Авторизация
 

Генрых Дмахоўскі. Літоўскі? Не, Забалоццеўскі!

Генрих Дмаховский. Литовский? Нет, Забалотьевский! У кастрычніку мы адзначалі 205-годдзе з дня нараджэння славутага скульптара і паўстанца родам з Забалоцця Генрыха Дмахоўскага. У будынку, дзе нарадзіўся і жыў зямляк, цяпер бібліятэка-клуб, у яго гонар створана мемарыяльная дошка, запрашае наведвальнікаў музей беларускага побыту, дзе пачэснае месца адведзена і Дмахоўскаму.  

 

 

 Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя ("брэжнеўскай"), у артыкуле пра Літоўскую ССР, у раздзеле "Гісторыя культуры" згаданы знакаміты літоўскі скульптар Хенрык Дмахавскас. Але з архіваў вядома, што ў 1810 годзе ў сям'і ўладальніка маёнтка Забалоцце (цяпер вёска ў нашым раёне) у сям'і Дмахоўскіх нарадзіўся сын Генрых. Бацька імкнуўся даць яму добрую адукацыю, і хлопец вывучае права ў Віленскім універсітэце. Змагаўся з царызмам у радах паўстанцаў у 1831-м, цудам уратаваўся. Эмігрыруе ў Францыю, намагаецца ўзрушыць народ у аўстрыйскай частцы былой Рэчы Паспалітай. Прызначаны кіраваць паўстанцкімі сіламі на Віцебшчыне, ды дабрацца туды не ўдалося, на 5 гадоў трапляе ў аўстрыйскія казематы. З хлебнага мякішу віртуозна лепіць фігуркі людзей, барэльефы сукамернікаў, такіх жа палітвязняў, як і сам. І нават цэлыя групавыя сцэнкі з турэмнага жыцця. Яго казематныя працы выстаўлены ў Лондане. Пасля вызвалення ён пераязджае ў Парыж, дзе разам са знакамітым скульптарам Рудэа робіць саркафаг для грабніцы Напалеона. Стварае барэльефы Тадэвуша Касцюшкі, Казіміра Пулаўскага, Якуба Ясінскага, нават Джыралама Саванаролы. 
Затым адплыў у ЗША, дзе адчыніў спецыялізаваную школу і майстэрню, вырабляў партрэтныя медальёны і бюсты герояў вайны за незалежнасць ЗША, якія і сёння ўпрыгожваюць Вашынгтон. Пасля смерці імператара Мікалая I, амністыі, вяртаецца на радзіму, працуе скульптарам у Вільні. Тут зрабіў надмагільны помнік Барбары Радзівіл, фігуры святога Уладзіслава для віленскага кафедральнага сабора, помнік Уладзіславу Сыракомлю. У 1863-м стаў адным з кіраўнікоў паўстання Кастуся Каліноўскага. Тым жа годам у адным з першых баёў з урадавымі войскамі загінуў ля вёскі Парэчча Барысаўскага павета. "Дмахоўскі васьмю стрэламі прашыты—зваліўся, стары, на рукі моладзі",—пісаў у лісце адзін з удзельнікаў паўстання.
Загадчыца Забалоццеўскай культурнай установы Людміла Белая аформіла прыгожы альбом, дзе фламастарам з серабрыстымі чарніламі ўдзячныя наведвальнікі дзеляцца ўласнымі ўражаннямі ад музея. Між іншых экспанатаў найперш зважаюць на мемарыяльны куточак знакамітага дзеяча. На бачным месцы кніжыца  "Цярністы шлях паўстанца-скульптара", выдадзеная па ініцыятыве славутага гісторыка і краязнаўцы Вітольда Ермалёнка. Сядзіба пасля Вялікай Айчыннай вайны хоць і страціла свой першапачатковы знешні выгляд, але захавалася, як і частка старадаўняга парку. Першародным  застаўся і падвал, куды зазіраюць наведвальнікі. Дарэчы, Забалоцце, дзякуючы родаваму гнязду Дмахоўскіх,—турыстычны аб'ект "Сярэбранага пярсцёнка Міёршчыны", распрацаванага, дарэчы, таксама спадаром Ермалёнкам. 
Гаспадыня ў сядзібе Дмахоўскага мае 30-гадовы культурны стаж. 15 гадоў кіруе жаночым аб'яднаннем рознажанравага кірунку "Сяльчанка", куды завітваюць сталыя і малыя. Многа чытачоў у кніжным доме. У шэрагу самых сталых—мама бібліятэкара Аляксандра Андрэеўна Батура. Пераважна цікавяцца камерцыйным фондам. Школьнікі ўдасканальваюць праграмныя веды. І Людміла Міхайлаўна любіць чытаць. Да душы жаночыя раманы, айчынная празаічная класіка. Яна наладжвае побыт вяскоўцаў, запрашае да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці. Улюбёнымі ў жыхароў сталі навагоднія, купальскія вечарыны. За тры дзесяцігоддзі напісала безліч сцэнарыяў. Рэалізоўвае ўласную прыдумку, скарыстоўвае часопісныя прапановы. Да інтэрнэту звяртаецца рэдка, выбірае толькі пэўныя элементы. Дзеці жывуць у сталіцы, дапамагае бабулі ў творчасці ўнучачка Лізавета, але як прыедзе. Падабаецца выступаць і мясцовай таленавітай зорачцы сямікласніцы Анастасіі Касцюкевіч. Людміла Белая заўсёды актыўная і спраўная ў прафесіі, грамадскіх даручэннях: шмат гадоў у складзе мясцовай выбарчай камісіі, вядзе перапісы насельніцтва. Да яе людзі цягнуцца душой: прыходзяць за кнігай, размовай. Некаторыя—проста пагрэцца ў чаканні аўталаўкі і, канечне ж, знойдуць тут занятак. Любы візіт у культурную ўстанову каштоўны, бо тут цэнтр творчых зносін. 
—Работа ў мяне любімая, таму прыходжу заўсёды раней і з задавальненнем. Канечне, азмрочвае, што ў ваколіцах менее насельніцтва, таму важны кожны чалавек. І для гэтага мы працуем,—пераканана загадчыца. 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 

Генрих Дмаховский. Литовский? Нет, Забалотьевский! Вялікай Савецкай Энцыклапедыі 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя ("брэжнеўскай"), у артыкуле пра Літоўскую ССР, у раздзеле "Гісторыя культуры" згаданы знакаміты літоўскі скульптар Хенрык Дмахавскас. Але з архіваў вядома, што ў 1810 годзе ў сям'і ўладальніка маёнтка Забалоцце (цяпер вёска ў нашым раёне) у сям'і Дмахоўскіх нарадзіўся сын Генрых. Бацька імкнуўся даць яму добрую адукацыю, і хлопец вывучае права ў Віленскім універсітэце. Змагаўся з царызмам у радах паўстанцаў у 1831-м, цудам уратаваўся. Эмігрыруе ў Францыю, намагаецца ўзрушыць народ у аўстрыйскай частцы былой Рэчы Паспалітай. Прызначаны кіраваць паўстанцкімі сіламі на Віцебшчыне, ды дабрацца туды не ўдалося, на 5 гадоў трапляе ў аўстрыйскія казематы.

 

З хлебнага мякішу віртуозна лепіць фігуркі людзей, барэльефы сукамернікаў, такіх жа палітвязняў, як і сам. І нават цэлыя групавыя сцэнкі з турэмнага жыцця. Яго казематныя працы выстаўлены ў Лондане. Пасля вызвалення ён пераязджае ў Парыж, дзе разам са знакамітым скульптарам Рудэа робіць саркафаг для грабніцы Напалеона. Стварае барэльефы Тадэвуша Касцюшкі, Казіміра Пулаўскага, Якуба Ясінскага, нават Джыралама Саванаролы. Затым адплыў у ЗША, дзе адчыніў спецыялізаваную школу і майстэрню, вырабляў партрэтныя медальёны і бюсты герояў вайны за незалежнасць ЗША, якія і сёння ўпрыгожваюць Вашынгтон. Пасля смерці імператара Мікалая I, амністыі, вяртаецца на радзіму, працуе скульптарам у Вільні.

 

Генрих Дмаховский. Литовский? Нет, Забалотьевский! Тут зрабіў надмагільны помнік Барбары Радзівіл, фігуры святога Уладзіслава для віленскага кафедральнага сабора, помнік Уладзіславу Сыракомлю. У 1863-м стаў адным з кіраўнікоў паўстання Кастуся Каліноўскага. Тым жа годам у адным з першых баёў з урадавымі войскамі загінуў ля вёскі Парэчча Барысаўскага павета. "Дмахоўскі васьмю стрэламі прашыты—зваліўся, стары, на рукі моладзі",—пісаў у лісце адзін з удзельнікаў паўстання.Загадчыца Забалоццеўскай культурнай установы Людміла Белая аформіла прыгожы альбом, дзе фламастарам з серабрыстымі чарніламі ўдзячныя наведвальнікі дзеляцца ўласнымі ўражаннямі ад музея. Між іншых экспанатаў найперш зважаюць на мемарыяльны куточак знакамітага дзеяча. На бачным месцы кніжыца  "Цярністы шлях паўстанца-скульптара", выдадзеная па ініцыятыве славутага гісторыка і краязнаўцы Вітольда Ермалёнка. Сядзіба пасля Вялікай Айчыннай вайны хоць і страціла свой першапачатковы знешні выгляд, але захавалася, як і частка старадаўняга парку. Першародным  застаўся і падвал, куды зазіраюць наведвальнікі. Дарэчы, Забалоцце, дзякуючы родаваму гнязду Дмахоўскіх,—турыстычны аб'ект "Сярэбранага пярсцёнка Міёршчыны", распрацаванага, дарэчы, таксама спадаром Ермалёнкам. 

 

Генрих Дмаховский. Литовский? Нет, Забалотьевский! Гаспадыня ў сядзібе Дмахоўскага мае 30-гадовы культурны стаж. 15 гадоў кіруе жаночым аб'яднаннем рознажанравага кірунку "Сяльчанка", куды завітваюць сталыя і малыя. Многа чытачоў у кніжным доме. У шэрагу самых сталых—мама бібліятэкара Аляксандра Андрэеўна Батура. Пераважна цікавяцца камерцыйным фондам. Школьнікі ўдасканальваюць праграмныя веды. І Людміла Міхайлаўна любіць чытаць. Да душы жаночыя раманы, айчынная празаічная класіка. Яна наладжвае побыт вяскоўцаў, запрашае да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці. Улюбёнымі ў жыхароў сталі навагоднія, купальскія вечарыны. За тры дзесяцігоддзі напісала безліч сцэнарыяў. Рэалізоўвае ўласную прыдумку, скарыстоўвае часопісныя прапановы. Да інтэрнэту звяртаецца рэдка, выбірае толькі пэўныя элементы. Дзеці жывуць у сталіцы, дапамагае бабулі ў творчасці ўнучачка Лізавета, але як прыедзе.

 

Падабаецца выступаць і мясцовай таленавітай зорачцы сямікласніцы Анастасіі Касцюкевіч. Людміла Белая заўсёды актыўная і спраўная ў прафесіі, грамадскіх даручэннях: шмат гадоў у складзе мясцовай выбарчай камісіі, вядзе перапісы насельніцтва. Да яе людзі цягнуцца душой: прыходзяць за кнігай, размовай. Некаторыя—проста пагрэцца ў чаканні аўталаўкі і, канечне ж, знойдуць тут занятак. Любы візіт у культурную ўстанову каштоўны, бо тут цэнтр творчых зносін. —Работа ў мяне любімая, таму прыходжу заўсёды раней і з задавальненнем. Канечне, азмрочвае, што ў ваколіцах менее насельніцтва, таму важны кожны чалавек. І для гэтага мы працуем,—пераканана загадчыца. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта