Авторизация
 

Адказны сакратар раёнкі Адам Феліксавіч Бабскі

+
Ответственный секретарь районки Адам Феликсович БабскийРАЁННАЙ ГАЗЕЦЕ—75 
Такая пасада ёсць толькі ў рэдакцыях, а таму ўжо ад адной назвы вее нечым таямнічым і нязведаным. Яе ў пэўнай меры можна параўнаць з абавязкамі кіраўніка планава-вытворчага аддзела ў прамысловасці ці начальніка штаба ў ваенных.
 
А таму ў якасці адказных сакратароў звычайна падбіралі вопытных журналістаў, якія валодалі ўменнем бягучага і перспектыўнага планавання, наладжвання узаемаадносін паміж рознымі аддзеламі і добра ведалі паліграфічную справу. У тым, як знешне будзе выглядаць наступны нумар газеты, якое месца зойме на яе старонках кожны матэрыял, заўсёды першую скрыпку іграе менавіта гэты спецыяліст. Вось такім быў для нашай раёнкі на працягу дзесяцігоддзяў Адам Феліксавіч БАБСКІ, пра якога пойдзе размова на гэты раз.
 
Асабіста мне ён запомніўся высокім хударлявым усмешлівым чалавекам з густой, воранавага крыла шавялюрай. Рабочы дзень звычайна пачынаў з таго, што выкладваў з "рэдакцыйнага партфеля", хаця найчасцей гэта была даволі пухлая і не заўсёды новая папка, падрыхтаваныя журналістамі і вычытаныя рэдактарам матэрыялы, размяркоўваў іх па ступені актуальнасці, каб накіраваць для набору ў друкарню. Памячаў фармат, шрыфты. Калі нечага напісанага не хапала ці чакаліся важныя падзеі, па ўзгадненні з рэдактарам, а мог і самастойна даць заданне творчаму работніку тэрмінова падрыхтаваць модную тады інфармацыю ці проста заметку, рэпартаж, інтэрв'ю, замалёўку або нарыс.

Потым браўся за другую папку, дзе захоўваліся ўжо набраныя ў друкарні матэрыялы, лінейкай-радкамерам вымяраў на згрэмзанай старой раёнцы, колькі і дзе яны зоймуць месца ў новым нумары, як і якім шрыфтам будзе пастаўлены загаловак, дзе лепш гля-дзіцца здымак, падбіраў лінейкі, бардзюры і іншыя элементы афармлення. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне на макеце, разбітым на 5-6 калонак звычайным аркушы паперы. На вялікіх лістах у натуральную велічыню маляваць чамусьці не любіў.

З макетам, падборкай тэкставых матэрыялаў і клішэ са здымкамі ад фотакарэспандэнта скіроўваўся да вярстальшчыка ў друкарню, дзе даваў, калі патрабавалася, дадатковыя тлумачэнні. Нярэдка сачыў за работай метранпажа, каб у працэсе вёрсткі скарэкціраваць макет, скараціць тэкст ці дапісаць у яго некалькі радкоў—газетная паласа ў метале заўсёды павінна быць шчыльна ўкамплектавана, увязана, кожны шрыфтавы, прабельны элемент абавязкова займаць належачае яму месца.

Ответственный секретарь районки Адам Феликсович БабскийМожа, крышку нуднавата расказаў пра асноўную частку работы адказнага сакратара (яшчэ прымаў удзел у лятучках, складаў планы, працаваў з аўтарамі-журналістамі, правіў матэрыялы, размяшчаў ганарар, пісаў уласныя артыкулы і інш.), а цяпер непасрэдна пра яго самога.
Адам Феліксавіч паходзіў з Шаркаўшчынскага раёна, яго родныя мясціны недзе за  Германавічамі ля Вялікага Сяла. Нарадзіўся ў даволі вялікай "мужчынскай" сям'і. Калі памерла маці, яму, самаму малодшаму, старэйшыя браты, якія працавалі ў полі, даручылі "жаночую" справу на кухні. Хацеў-не  хацеў, а есці варыў, бялізну мыў, у хаце прыбіраў. І дасягнуў такога майстэрства ў кулінарыі, што гатаваў лепш за жонку: дачка Люда заўсёды беспамылкова вызначала, хто з іх "чараваў" ля пліты. Але гэта будзе потым, праз шмат гадоў. А тады…
Тады чорнай навалай прыйшла вайна. У адказ на разгортванне фашысцкага тэрору разгараўся партызанскі рух, і зноў—блакады з выпальваннем вёсак і вывазам мясцовага насельніцтва на рабства ў Германію. Запомніўся адзін з момантаў таго часу, пачуты з вуснаў самога Адама Феліксавіча.

…Ён, яшчэ непаўналетні, аказаўся сярод юнакоў і мужчын, якіх рыхтавалі да вывазу ў Нямеччыну, а пакуль размясцілі ў надта цеснай камеры. Рэжым—строгі, турэмшчыкі адабралі запалкі, дзяжкі, не кажучы пра нажы. Праўда, чамусьці пакінулі тытунь-самасад. Гэта стала яшчэ адным выпрабаваннем для вясковых мужчын, якім не было чым заняцца. І тады Адам прапанаваў ім здабыць агонь. І здабыў. Турэмшчыкі як толькі адчулі махорачны дым, вывелі ўсіх з камеры, выстраілі ў рад і запатрабавалі аддаць запалкі. У адказ маўчанне і нясмелае—запалак няма.

Аддайце запалкі, інакш пачнём расстрэльваць!
Давялося Адаму, каб уратаваць сябе і іншых, прадэманстраваць свой спосаб здабывання агню: з дзіркі ў ватоўцы выцягнуў кавалачак ваты, зрабіў з яго кацюлёк, імкліва і з пачуццём пакачаў яго паміж дзвюмя маленькімі дошчачкамі і хуценька разарваў на дзе палавінкі—паміж імі праскочыла іскра, якая і запаліла вату.

Тады такая дэманстрацыя супакоіла немцаў, а мы, прадстаўнікі пасляваеннага недаверлівага пакалення, прапанавалі паўтарыць дослед. Адам Феліксавіч адмовіўся: сам спрабаваў некалькі разоў ужо ў мірны час, аднак не атрымалася. Пры гэтым па-філасофску дадаў: "Калі захочаш жыць, не тое зробіш!"

—Адам Феліксавіч прайшоў складаную школу жыцця,—пры выпадку расказвала яго жонка Раіса Сідараўна намесніку рэдактара раёнкі Аляксею Пятровічу Кавалевічу.—У час вайны яго схапілі немцы, вывезлі на работу ў Германію. Там у выніку дрэнных умоў займеў некалькі хвароб. Аднойчы злёг зусім. Такіх нямоглых немцы расстрэльвалі. І, як часта ўспамінаў Бабскі, выручыў яго Бог. У казарму, дзе знаходзіліся вязні, прыйшоў выганяць на работу немец, мабыць, з сапраўднай чалавечай душой.

—Рус,—сказаў ён,—уставай, інакш табе будзе пах-пах.—І некалькі разоў тыцнуў яму пальцам у лоб. Затым дастаў з кішэні булачку і загадаў з'есці, дапамог стаць на ногі, а сябры вывелі яго на двор і даставілі на работу. Пасля гэтага Бабскаму палягчэла, паступова ён ачомаўся. Таго чулага і спагадлівага немца памятаў усё жыццё.

—Пасля вайны Адам Феліксавіч служыў у арміі,—нагадвала Раіса Сідараўна,—пазней працаваў у дзіцячым доме імя Заслонава Шаркаўшчынскага раёна, затым—у сістэме грамадскага харчавання Шаркаўшчыны, дзе пазнаёміўся са мной, і мы хутка ажаніліся. Аднак тая работа яму не падабалася, і ён перайшоў у рэдакцыю раённай газеты. Тады закончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, паступіў вучыцца на журналіста.

Пасля ліквідацыі Шаркаўшчынскага раёна А.Ф. Бабскі ўсё жыццё адпрацаваў адказным сакратаром Міёрскай райгазеты "Сцяг працы". Ён ведаў сваю справу і для таго часу нядрэнна афармляў выданне, нешта прапаноўваў сам, імкліва пераймаў навацыі ў суседзяў, тады ўсе рэдакцыі вобласці абменьваліся сваімі газетамі.

У пэўнай меры займаўся гаспадарчымі справамі. Напрыклад, яго як свайго па знешнасці—чарнявы, кучаравы, з крыху гарбатым носам—успрымалі работнікі рэспубліканскай базы паліграфматэрыялаў, дзе працавалі пераважна яўрэі. Каго ж тады было накіроўваць не толькі за паперай, але і за пастаянна патрэбнымі газетнымі шрыфтамі і лінейкамі, надта дэфіцытнымі матрыцамі для лінатыпаў! І ён звычайна прывозіў больш прадугледжанага фондамі матэрыялаў за кошт іншых рэгіёнаў. 

Увогуле, гэта быў добры чалавек з памяркоўным характарам, які падтрымліваў роўныя адносіны з суседзямі па доме, а жыў ён у "хрушчоўцы" на Камуністычнай, потым—у "льназавадскім" доме на вул. Дзяржынскага, і калегамі па рабоце, вясёлы і жыццярадасны. Умеў да месца расказаць анекдот, пажартаваць. Быў вялікім аматарам падыміць, хаця не раз спрабаваў адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі, пачка папірос яму на дзень не хапала. Не выпадкова ў вольную хвілінку ля яго попельніцы збіраліся не толькі каб выкурыць цыгарэту рэдактар Артур Карэнька, загадчыкі аддзелаў Анатоль Смык і Ігар Сухамера, вадзіцель Раман Лагун. Падтрымліваў кампанію намеснік рэдактара Генадзь Кухарэнка. Вось такая своеасаблівая нарада—лятучка ў свабоднай форме. Толькі цяжка тады даводзілася суседу па кабінеце, калі намеснікам рэдактара стаў Аляксей Кавалевіч, які не меў прыхільнасці да тытунёвых вырабаў, але дымам ад іх, як папракала жонка, прапах наскрозь.

З часоў нямецкай няволі турбавалі Адама Феліксавіча хваробы ног. Але гэта не перашкаджала яму разам з іншымі работнікамі рэдакцыі і друкарні па выхадных выязджаць у лес па грыбы ці на балота па журавіны. Дадам, пакуль дазваляла здароўе. На пятым дзясятку ён усё часцей вольны час праводзіў на канапе перад тэлевізарам, а наступлення пенсіённага рубяжу ўжо з нецярпеннем чакаў. І на наступны дзень пасля 60-га дня нараджэння на працу не выйшаў…

Праз тыдзень-другі "заслужанага адпачынку" папрасіўся ў вадзіцеля прывезці ў рэдакцыю. Сустрэлі яго творчыя супрацоўнікі і работнікі друкарні радаснымі воклічамі: "Што, засумаваў?" Адам Феліксавіч, крышку пакульгваючы, прайшоўся па кабінетах, па колькі хвілін перагаварыў і пажартаваў з іх гаспадарамі. Толькі пазней прыйшло разуменне—прыязджаў развітацца.
Пенсію Адам Феліксавіч Бабскі паспеў атрымаць, адзін раз…
Вась тады і нарадзіліся ў Аляксея Пятровіча Кавалевіча радкі:

Неспадзявана неяк, дружа,
Пакінуў ты цудоўны свет.
І апусцеў раптоўна дужа 
Наш самы шумны кабінет.
Замоўклі спрэчкі ў ім і жарты,
І голас твой, і гучны смех.
Ты ўспамінаў светлых варты
У сваіх сяброў, сваіх калег.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта