Памятные даты Миорского района 2016 года

Памятные даты Миорского района 2016 года1301 г.—715-годдзе ўваходу Дзісеншчыны ў склад ВКЛ.
1461 г.—555-годдзе першага пісьмовага ўпамінання пра Дзісну і Новы Пагост.
1506 г.—510 год таму ў дакументах названы Галомысла, а таксама вёска Грудзінава як уладанне полацкага баярына Грудыны.
1516 г.—500 гадоў таму Ян Сапега атрымаў прывілей на будаўніцтва замка Вята.

1566 г.—450 год, як Дзісне прадастаўлена права бязмытнага гандлю; упершыню пісьмовыя крыніцы называюць вёску Ноўгарад—сучасныя Наўгароды.
1571 г.—445-годдзе атрымання Пераброддзем Магдэбургскага права.
1576 г.—440 год як памёр будаўнік Дзісенскага замка Баркулаб Корсак, дзісенскі стараста і ротмістр войск ВКЛ.
1581 г.—435 год таму кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый праводзіў агляд войск у Дзісне.
1611 г.—405 год таму Жыгімонт Ваза ІІІ прыняў у Дзісне ў сваё падданства 230 маскоўскіх баяр.
1656 г.—360 год, як цар Аляксей Міхайлавіч праз Дзісну вяртаўся з няўдалага паходу з-пад Рыгі.
1661 г.—355-годдзе вызвалення Дзісны ў выніку паўстання гараджан.
1791 г.—225-годдзе ўзвядзення калоны ў Лявонпалі, прысвечанай першай канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
1796 г.—220-годдзе надання Кацярынай ІІ герба Дзісне: на зялёным полі сноп залацістага лёну.
1806 г.—210 год таму нарадзілася Эмілія Плятэр, гераіня паўстання 1831 года, збіральніца беларускага фальклору на Дзісеншчыне і Браслаўшчыне.
1811 г.—205 год таму нарадзіўся Аляксандр Рыпінскі, пісьменнік, кнігавыдавец, фалькларыст, удзельнік паўстання 1831 г. на Дзісеншчыне.
1831 г.—у красавіку адбудзецца 185 год нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Дзісенскім павеце.
1851 г.—165-годдзе з дня смерці біскупа самай вялікай дыяцэзіі ў свеце Казіміра Дмахоўскага з Забалоцця.
1861 г.—155 год як нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра.
1866 г.—150-годдзе адкрыцця народнага вучылішча ў Міёрах.
1876 г.—140-годдзе з дня нараджэння выдатнага фатографа Яна Булгака, які пакінуў шмат здымкаў помнікаў архітэктуры нашай мясцовасці.
1901 г.—115-годдзе сялянскіх хваляванняў ў Дзісенскім павеце ў сувязі з межаваннем зямлі.
1906 г.—110 год таму пачалося стварэнне ў нашым краі вытворчых кааператываў; пачалося выданне беларускай газеты "Наша Ніва", з якой супрацоўнічалі многія нашы землякі; нарадзіўся ў вёсцы Якужы Язэп Малецкі, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.
1921 г.—95-годдзе ўваходу Міёршчыны і Дзісеншчыны ў склад Польшчы.
1926 г.—90-годдзе будаўніцтва дамбы праз возера ў Міёрах; пачатку арганізацыі і дзейнасці Беларускай Рабоча-сялянскай Грамады.
1941 г.—май—75-годдзе з пачатку выхаду першага нумара раённай газеты "Бальшавіцкая трыбуна"; ліпень—адлік жалобнага часу фашысцкай акупацыі раёна.
1946 г.—70 год таму адчынена Міёрская раённая бальніца на 30 ложкаў; нарадзіўся ў в. Цімошкава мастак-карыкатурыст Мікалай Гіргель.
1956 г.—60 год будаўніцтву Міёрскага льнозавода; пачатак электрафікацыі раёна.
1971 г.—45-годдзе камбікормавага завода, хлебазавода; Чэслаў Сіповіч адкрыў музей Ф. Скарыны ў Лондане.
1976 г.—40 год таму пачаў дзейнічаць археолага-краязнаўчы гурток "Арганаўты мінулага".
1981 г.—35-годдзе СШ №3 у Міёрах; памёр біскуп Ч. Сіповіч.
1986 г.—30-годдзе памяці Г.І. Цітовіча, кампазітара, дырыжора, фалькларыста, стваральніка народнага хору; у верасні—гадавіна пачатку дзейнасці на базе СШ №3 гістарычнага музея.
1996 г.—20 год таму ў Міёрах праведзены "Дзісенскія чытанні"—міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.
 
Падрыхтаваў Вітольд ЕРМАЛЁНАК. 
Друкуецца з прапановай прадоўжыць,
 папоўніць або ўдакладніць. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.