Авторизация
 

Марскі пехацінец

Сайт "Мемарыял" Цэнтральнага архіва 
Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіў даступнымі матэрыялы пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, якія не вярнуліся з той вайны. Звесткамі з яго скарыстаўся жыхар Міёр Леанід Яфімавіч Коцікаў, каб даведацца пра свайго бацьку Яфіма Сцяпанавіча. На запыт атрымаў раздрукоўку звестак з данясення аб незваротных стратах, імянны спіс гэтых страт, дадатковыя звесткі пра падраздзяленне, у якім служыў бацька, і нават 
здымак ваеннаслужачых, сярод якіх пазнаў
 роднага чалавека, якога бачыў 
толькі ў дзяцінстве.

Морской пехотинец Сайт "Мемарыял" Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіў даступнымі матэрыялы пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, якія не вярнуліся з той вайны. Звесткамі з яго скарыстаўся жыхар Міёр Леанід Яфімавіч Коцікаў, каб даведацца пра свайго бацьку Яфіма Сцяпанавіча. На запыт атрымаў раздрукоўку звестак з данясення аб незваротных стратах, імянны спіс гэтых страт, дадатковыя звесткі пра падраздзяленне, у якім служыў бацька, і нават здымак ваеннаслужачых, сярод якіх пазнаў роднага чалавека, якога бачыў толькі ў дзяцінстве.

 

Леанід Яфімавіч апавядае, што нарадзіўся ён у вёсцы Хухава Веліжскага раёна Смаленскай вобласці ў 1932 годзе. У сям'і быў адзіным дзіцём. Памятае, як на пачатку вайны мабілізавалі бацьку. Застаўся з маці. Перажыць акупацыю было не проста, бо кіламетра за паўтара ад іх населенага пункта праходзіла старая Смаленская дарога на Маскву, а гэта асноўны напрамак наступлення немцаў. Аднак вытрымалі. Напэўна, і таму, што акупацыя працягвалася не доўга, гэтыя мясціны былі вызвалены ў пачатку 43-га. Вось тады ад бацькі пачалі прыходзіць пісьмы. Ён паведаміў, што спачатку ваяваў пад Масквой, там быў паранены ў ногі, паўгода лячыўся на Урале, а потым трапіў пад Ленінград, нібыта, меў узнагароды.


І вось архіўныя звесткі пра апошняе месца службы: 3-я асобная Печанегская Чырванасцяжная брыгада маракоў (марской пяхоты) Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту, у апошні перыяд існавання ў сярэдзіне 1945-га яна называлася 3-яй асобнай горнастралковай Печанегскай Чырванасцяжнай ордэна Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені брыгадай. Трэба меркаваць, што радавы Я.С. Коцікаў папоўніў яе рады недзе ў сярэдзіне 1942 года. Тады ёй камандаваў інжынер-капітан І рангу Сямён Аляксеевіч Гудзімаў. Перад гэтым маракі абаранялі плацдарм на правым беразе ракі Свір. Потым яны ўдзельнічалі ў наступальнай аперацыі, якую ажыццяўляла 7-я асобная армія. Брыгада імкнулася наперад без падтрымкі артылерыі, толькі са стралковай зброяй і кулямётамі, а таму панесла вялікія страты. Сітуацыя ўскладнілася і ў сувязі з веснавым разводдзем. Адным словам, пастаўленыя задачы дасягнуць не ўдалося, аднак і праціўнік вычарпаў свае рэзервы, планы гітлераўцаў аб злучэнні нямецкіх і фінскіх войск і стварэнні другога кальца вакол Ленінграда былі канчаткова сарваны. Фронт тут стабілізаваўся да чэрвеня 44-га. А непасрэдна 3-я брыгада крыху палепшыла свае пазіцыі, у ёй шырокі размах атрымаў снайперскі рух.


І вось чэрвень 1944 года. Войскі Ленінградскага фронту вядуць жорсткія баі ля горада Кексгольма (цяпер Прыазёрск) і на поўнач ад Выбарга. 21.06 пачынаецца Свірска-Петразаводская наступальная аперацыя з мэтай разгрому сіл праціўніка паміж Ладажскім і Анежскім азёрамі.  3-я асобная брыгада марской пяхоты разам з падраздзяленнямі 4-га стралковага корпуса пры падтрымцы караблёў Ладажскай ваеннай флатыліі рухалася ўздоўж Ладажскага возера…


22 чэрвеня стаў апошнім днём для радавога стралка Яфіма Сцяпанавіча Коцікава, які памёр ад цяжкіх ран. Ён ужо не пабачыў, як на наступны дзень на ўзбярэжжы Ладажскага возера ў вусці ракі Тулокса высадзіўся дэсант марскіх пехацінцаў 70-й амсб і захапіў плацдарм у 6 кіламетраў па фронце і 4 км у глыбіню, перарэзаў чыгунку і шашу, за тры дні адбіў 50 атак. Яму на падтрымку ў гэтае пекла адразу была кінута і 3-я асобная. Вайна працягвалася.


Што да Леаніда Яфімавіча, то ён закончыў 7 класаў ужо ў пасляваенны час, стаў электрыкам у рамесным вучылішчы №12 літоўскай Клайпеды і рамантаваў на суднабудаўнічым заводзе ў Рызе ваенныя караблі. Як прызвалі ў армію, служыў вадзіцелем у Закарпацці. Нагадвае, што там і тады было неспакойна, гінулі таварышы, якія нават не ўдзельнічалі ў аперацыях супраць бандэраўцаў. На Міёршчыну прыехаў ужо сямейным, працаваў на маслазаводзе, хлебазаводзе, у ПМК-34 і на аўтабазе. Даўно на пенсіі. Мае сына і дачку, чатырох унукаў і двух праўнукаў. Адным словам, радаслоўная Коцікавых прадаўжаецца.


 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

На здымку: Да высадкі рыхтуюцца марскія пехацінцы.

Леанід Яфімавіч сцвярджае, што яго бацька Яфім Сцяпанавіч Коцікаў у першым радзе трэці злева, якраз у цэнтры.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта