выдання неаднойчы мяняліся грамадскія ідэалы, уяўленні стэрэатыпы, у тым ліку таго, якой трэба быць раённай газеце. Журналістам даводзілася многае асэнсоўваць, праходзіць складаны і супярэчлівы час спасціжэння ісціны, рэалій, аналізу. Карэктывы, якія ўносіла кожная эпоха, уплывалі на тэматыку газеты. Але ва ўсе часы яна ўздзейнічала на выхаванне лепшых маральных якасцей у грамадзян, садзейнічала развіццю народнай і асабістай гаспадаркі, культурнай і сацыяльнай сферы.  

Прыемна, калі публікацыям даюць высокую ацэнку. Гэта акрыляе і працаваць хочацца не шкадуючы ні сіл, ні энергіі. Аднак нярэдка чытачы крытыкуюць нас за празмерна пазітыўны газетны радок. Маўляў, вакол столькі праблем, а вы толькі ўсхваляеце. Што казаць, негатыву вакол хапае. Гэта прыгнятае, псуе настрой і падаўляе ўсялякую стваральную працу. Пазітыў, наадварот, натхняе і акрыляе, абуджае да міласэрнасці, узаемаветлівасці і павагі. Ёсць меркаванне, што ўласнымі думкамі чалавек мадэлюе сваю будучыню. Толькі дзякуючы станоўчым эмоцыям гарантавана ўдача і поспех. Тым і кіруемся. 

Разнастайваць газету дапамагаюць спецыялісты служб і структур раёна па ўсіх накірунках дзейнасці. Шырокаму інфармаванню насельніцтва садзейнічаюць работнікі РАНС, РАУС, ДАІ, райсельгасхарчу, энерганагляду, медустаноў, райваенкамата, АСВОда, а таксама фонду міру, прафсаюзнай, ветэранскай арганізацый. Актыўныя ў творчасці моладзь і дзеці. Ёсць у нас пастаянныя няштатныя аўтары. Неардынарнасцю, глыбокай філасофіяй  вылучаюцца матэрыялы Алы Пятроўны Майсяёнак. Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч аздабляе газету ўласнымі ўспамінамі, аналітыкай і гістарычнымі нататкамі пра Дзісну. Прапагандзе гістарычнай спадчыны, традыцый, якімі славуты Міёрскі край, мы абавязаны настаўніку Вітольду Антонавічу Ермалёнку, а таксама слыннаму земляку, паэту Сяргею Панізьніку. Заўсёды ў запасе мае шмат лёгкіх для чытання гісторый, напісаных з самога жыцця, апантаны ў творчасці Славамір Даргель. Цікавыя рэпартажы дасылаюць нам настаўніцы СШ№3 Ларыса Лапкоўская і Новапагосцкай СШ Таццяна Янушонак. Яркімі фарбамі зайгралі матэрыялы спартыўнай тэматыкі, калі ўзяўся за пяро старшыня ФСК "Атлант" Максім Платонаў. Бязмерна даражым дружбай з паэтычным актывам рэдакцыі, творчыя асобы ў нас нярэдкія госці. 

Мы даём усім магчымасць удзельнічаць у адлюстраванні сваіх думак і меркаванняў, творчых напрацовак. Таму кожны дзень чакаем пісьмаў на е-mail і ў канвертах і гэта  сувязь ніколі не перарываецца. Шчырая ўсім падзяка за супрацоўніцтва. 
Сваю ўдзячнасць адрасуем і Наваполацкай друкарні, якую цэнім і паважаем не толькі за якасць работы, але і за цярпенне. Яе жортскі графік патрабуе дысцыпліны, які нярэдка, у пагоні за аператыўнасцю, "Міёрскім навінам" даводзіцца парушаць. Як заўсёды, вялікія малайцы работнікі пошты, менавіта дзякуючы іх намаганням ствараецца тыраж раённай газеты і забяспечваецца дастаўка газеты падпісчыкам. Адчуваецца пастаянная падтрымка і разуменне нашых заснавальнікаў—райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў. 

З вялікай арміяй прыхільнікаў, нягледзячы на паважаны ўзрост, газета і надалей збіраецца крочыць у нагу з часам, з яго надзённымі клопатамі і праблемамі, трымацца на плаву. Ад усёй душы віншую былых супрацоўнікаў "Міёрскіх навін", нашых ветэранаў, друкароў, няштатных карэспандэнтаў, работнікаў пошты, сяброў газеты, пастаянных падпісчыкаў і чытачоў з юбілеем раёнкі, з Днём друку. Здароўя ўсім, дабрабыту, шчаслівых, пазітыўны дзён. Будзем разам!

З павагай, галоўны рэдактар 
Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта