Авторизация
 

Вітольда Цярэшку на Міёршчыне ўзгадваюць толькі блізкія людзі

+
Витольда Терешку на Миорщине вспоминают только близкие людиЯго імя няма ў раённай кнізе "Памяць", але спадзяюся, што ў будучым такая несправядлівасць будзе выпраўлена. Размову вяду пра Вітольда Вікенцьевіча Цярэшку, якога на Міёршчыне цяпер узгадваюць толькі самыя блізкія людзі. 
 
В.В. Цярэшка нарадзіўся ў 1921 годзе ў Петраградзе ў сям'і санітара Вікенція Антонавіча і хірургічнай медсястры Алены Усцінаўны. З-за хвароб маладыя бацькі прывезлі першынца на радзіму ў вёску Марцінаўцы паблізу тагачаснага валаснога цэнтра Міёры. 
 
А тут у выніку Рыжскага дагавора нашы мясціны аказаліся ў складзе Рэчы Паспалітай, пераадолець граніцу магчымасці не было. Грошай хапіла, каб купіць хатку ў Дворышчы, вёсачцы, якую мы цяпер ведаем як Міёркі-2. На зямлю сродкаў не знайшлі, жылі заробкамі ў пана Мірскага і гандляроў лёнам.

Вітольд аказаўся старэйшым у мнагадзетнай сям'і, рана давялося працаваць, дапамагаць бацькам.
Пасля верасня 1939 года В.А. Цярэшка стаў савецкім актывістам, узначаліў Жукаўскі сельсавет, потым абраны дэпутатам раённага Савета, займаўся арганізацыяй калгасаў.Такая дзейнасць уяўляла небяспеку для яго самога і сям'і пасля пачатку вайны. Вось таму Вікенцій Антонавіч пры дапамозе старэйшага сына Вітольда пагрузіў на конную павозку пяць малодшых дзяцей і цяжарную жонку і ўзяў накірунак на ўсход.
Тры месяцы доўжыўся небяспечны шлях да Волгі. Калоны бежанцаў заўсёды знаходзіліся пад прыцэлам варожых самалётаў. Не раз паблізу ўзрываліся нямецкія бомбы. Але да Рыбінска даехалі на ўласным кані. Потым плылі параходам, ехалі цягніком. Прыпыніліся ў Саратаўскай вобласці—Прыволжскі раён, Тыклінскі сельсавет, сяло Тарлыкаўка. Вітольд паспеў парадавацца нараджэнню малодшага брата Паўліка. Неўзабаве вось адсюль і ма-білізавалі на фронт маладога бежанца-беларуса. Відаць, разбірацца з напісаннем яго неўласцівага для расійскай глыбінкі імя-прозвішча работнікі ваенкамата не пажадалі, таму ў розных дакументах яны таксама розныя. Так Вітольд стаў Віталём Вікенцьевічам, нават Віталём Віктаравічам Церешко—чырвонаармейцам 115-й АСБр, што азначае асобная стралковая брыгада.

Ля Сталінграда
Звесткі пра гэтую брыгаду падрыхтаваў камандзір пошукавага атрада "Уран" з Валгаграда Дзмітрый Куфенка. Яна сфарміравана ў п. Саракташ Аранбургскай вобласці ў канцы 1941 года і накіравана на Заходні фронт. У лютым 1942-га пачала прымаць удзел у баях на тэрыторыі Калужскай вобласці ў складзе 16-й арміі К.К. Ракасоўскага. Там панесла вялікія страты ў асабовым складзе і матэрыяльнай частцы, а таму 14 жніўня яе накіравалі на дафарміраванне ў раён Астрахань-Махачкала. Толькі даехаць туды воінскія эшалоны не паспелі, 23 жніўня немцы прарвалі фронт на ўчастку Вярцячы-Пескаватка. У наступныя два дні брыгада высаджвалася з вагонаў на станцыях Заплаўная і Ленінск. Вельмі верагодна, што ў гэты час яна папоўнілася мясцовымі прызыўнікамі, сярод якіх аказаўся і Вітольд Цярэшка. Затым два дні падраздзяленні рухаліся ў раён Рыбнага. 31.08 пераправіліся праз Волгу, 3-га верасня занялі абарону ля в. Арлоўка, яшчэ праз два дні для яе пачаліся неверагодна цяжкія баі. Відаць, недзе ў гэты час бацькам ад Вітольда прыйшло адзінае пісьмо. Ён вяртаў дадзеныя роднымі на дарогу грошы—бачыў, што не спатрэбяцца, і паведамляў, што зямля і вада навокал гараць, а Паўлік няхай прадоўжыць за яго жыццё.

Што давялося перажыць маладому байцу, так і застанецца невядомым. Але ўяўленне аб гэтым можна атрымаць з дакументаў 115-ай АСБр.
…Наступленне з мэтай паляпшэння становішча прынесла брыгадзе толькі людскія страты. Між тым Арлоўка стала стратэгічна важнай. Для яе абароны 62-я армія стварае спецыяльную аператыўную групу, у якую ўвайшла і 115-я АСБр. Супраць яе на штурм вышыні 129,1 немцы кідаюць да 2-х батальёнаў пяхоты, 12 танкаў, два шасціствольныя мінамёты, чатыры мінамётныя батарэі і артылерыю. Аднак два дні 11 і 12 верасня актыўных атак не прынеслі ім жаданага выніку. Пачаліся абстрэлы, а 28.09 у 6.00—бамбардзіроўка пазіцый савецкіх войск: за суткі скінута каля 1700 розных бомб. 

29.09 з раніцы пасля паўгадзіннай артпадрыхтоўкі нямецкае наступленне пайшло па двух напрамках пры падтрымцы адпаведна 16 і 8 танкаў. І зноў адбіта. Тады наперад кінуўся батальён другога эшалона з 15-ю танкамі пры падтрымцы мінамётаў і пікіруючай авіяцыі. У выніку 6-гадзіннага бою немцам удалося ўклініцца ў абарону брыгады. Для замацавання поспеху яны паслалі наперад да 50 танкаў пад прыкрыццём пяхоты і артылерыі. Аднак і гэтае наступленне было прыпынена. Праціўнік панёс адчувальныя страты і залёг.

30 верасня савецкія пазіцыі дзве гадзі-ны бамбілі варожыя самалёты. Але і пасля гэтага поспеху немцы не дабіліся. А таму падцягнулі рэзервы і памянялі напрамак наступлення. Значныя сілы пяхоты, 24 танкі і 45 самалётаў за 5 гадзін у выніку бесперапынных атак перамалолі амаль увесь асабовы састаў 1-га батальёна 115-й АСБр да 18.00. Але 4-ы батальён ворага спыніў. Аднак і гэтае падраздзяленне, і 3-і батальён аказаліся ў акружэнні. Толькі і ў такой сітуацыі яны мужна працягвалі змагацца і адбіваць атакі ў наступныя дні.
4 кастрычніка немцы паімкнуліся знішчыць акружаныя часці і ўклініцца ў абарону 3-га і 4-га батальёнаў. Савецкія воіны іх атакі адбівалі, аднак іх становішча імкліва пагаршалася. Прыпыніліся зносіны батальёнаў са штабам па рацыях, праціўнік перакрыў яр, па якім ішло забеспячэнне часцей боепрыпасамі і харчаваннем. Менела актыўных штыкоў…

4.10.1942 года—дата, якой азначана выбыццё чырвонаармейца В.В. Цярэшкі з радоў 115-й асобнай стралковай брыгады як прапаўшага без вестак. Яго выжыўшыя таварышы працягвалі адбівацца ад ворага яшчэ некалькі дзён, знішчаючы жывую сілу і танкі праціўніка. 8 кастрычніка з акружэння выйшлі 14 чалавек з 3-га батальёна і 104—з 4-га. З рэшткамі іншых падраздзяленняў яны да 20.10 займалі рубеж абароны на паўночны захад ад пасёлка трактарнага завода, каб не дапусціць праціўніка да Волгі.
Такім чынам, 115-я АСБр палкоўніка К.М. Андрусенкі змагалася на Сталінградскім фронце з 31 жніўня да 20 кастрычніка. У яе складзе першапачаткова налічваліся 5592 чалавекі, засталіся 469, яны папоўнілі 124-ю АСБр.

У крузе трэцім 
Сям'ю Цярэшкаў, якая неўзабаве пасля вызвалення родных мясцін вярнулася ў Дворышча, не магло задаволіць паведамленне, што іх сын і брат Вітольд "прапаў без вестак". На працягу дзесяцігоддзяў ішлі іх пісьмы-звароты ў розныя інстанцыі. І толькі не так даўно зводная інфармацыя пра байца папоўнілася новымі звесткамі: загінуў у палоне 28.05.1943. Якімі былі для яго тыя незвычайна доўгія 7 месяцаў і 19 дзён, таксама невядома. Аднак звесткі пра канцлагер "Грослазарэт Славута 301" сведчаць самі пра сябе.

Ёсць усе падставы сцвярджаць, што цяжкапаранены ў акружэнні Вітольд Цярэшка трапіў у палон і быў накіраваны ў лазарэт для параненых і хворых афіцэраў і салдат Чырвонай Арміі Шталаг 301/Z ля горада Славута ў Камянец-Падольскай вобласці на Украіне. 
Гэты лазарэт-канцлагер уяўляў сабой 10 трохпавярховых цагляных блокаў-казарм былога ваеннага гарадка. Іх гітлераўцы абнеслі калючым дротам з вышкамі, на якіх знаходзіліся ахова з кулямётамі і пражэктары. Асобныя памяшканні былі вы-дзелены для хворых на тыф і сухоты, дызентэрыю, хірургічных і тэрапеўтычных, жанчын, для здаравейшых, якія чакалі адпраўкі на работы ў Германію. Ваеннапалонных спецыяльна не кармілі, трымалі ў брудзе і заражалі рознымі інфекцыямі, з іх здзекваліся і забівалі, не лячылі і пры тым прымушалі працаваць.
У Грослазарэце немцы напачатку сканцэнтравалі 18000 цяжка параненых, гэта людзі пераважна ва ўзросце 16-30 гадоў, іх размяшчалі на голых нарах у памяшканнях з вокнамі, забітымі дошкамі. Людзі паміралі штодзень сотнямі, асабліва зімой. На іх месца эшалоны прывозілі новых ахвяр. У кастрычніку 1943-га сюды даставілі 23 тысячы ваеннапалонных, якія працягнулі сакрэтны тэлефонны кабель Вінніца-Берлін. Іх не кармілі, бо абяссіленых лягчэй забіваць ломам…

Пасля вызвалення выяўлена 640 масавых пахаванняў, у некаторых людзі закапаны жывымі. Колькасць ахвяр перабольшвае 150000. Амаль усе яны засталіся безыменнымі. Свабоды дачакаліся больш за 500 змучаных і цяжкахворых.

Памяць
У "Кнізе памяці. Саратаўская вобласць. Том 10" на 333-яй старонцы за нумарам 238 знаходзіцца запіс: "ЦЕРЕШКО Виталий Викентьевич. Пропал без вести 04 окт. 1942". І тут жа дапаўненне "Погиб в бою 28 мая 1943".
Ці ж лёс нашага земляка не пацвярджэнне, што вайна горш за пекла.

Фота ваеннае для ілюстрацыі падзей з лагераў.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 002
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 701
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта