Авторизация
 

Ружанец чужога салдата

Розарий чужого солдата Гэтую гісторыю расказала мая сваячка Фартуната Станіславаўна Рынкевіч з вёскі Вусаўцы. Калі пачалася вайна, ёй ішоў трэці год. Мала што з пары ліхалецця захавала дзіцячая памяць, аднак адзін выпадак застаўся ў ёй назаўсёды.  

 

 

"Я гуляла ў двары,—прыгадвае сталая жанчына.—Зусім дзіцяці, яшчэ не разумела, наколькі страшная і жахлівая вайна. Раптам убачыла калону салдат, што ішлі ад Белеўцаў у бок Міёр. Іх было шмат. Адзін падышоў да мяне. Малады, высокі. Узяў мяне на рукі, абняў і заплакаў. Штосьці гаварыў на незразумелай мове. Потым паставіў мяне на зямлю, пачаставаў ласункамі і падарыў ружанец з кніжкай-малітвасловам. Зноў абняў, пацалаваў. У вачах салдата стаялі слёзы. Памахаў на развітанне рукой і пайшоў далей разам з калонай. 
Тыя ружанец і кніжачку захоўваю да гэтай пары. І сярод ворагаў знаходзіліся людзі, якім былі ўласцівы чалавечнасць і суперажыванне".
Раённы гісторыка-этнаграфічны музей працягвае збіраць матэрыял пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, а таксама пра нашых землякоў, што ваявалі на франтах, вялі партызанскую ці падпольную барацьбу, пакутавалі ў палоне. Успаміны, фотаздымкі, асабістыя рэчы—усё гэта важна і каштоўна для нашай гісторыі і памяці. Чакаем званкоў на нумар 4 19 15.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ, 
супрацоўнік музея.

"Я гуляла ў двары,—прыгадвае сталая жанчына.—Зусім дзіцяці, яшчэ не разумела, наколькі страшная і жахлівая вайна. Раптам убачыла калону салдат, што ішлі ад Белеўцаў у бок Міёр. Іх было шмат. Адзін падышоў да мяне. Малады, высокі. Узяў мяне на рукі, абняў і заплакаў. Штосьці гаварыў на незразумелай мове. Потым паставіў мяне на зямлю, пачаставаў ласункамі і падарыў ружанец з кніжкай-малітвасловам. Зноў абняў, пацалаваў. У вачах салдата стаялі слёзы.

 

Памахаў на развітанне рукой і пайшоў далей разам з калонай. Тыя ружанец і кніжачку захоўваю да гэтай пары. І сярод ворагаў знаходзіліся людзі, якім былі ўласцівы чалавечнасць і суперажыванне".Раённы гісторыка-этнаграфічны музей працягвае збіраць матэрыял пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, а таксама пра нашых землякоў, што ваявалі на франтах, вялі партызанскую ці падпольную барацьбу, пакутавалі ў палоне. Успаміны, фотаздымкі, асабістыя рэчы—усё гэта важна і каштоўна для нашай гісторыі і памяці. Чакаем званкоў на нумар 4 19 15.

 

Аляксандр РЫНКЕВІЧ, 

супрацоўнік музея.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта