Какой юбилей отметит самый маленький город Беларуси Дисна в 2017 году

—Які юбілей адзначыць Дзісна ў 2017 годзе?
Гісторык, настаўнік Вітольд Ермалёнак тлумачыць, што ў 2017-м спаўняецца 450-годдзе з той падзеі, калі ў 1567-м кароль Жыгімонт Аўгуст ІІ праз афіцыйны прывілей надаў мястэчку Дзісна статус горада і герб "Тры вежы з муру". Годам раней у прывілеі кароль дае старасту Баркулабу Корсаку замак і месца Дзісна. 
 
Так у тагачассе называлі горад, але афіцыйнае прызнанне гэтага статусу датуецца менавіта 1567-м. Права на самакіраванне (магдэбургскае) Дзісна атрымала ў 1569-м, а бяспошлінны гандаль мог ажыццяўляцца ў 1566-м. 
Так што, рыхтуемся да юбілею самага маленькага горада з даўняй і багатай гісторыяй! 

Падрыхтавала А.БАСІКІРСКАЯ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.