Баратинки из деревни Чересы Миорского района
gazeta 5-02-2016, 14:15 0 Гісторыя краю

Дык вось, барацінкі—дробныя манеты Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 17 стагоддзя, якія ўвайшлі ў гісторыю па прозвішчы іх стваральніка.

З аднаго фунта (405 грамаў) медзі Бараціні біў 300 шэлягаў, вартых 100 грошам. Прытым 57 грошаў ішлі ў дзяржаўны скарб, рэшту браў утрымальнік манетнага двара (мянніцы). Маючы вялізныя прыбыткі, Бараціні яшчэ і ашукваў казну, вырабляючы манеты па-за лімітам, якія не ішлі на патрэбы дзяржавы.

А цяпер непасрэдна пра скарб з Чэрасаў. 43 манеты з яго мелі вельмі дрэнную захаванасць, надпісы не чыталіся нават пры дапамозе камп'ютара. Справа ў тым, што больш паловы гэтай колькасці—падробкі.
Яшчэ 63 барацінкі былі польскай чаканкі—на аверсе мелі выяву галавы караля Яна Казіміра ў лаўровым вянку з адпаведным скарочаным надпісам і ініцыяламі Бараціні Т.L.В. На рэверсе—выява польскага арла са шчытом герба "Ваза", лацінскай назвай манеты і краіны, года чаканкі. З долу гэты надпіс падзяляе герб "Слепаўрон" (Сляпы воран) падскарбія кароннага (па сучаснаму—міністра фінансаў) Яна Казіміра Красінскага. І зноў—20 падробак. Яны адрозніваюцца меншай вагой— толькі 0,7 грама, калі паўнавартасная 1,35 г, невыразнымі выявамі, меншым дыяметрам (каля 10 мм замест патрэбных 15-16 мм), пакрыўленымі адбіткамі аверса ці рэверса.
Асноўная частка манет—23—чаканена на Кракаўскім манетным двары ў 1662-1663 гадах, але асобныя ў 1660, 1661, 1664-1668-ых.
Сярод 49 літоўскіх барацінак было 16 падробак. Спачатку іх білі на Уяздоўскім манетным двары, тады яны мелі ідэнтычны польскім аверс, а на рэверсе—Пагоню. Пад ёй—герб пад-скарбія літоўскага Іераніма Кірпсенштэйна (1662-1676 гг.). Па кругу надпіс, падзелены ўверсе княжацкай каронай, са скарочанай лацінскай назвай манеты, княства і годам. А ў Чэраскім скарбе асноўная частка барацінак—23—была біта ў Вільні ў 1664-1668 гадах. На большасці пад Пагоняй ініцыялы падскарбія НКРL або герб у выглядзе галавы аленя. На двух солідах 1663 года знаходзіўся герб падскарбія "Сноп" манетнага двара ў Оліве ля Гданьска, на адной манеце 1666 года гэтага ж двара скарочаныя ініцыялы ўпраўляючага мянніцы Фрыдрыха Хорна. Дзве манеты біты ў Брэсце, тры—у Коўне, яны з галавой аленя, 1665 г. З гэтага ж года шэляг з Уяздова з ініцыяламі Бараціні.
У Чэраскім скарбе аказаліся і іншыя манеты. Гэта соліды Рыжскага манетнага двара з білону (белага сплаву, у якім срэбра менш за 50%). Самы ранні—1626 года—захаваўся часткова, адносіцца да перыяду караля Сігізмунда ІІІ Вазы. Тры— да перыяду, калі Прыбалтыка была пад уладай Швецыі, іх называюць "крысцінкамі", ад імя каралевы Швецыі Крысціны Аўгусты Ваза (1632-1654). Іх дыяметр 15 мм, а вага 0,5 грама.
У скарбе было 7 лівонскіх манет—соліды шведскага караля Карла Х Густава, Карла ХІ. Але самай важнай лічу медную расійскую палушку (1/4 капейкі) 1720 года, па якой можна датаваць час, да якога гэтыя грошы былі ў абарачэнні.
Такім чынам, у Чэраскім скарбе знаходзіліся 163 манеты, яны чаканены на працягу стагоддзя і пацёртасць многіх сведчыць аб актыўным выкарыстанні. А вось пакупніцкая здольнасць іх невялікая—каля 1 злотага, за які на той час можна было купіць толькі двух гусакоў і курыцу. Значыць, схаваў сваё багацце бедны селянін.
Да таго ж, медныя соліды знаходзіліся ў абарачэнні да 1766 года, калі апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст правёў грашовую рэформу і медныя соліды выкупілі ў насельніцтва. Таму можна меркаваць, што манеты закапаны не пазней сярэдзіны 18 стагоддзя. Яны праляжалі ў зямлі не менш за 250 год.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.