Авторизация
 

Яны падымалі Дзісну з попелу

+
Они поднимали Дисну из пеплаУ кожнага з нас ёсць свая гісторыя, а ў ёй крытычныя моманты: і пра чалавека можна беспамылкова меркаваць, зважаючы, як ён дзейнічаў, калі на вагах лёсу ляжала жыццё, гонар, шчасце. І чым вышэй асоба, тым яе гісторыя велічней, крытычныя моманты жахлівей, а выйсце ўрачыстае.
 
 В.Бялінскі. 
 
4 ліпеня 1944 года Дзісна вызвалена ад нямецкай акупацыі. Горад ляжаў у руінах. Цэнтральная частка разбурана цалкам. Засталіся асобныя будыніны на ўскрайку і некаторыя пашкоджаныя, але прыдатныя да аднаўлення ў цэнтры горада. Сур'ёзна пацярпеў жыллёвы фонд. Рамантаваць, ды і засяляцца не было каму. З перадваенных 9,5 тысячы тутэйшых жыхароў вярнуліся па адных звестках 400, па іншых—800. Толькі ў сасонніку ў дзвюх магілах пахаваны 3800 гараджан-яўрэяў. 

Лёгка сказаць—аднаўляць, калі няма матэрыяльных сродкаў і рабочай сілы. Тут у многіх апусціліся б рукі, з чаго пачынаць? Патрэбен чалавек асаблівага складу, загартоўкі, здольны знайсці выйсце. Патрыёт, гатовы ўсю сілы, веды і энергію пакласці на алтар любімага горада. Як пісаў Пірагоў "Быць, а не здавацца"—гэты дэвіз павінен насіць у сваім сэрцы кожны грамадзянін, які любіць сваю краіну. Служыць праўдзе як у навуковым, так і ў маральным сэнсах. 

Дзісенец з адукацыяй у тры класы польскай школы, воляй лёсу ацалелы ад кулі нямецкага ката, меў вялікае жаданне паслужыць роднаму гораду. Гэта Рувім Рыгоравіч Леках. Ён цудоўна разумеў, што краіна ў развалінах. Працоўную сілу трэба шукаць у навакольных сёлах і хутарах. Неабходна жыллё, харчаванне, у першую чаргу—хлеб. Пад хлебапякарню прыстасавалі адну з шасці ўцалелых сінагог, цяпер філіял "Віцябчанкі". Загадваць пякарняй даручыў яўрэю Шанкману, які пры польскай уладзе гэтым займаўся, адпаведна прафесіянал. На прымітыўным абсталяванні з трох кампанентаў сталі выпякаць смачны хлеб. 

Рувім Рыгоравіч  не пасаромеўся нахіліцца і з-пад ног у поўным сэнсе слова падняў вялізную суму грошай. Па перыметры балота Ельня па ўсім Дзісенскім раёне паставіў нарыхтоўшчыкаў журавін, забяспечыўшы грашыма і тарай. Яны скуплялі сабраныя ягады. Дальнабачны чалавек адным выстралам забіў двух зайцаў. Грошы зноў вярталіся ў горад, спрыялі развіццю. Частка журавін, як сыравіна, ішла на перапрацоўку, чыстае экалагічнае віно, смачны безалкагольны напой. Асноўная маса ягад грузілася ў вагоны ў Боркавічах і Зябках, ішла на Паўднёвы Урал і Сярэднюю Азію.

Рувім Рыгоравіч адкрыў цэх па перапрацоўцы гародніны, які хутка вырас у самастойны плодагарод-нінны завод. Звярніце ўвагу, перапрацоўчыя прадпрыемствы арыентаваны на мясцовую сыравіну. 
З грашыма і разумнай галавой Рувім Рыгоравіч набыў пілараму, лакаматыў для цагельнага завода, каб вырабляць фармоўку не ўручную, а механічна. Закуплялі жывёлу ў насельніцтва па сходнай цане з узаемнай выгадай, адкрылі каўбасны цэх. Мужыкі жартавалі, што ў Дзісне свая цудоўная выпіўка і яшчэ лепшая закуска. 

Горад будаваўся даволі хуткімі тэмпамі.  Сталярны цэх вырабляў дзвярныя і аконныя блокі, рамы,  абразалі і чысцілі дошкі, брусы... У бляшаным цэху майстравалі пячныя кожухі і таму падобнае. У вытворчасці тарных цахоў скрынкі для Полацкага мясакамбіната, мяхі для Полацкага шкловалакна. Усе прадпрыемствы стваралі рабочыя месцы і грошы. У горад з вёсак перасяляліся маладыя сем'і і халасцякі.
Паклаў Рувім Рыгоравіч сваё гаспадарчае вока на  бальніцу, аднавіць якую ў той час не ўяўляла цяжкасці. У 1957 годзе да будынка завезены лес, іншае, аднак затрымка за дакументацыяй. Дзісну далучылі да Міёрскага раёна. Ад бальніцы адвезлі матэрыялы. Безгаспадарчы будынак разбіралі на цэглу. 

Другі герой—таксама дзісенец кравец Максім (Мордух) Ісакавіч Кункіс. Сабраў каля сябе выдатных майстроў кравецкай справы, якія сталі касцяком арцелі. Высакакласны закройшчык Бахір. Заказаў заўсёды хапала, чакалі чаргі. Тады ў магазінах гатовага адзення, акрамя спяцовак і ватовак, амаль нічога не прадавалася.  Касцюмы, паліто і іншае шылі на заказ. У Дзісне апраналіся кіраўнікі з Верхнядзвінска, Міёр, Шаркаўшчыны, Лужкоў і нават Полацка. Хутка з некалькіх чалавек арцель вырасла ў камбінат бытавога абслугоўвання. Людзі сталі жыць лепш, таму мелі патрэбу ў аказанні іншых паслуг. Адчыніліся жаночы і мужчынскі салоны прыгажосці, дзе не толькі стрыглі…Пры камбінаце працавала абутковая майстэрня, фотаатэлье, рамонт бытавой тэхнікі, пральня. Хутка, нядорага, якасна.  
Выраблялі калодзежныя кольцы, малолі зерне на муку. Строга выконваўся прынцып: усё для чалавека!

Калі вы, шаноўныя чытачы, уважліва пачыталі выказванне Бялінскага і аповеды пра герояў, то ўбачылі і адчулі, што крытык, гісторык і публіцыст меў на ўвазе і Лекаха, і Кункіса. 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта