Авторизация
 

Перш, чым у званы званіць…

+
Прежде, чем в колокола звонить ...Народная мудрасць сцвярджае: перш, чым у званы званіць, трэба ў святцы глянуць. Яна ў поўнай меры справядлівая для мясцовых "гісторыкаў", якія бяруцца за кнігі пра тутэйшую даўніну. Я ўжо выказваў сваё меркаванне пра абнародаваную летась "Кароткую гісторыю Міёр", у якой асабліва багата недакладнасцей. 
 
Але мала крытыкаваць, трэба і ўдакладненні ўносіць. Вось таму прапаную аўтару разам пагартаць дакументы, што маюць дачыненне да гісторыі будаўніцтва будынка цяперашняга ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на вуліцы Кірава ў райцэнтры. У "Кароткай гісторыі…" адносна яго выказана меркаванне аб узвядзенні " на пачатку 70-х гг.". А вось што сведчыць пашпарт пабудовы.
 
Зямельны ўчастак для тагачаснага будынка Міёрскага райкама КПБ адведзены ў 1956-ым, год узвядзення—наступны 1957-ы. Гарадскі адрас—вул. Кірава, 28. 
У будынку былі электраасвятленне, тэлефон і радыё, ацяпленне—мясцовае з кацельняй у падвале, каналізацыя таксама мясцовая. Водаправода напачатку не значылася, значыць, з'явіўся пазней.
Плошча ўстановы 635 квадратных метраў пры агульнай карыснай 699 кв. м. Памеры асноўнага будынка 32,7 на 12,95 пры вышыні 9,60 метра. Фундамент бутабетонны, сцены цагляныя, міжпаверхавыя перакрыцці драўляныя, падлога з дошак, дах шыферны, вокны двайныя, дзверы філёнчатыя. У ім меліся падвал і прыбудова, на тэрыторыі, а гэта 3959 квадратных метраў, адначасова ўзведзены хлеў, смеццязборнік, туалет і павець. 

Для асабліва цікаўных—аб'ём будынка 4819 кубічных метраў.
Што да "Кароткай гісторыі Міёр", то яна, відавочна, таму і кароткая, што не абапіраецца на дакументальныя крыніцы.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта