Авторизация
 

Захаваць і памножыць

Сохранить и приумножить Многія з гэтых людзей не бачыліся даўно, былых кіраўнікоў і спецыялістаў з ліку колішняга раённага актыву сабрала 23 студзеня мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю раёна. За плячыма кожнага напружаная праца, адказнасць за лёс калектыву ці развіццё галіны.

 

Углядаюся ў знаёмыя твары. З усімі сустракаўся, калі яны былі ў кругавароце спраў і клопатаў, у свой час кожнаму прысвяціў не адзін радок ў раённай газеце.
Памятаю, што Васіль Васільевіч Табола пабялеў галовой на пасадзе старшыні калгаса імя Гастэлы. Але ж той час быў для гаспадаркі перыядам актыўнага развіцця, будаўніцтва.
Сохранить и приумножить Пакінуў плённы след у гісторыі калгасаў "1-е Мая" і "Баявы партызан" Валерый Міхайлавіч Якаўлеў. І гарадскім уладкаваннем паспеў пазаймацца, нават на прадпрымальніцтва замахнуўся ўжо пасля выхаду на пенсію.
Сельскай гаспадарцы прысвяцілі жыццё Леанід Максімавіч Маняк, Сяргей Георгіевіч Панізнік, Мікалай Уладзіміравіч Лапкоўскі, Галіна Іванаўна Бахір, Ганна Нікадзімаўна Чапулёнак, нямала зрабіў для яго Мілецій Паўлавіч Шугальскі.


Нярэдка старшынёўскі вопыт прыносіў плён і ў іншых сферах. Вось Васіль Мікалаевіч Чычкан пасля калгаса "Кастрычнік" камандаваў райспажыўсаюзам. Васіль Васільевіч Верын, па адукацыі і захапленні аграном-агароднінавод, узначальваў мясакамбінат.
Рознабаковым чалавекам па здольнасцях і коле рашаемых спраў з'яўляўся Віктар Маркавіч Рагоўскі, бо працаваў у культуры і бытавым абслугоўванні, займаўся арганізацыяй адпачынку ў "Актаме" і ў якасці прадпрымальніка. А працоўны шлях пачынаў з калгаса імя Чапаева, дзе ўзначальваў камсамольскую арганізацыю. І вось яшчэ адзін забыты, але надта цікавы штрых: у складзе дэлегацыі з 22 прадстаўнікоў Міёршчыны ён прымаў удзел у з'ездзе калгаснікаў.
Сохранить и приумножить Вясковае жыццё і калгасная праца былі стартавым пачаткам для Уладзіміра Сцяпанавіча Пальчэўскага і Аляксандра Мікалаевіча Варонькі. Абодва потым узначальвалі сельскія Саветы. Іх калегамі з'яўляліся Вольга Аляксандраўна Мароз (15 гадоў працавала старшынёй Дзісенскага гарсавета) і Галіна Уладзіміраўна Паўлоўская (кіравала Перабродскім сельскім Саветам), цяпер абедзве захоплены аграэкатурызмам.


Дарэчы, Вольга Аляксандраўна некалі дзяўчынкай упершыню наведала Дзісну і зачаравалася гэтым горадам, потым вярнулася сюды працаваць. Займалася добраўпарадкаваннем і турызмам, арганізавала аўтапрабег ветэранаў, які затым стаў традыцыйным. Гэта ў яе час з'явіўся сучасны брэнд пра самы маленькі горад Беларусі. Сярод нядаўніх спраў—сумесны з Галінай Уладзіміраўнай удзел у стварэнні Браслаўска-Міёрскага турыстычнага кластэра, заняткі ў "акадэміі лёну", перабродскім летніку "Жывое цяпло" (дзецішча Г.У. Паўлоўскай) і іншых пачынаннях, мерапрыемствах. На ўласным вопыце сцвярджае, што былых актывістаў не бывае!
Пётр Міхайлавіч Хілько нарадзіўся ў Докшыцкім раёне, але ўсё жыццё прысвяціў развіццю сувязі на Міёршчыне. Віктар Антонавіч Паляк нагадвае, што яшчэ піянерам наведваўся з-пад Шаркаўшчыны на ўрачыстасці на паўвостраў у Міёры, у тагачасным райцэнтры здаваў на правы матацыкліста. Ужо ў сталым узросце назаўсёды пасяліўся ў Міёрах з сям'ёй — людзі тут добрыя.


Сохранить и приумножить Усё жыццё прысвяцілі нашаму краю Раман Браніслававіч Фурс, былы начальнік РАУС, Ала Пятроўна Смерцьева—педагог, камсамольскі, партыйны і савецкі работнік, Еўфрасіння Васільеўна Гарбачонак — дырэктар школы, Станіслаў Іосіфавіч Гернат — шматгадовы кіраўнік дарожнай службы, Мікалай Мікалаевіч Каранкевіч—работнік мясакамбіната, камсамольскі актывіст і кіраўнік ільнозавода…
Для чаго назваў столькі імён? Ды для таго, каб паказаць, што на сустрэчы не было выпадковых людзей, кожны ў свой час нямала зрабіў для Міёршчыны, на нашай зямлі ўладкаваў сваё жыццё задоўга да заслужанага адпачынку.


Вершамі паэтаў-ветэранаў Браніслава Юльянавіча Мараза і Аляксея Пятровіча Кавалевіча пра родны край вітала іх таксама былы начальнік загса Ірына Леанідаўна Гушча. Выказаў упэўненасць, што на такой зямлі проста немагчыма дрэнна працаваць старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў.
Падзяліўся ўспамінамі былы першы сакратар райкама партыі і старшыня райвыканкама Віктар Іосіфавіч Тарасевіч. На яго думку, спакойных часін у адыходзячага пакаленя ніколі не бывала, але кожны з яго прадстаўнікоў быў асобай на сваім месцы, рабіў усё ад яго залежнае на карысць роднай старонкі.
Побач і разам з такімі людзьмі праходзіла жыццё і ва Уладзіміра Юр'евіча Скавародкі. А ён адолеў шлях ад агранома, старшыні калгаса, начальніка райсельгасхарчу, першага сакратара райкама партыі і кіраўніка райвыканкама да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вось і цяпер падзякаваў усім, з кім давялося працаваць, выказаў упэўненасць у новых дасягненнях працаўнікоў Міёршчыны.


Сохранить и приумножить Думку, што гісторыю робяць людзі, прадоўжыла Алена Аляксандраўна Кавалёнак, былы сакратар райкама партыі. Сцвярджае, што памяць захавала толькі лепшыя ўспаміны. Нагадала многіх кіраўнікоў раёна і выканаўцаў — "людзей другога плана". Іх аб'ядноўвала агульнае — адказнасць, прафесіяналізм, самадысцыпліна, самаарганізаванасць, прыстойнасць. І гэта пры тым, што жыццё было няпростым. Можа, варта для юбілейнай справаздачы хаця б часткова паўтарыць "спіс" А.А. Кавалёнак: на чале райкама некалі стаялі В.А. Агееў, У.І. Каліна і А.І. Украінец, райвыканкам узначальвалі В.М. Бутоўскі, В.Л. Карабань, М.Я. Шкляр, А.В. Каляга. Розныя адказныя пасты займалі А.Г. Мартынаў, І.І. Авін, Н.П.Кня-зюк, Г.М. Маняк, А.І. Кавалёнак, А.М. Кунцэвіч, У.В. Ялен-скі, С.Б. Ляшчына, М.Я. Мянчэня, Р.В. Шульга, У.А. Аржанік, Б.Э. Скуба. Не забыты ў раёне традыцыі Герояў працы І.Е. Анісімава і П.П. Кандрашова, справы старшынь І.З. Майдзіна, В.Н. Карвацкага, Ю.М. Скавародкі, А.А. Скрабатун, А.С. Шаркеля, К.М. Гурына.


Магчыма, не названы ўсе, вартыя гэтага, але ўсе названыя — асобы мясцовай гісторыі.
Не ўяўляла сябе без роднай зямлі цяпер ужо былы старшыня раённага Савета Раіса Васільеўна Парфёненка, якая пачынала працоўны шлях інструктарам па кадрах калгаса "Кастрычнік". Мена-віта ў землякоў яна навучылася ўзаемаразуменню, узаемадапамозе і падтрымцы. Гэта потым ёй вельмі дапамагала ў працаваць на розных пасадах.
Сохранить и приумножить І цяперашні старшыня раённага Савета Марыя Мікалаеўна Баніфатава, ураджэнка Міёршчыны, удзячна падтрымцы і дапамозе землякоў. Аб гэтым жа ў мінулым плане і цяпершнім часе гаварыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі Часлаў Станіслававіч Кашкур. А ён пачынаў грамадскую кар'еру камсамольскім работнікам, закончыў — таксама старшынёй раённага Савета. Але па-ранейшаму на грамадскім пасту. На ім ён сустрэў у гэтыя дні і асабістую ўрачыстасць — дзень нараджэння. З такой жа падзеяй на сустрэчы віншавалі былога старшыню Даўгінаўскага сельскага Савета і цяперашняга старэйшыну Тамару Пятроўну Шчарбакову, нядаўніх і будучых імяніннікаў Г.І. Бахір, В.В. Таболу, В.І. Тарасевіча, Г.Н. Чапулёнак, М.У. Лапкоўскага.
Сустрэча запомніцца ўспамінамі аб сумеснай рабоце, сяброўскімі размовамі, добрымі пажаданнямі пад песні Аляксея Конаха, Валянціны Пундзіс, Тамары Якімёнак, музыку Ігара Лаўца.

 

На здымках: на мерапрыемстве; Панізнік С.Г.; Паляк В.А.; Каранкевіч М.М..
Леанід МАТЭЛЕНАК
з прабачэннямі, што не назваў усіх удзельнікаў мерапрыемства.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта