Авторизация
 

Як раённая газета "Міёрскія навіны" перажывала 30-ці гадовы юбілей

+
Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейДзяржаўныя святы раённыя журналісты звычайна сустракалі на масавых мерапрыемствах пры вялікай колькасці ўдзельнікаў. Трэба было пісаць пра ўрачыстыя сходы, пасяджэнні, дэманстрацыі, мітынгі. У вузкім коле, толькі сваім калектывам адзначалі два прафесійныя—Дзень друку 5 мая і Дзень Канстытуцыі  5 снежня яшчэ як пачатак выпуску першага пасляваеннага нумара раёнкі. Пад яе назвай некалькі дзесяцігоддзяў значылася: "Газета заснавана 5 снежня 1944 года".
 
Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейІ вось 5 снежня 1974 года ўпершыню юбілей газеты адзначаўся на раённым узроўні. Як жа—30-годдзе! Чацвярговы нумар выйшаў з віншаваннем райкама КП Беларусі, выканкама райсавета дэпутатаў працоўных. У ім адзначалася, што "на працягу  дзесяцігоддзяў газета "Сцяг працы" з'яўляецца баявым памочнікам раённай партыйнай арганізацыі ў ажыццяўленні задач  па далейшым развіцці ўсіх галін народнай гаспадаркі, шырока асвятляе дзейнасць партыйных, камсамольскіх, прафсаюзных арганізацый, гарадскіх і сельскіх Саветаў, раскрывае формы і метады іх работы па мабілізацыі працоўных калектываў на ажыццяўленне велічных планаў камуністычнага будаўніцтва, сваім друкаваным словам  выхоўвае глыбокую ідэйную перакананасць, фарміруе высокія маральныя якасці ў рабочых, калгаснікаў, інтэлігенцыі Міёршчыны". Перад рэдакцыяй ставілася задача ў далейшым рабіць усё гэта яшчэ "паўней і ярчэй".

Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейМода фатаграфаваць саміх сябе ў журналістаў з'явілася значна пазней, таму спецнумар да юбілейнай даты ўтрымліваў толькі рэдакцыйны артыкул "Пераканаўчым словам…", віншаванні і пажаданні ад калектываў калгасаў імя Мічурына (яго ўзначальваў актыўны сельскі карэспандэнт С. Матэленак) і імя Дзяржынскага, калег з Шаркаўшчыны, Браслава і Зарасая, выказванні чытачоў і падпісчыкаў В. Сахонькі—механізатара калгаса імя Кірава, Н. Цвяценка—агранома з "Парыжскай камуны", А. Васільева—загадчыка Павяцкага ФАПа, А. Капітанава—завуча СШ №2, калгасніка А. Тамашэвіча з Узмён. Замалёўка пра паштальёна з Дворнага Сяла Таццяну Дзмітрыеўну Сцепулёнак за подпісам  З.Бярозка (журналістка Зіна Дзямешка або Зіна Шаламава).

Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейЛітаб'яднанне прадстаўлялі вершамі Б. Мароз і П. Лакотка.
На апошняй старонцы за подпісам старшай наборшчыцы Зоі Лагун расказвалася пра "Шлях газеты да чытача". Тады на лінатыпах рабілі набор маладыя дзяўчаты-камсамолкі Галя Рымко (потым  Радзішэвіч) і Аня Гараўская. Газету вярстала самая вопытная наборшчыца Ядвіга Ляўчонак, друкавалі яе  Алег Пяткевіч, Генадзь Цішаловіч і Вікенцій Пазняк. Формы розных бланкаў набіралі ўручную Ліля Жарнасек і Жэня Вайсковіч.
Дык вось, 5 снежня 1974-га зала пасяджэнняў райкама партыі была запоўнена людзьмі, якія пісалі ў раёнку ці цесна супрацоўнічалі з ёй:  рабселькарамі і юнкарамі, сакратарамі пярвічных партарганізацый, рэдактарамі насценгазет, кіраўнікамі працоўных калектываў, раённым актывам, шматлікімі гасцямі. Прымаў удзел ў мерапрыемстве першы сакратар райкама партыі В.А. Агееў.

Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейДаклад зрабіў рэдактар газеты-юбіляра Артур Вітольдавіч Карэнька. Ён і прымаў крыху пазней прывітальны адрас райкама і райвыканкама з рук Васіля Анісімавіча. Рэдактар абласной газеты "Віцебскі рабочы" і кіраўнік абласной журналісцкай арганізацыі М.У. Дарафеенка прывёз Ганаровую грамату газеце абкама партыі і аблвыканкама, прывітальнае пісьмо рэдакцыі абласной газеты і праўлення абласной арганізацыі Саюза журналістаў. Цёплыя пажаданні рэдакцыі, друкарні і актыву выказаў начальнік упраўлення па справах паліграфіі, выдавецтваў і кніжнага гандлю аблвыканкама М.І. Ястрабаў. Яго дапоўнілі рэдактары "Браслаўскай звязды" М.М. Башлакоў, глыбоцкага "Шляху перамогі"      В.І. Пятрушын.

На ўрачыстасць з віншаваннямі і прывітаннямі прыйшлі сакратар райкама камсамола Яўгенія Сяргееўна Тамашэвіч (Кандрацьева), старшыня калгаса імя Мічурына  Сяргей Пятровіч Матэленак, завуч СШ №2 Аляксандр Іосіфавіч Капітанаў. Падзяліліся ўспамінамі былыя рэдактары раёнкі Пётр Акімавіч Клінаў і Міхаіл Іосіфавіч Латышаў, прапановы выказала карэспандэнт-арганізатар раённага радыё Вольга Карпаўна Крот. Нагадаў пра свой творчы шлях і супрацоўніцтва з газетай, прачытаў віншавальныя прозу і вершы Браніслаў Юльянавіч Мароз.
Пад цёплыя апладысменты прысутных Ганаровыя граматы райкама партыі і райвыканкама ўручыў работнікам рэдакцыі і друкарні, лепшым рабкарам і селькарам, распаўсюджвальнікам друку старшыня райвыканкама Віктар Лявонцьевіч Карабань. У падарунак газеце—фотапавелічальнік, якім яшчэ доўга карыстаўся фатакар Пётр Аляксандравіч Баброўскі. Дарэчы, і на гэтым мерапрыемстве ўсе падзеі адлюстраваў таксама ён.

Узнагароджаных было шмат, толькі ў газетнай справаздачы яны не названы, калі меркаваць па подпісах да здымкаў, раённай граматай адзначалася паштальён М.А. Лаўрыновіч, а камбайнер калгаса імя Кірава В.Ц. Сахонька атрымаў дыплом рэдакцыі як пераможца раённага спаборніцтва на жніве і лепшы камбайнер.

Как районная газета "Міёрскія навіны" переживала 30-ти летний юбилейМіж іншым, у рэдакцыйным артыкуле да юбілейнай даты адзначалася, што і тады галоўным у публікацыях раённай газеты з'яўлялася інтэнсіфікацыя вытворчасці. Нярэдка менавіта раёнка выступала ў ролі арганізатара спаборніцтва. Сярод брыгад яна прапагандавала не толькі падраздзяленне калгаса "Гігант" пад кіраўніцтвам кавалера ордэна Леніна Івана Адольфавіча Пілецкага, сярод механізатараў—дасягненні М.К. Федаровіча з "Язна", Н.П. Лысёнка з імя Мічурына, М.С. Каланды і  А.А. Глебкі з саўгаса "Дзісенскі", якія заключылі дамову спаборнічаць між сабой. Публічна параўноўвалі паказчыкі сваёй работы даяркі О.А. Мірончык з калгаса імя Цітова, Я.Ф. Лаўрыновіч з "Маладой гвардыі", А.П. Грэцкая з імя Мічурына, Н.К. Смерцьева з "Кастрычніцкай рэвалюцыі".

Пад эгідай газеты мераліся сіламі перадавыя камбайнеры В.Ц. Сахонька з калгаса імя Кірава, С.А. Свілёнак з імя Чапаева, А.А. Сушко з імя Мічурына, Г.М. Ляўковіч са "Сцяг перамогі", П.А. Талапіла са "Шлях да камунізму".

У інфармаванні чытачоў пра справы ў населеных пунктах і працоўных калектывах рэдакцыя абапіралася на надзейны актыў рабочых і сельскіх карэспандэнтаў, у ліку якіх самымі паважанымі былі ветэран рабселькараўскага руху Іван Ягоравіч Русецкі з Іста, калгаснік калгаса імя Кірава Антон Андрэевіч Тамашэвіч, загадчык Павяцкага ФАПа  Андрэй Дзямідавіч Васільеў, кінамеханік з Міёр Браніслаў Юльянавіч Мароз, завуч СШ №2 Аляксандр Іосіфавіч Капітанаў. Гэты пералік мы яшчэ прадоўжым у наступных публікацыях. Пакуль дазволю сабе сцвярджэнне, што лёс мясцовай газеты неаддзельны ад жыцця і спраў журналістаў і іх добраахвотных памочнікаў, паліграфістаў, якія яе стваралі, кожнага жыхара Міёршчыны—якім і пра якіх рыхтавала раёнка свае публікацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Для ілюстрацыі выкарыстаны здымкі 
Пятра БАБРОЎСКАГА са святкавання 30-годдзя раённай газеты. 
На здымках: Рэдактару прывітальны адрас ад моладзі раёна ўручае сакратар райкама камсамола Яўгенія Тамашэвіч. 
А.В. Карэнька. М.І. Латышаў. У зале святочнага пасяджэння.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта