1475 г. — першае пісьмовае ўпамінанне в. Язна.
1505 г. — першы дакументальны напамін пра в. Чэрасы.
1515 г. — першая пісьмовая згадка пра замак у Вяце.
1690 г. — 20 снежня 325 год таму праваслаўны манастыр і царква ў Міёрах сталі ўніяцкімі.
1700 г. — вялікі пажар у Дзісне.
1715 г. — нарадзіўся Мікалай Лапацінскі, брэсцкі ваявода, будаўнік палаца (1750 г.) і царквы ў Лявонпалі.
1775 г. — першая згадка пра школу ў Дзісне.
1810 г. — нарадзіўся Генрык Дмахоўскі, паўстанец і скульптар з Забалоцця;
— пачатак будаўніцтва палаца Рудніцкіх у Дзедзіне.
1835 г. — 180-я гадавіна смерці Тэклі Урублеўскай — паэткі і драматурга з Дзісны.
1849 г. — 175 год з часу пабудовы царквы ў імя Івана Багаслова ў в. Галомысла.
1850 г. — нарадзіўся Вайніслаў Савіч-Заблоцкі — паэт, фалькларыст, пачынальнік беларускай літаратуры.
1870 г. — узвядзенне мураванай Уваскрэсенскай царквы ў Дзісне.
1875 г. — 140 год з дня нараджэння Паўла Валанцэвіча — святара Узмёнскай царквы і фатографа.
1890 г. — 125 год з дня нараджэння Пётры Простага (Ільдэфонса Бобіча) — святара і беларускага пісьменніка з в. Дзедзінка;
— 125 год з дня нараджэння Флора Манцэвіча — дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху, дэпутата Народнага Сходу ў Беластоку ў 1939 годзе.
1895 г. — 120 год з дня нараджэння Маісея Смірына—вучонага-гісторыка, паэта, фалькларыста з Дзісны.
1900 г. — памёр Аляксандр Рыпінскі — удзельнік паўстання на Дзісеншчыне, паэт, фалькларыст;
— пачатак будаўніцтва царквы ў імя Мікалая Цудатворцы ў Блошніках (Калінавая);
— асвячэнне царквы Прэабражэння Гасподня ў в. Язна.
1905 г. — пачатак правядзення вечарын беларускай нацыянальнай культуры ў Дзісне;
— першамайская дэманстрацыя ў Дзісне;
— закончана будаўніцтва Петрапаўлаўскай царквы ў в. Грыгаравічы;
— пачатак будаўніцтва Успенскага касцёла ў Міёрах.
1910 г. — 3.03 нарадзіўся Юзаф Буйноўскі — выпускнік Дзісенскай гімназіі, паэт, прафесар-літаратуразнаўца, заснавальнік польскага ПЭН-клуба ў Лондане;
— 25.07 нарадзіўся Генадзь Іванавіч Цітовіч — кампазітар, дырыжор, этнамузыказнаўца, народны артыст СССР.
1920 г. — 20 кастрычніка 95 год з дня нараджэння ў Пераброддзі Міхаіла Раманавіча Шуманскага, спевака, заслужанага артыста БССР;
— 95 год савецка-польскай вайны;
— 95 год з дня нараджэння Івана Ерамеевіча Анісімава, Героя Сацыялістычнай Працы;
— 95 год з дня нараджэння Вацлавы Вярховіч (Каўчынскай), выпускніцы Дзісенскай гімназіі, вучонага, прафесара Гданьскага і Люблінскага ўніверсітэтаў;
— 95 год з дня нараджэння Эўгеніюша Забэлы, выпускніка Дзісенскай гімназіі, доктара медыцыны, краязнаўцы, аўтара кніг пра Дзісну і Беразвечча.
1930 г. — пачатак выдання часопіса "Наш голас" у Дзісенскай гімназіі;
— завяршэнне будаўніцтва чыгункі праз Міёры;
— наведванне Браслаўшчыны і Дзісеншчыны прэзідэнтам Польшчы Ігнаціем Масціцкім, які праехаў праз Новы Пагост і Пераброддзе.
1935 г. — 80 год з дня нараджэння Фадзея Лаўрэнцьевіча Шымуковіча, педагога і краязнаўцы;
— 80 год з дня нараджэння Ягора Андрэевіча Томкі, Героя Савецкага Саюза.
1940 г. — 15 студзеня 75 год з дня ўтварэння Міёрскага раёна;
— вясной пачалася арганізацыя першых калгасаў у раёне;
— 28 снежня адбылася ўстаноўчая сесія Міёрскага раённага Савета першага склікання.
1945 г. — 9 мая, 2 верасня — 75 год заканчэння Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны;
— 70 год з дня нараджэння Рышарда Курыльчыка, польскага пісьменніка гістарычнага жанру з в. Дзедзінка.
1950 г. — завяршэнне ў асноўным ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва ў раёне.
1955 г. — 60 год з дня нараджэння Галіны Казіміраўны Тычка — вучонага-філолага з в. Сташулі.
1960 г. — 10 студзеня Міёрскі раён пасля ліквідацыі Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Віцебскай вобласці.
1965 г. — пуск Міёрскага мясакамбіната;
— утварэнне Міёрскага камбіната бытавога абслугоўвання.
1975 г. — адкрыццё ў парку стэлы ў гонар вайсковых часцей, што вызвалялі Міёры ад фашысцкіх захопнікаў.