Землякам — наша память  и почет

Землякам — наша память  и почет Чарговая выстава ў гістарычным музеі СШ №3 прысвечана трагічнай старонцы беларускай гісторыі — 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны. Развязаная ўрадамі вялікіх дзяржаў з мэтай захавання сваіх калоній і атрымання звышпрыбыткаў манаполіямі, якія займаліся вытворчасцю зброі і ваеннага рыштунку, яна абрынулася незлічонымі бедамі для многіх народаў. Толькі маленькая Сербія ў ёй змагалася за сваю незалежнасць. На франтах загінула звыш 10 мільёнаў салдат і каля 100 мільёнаў было паранена і пакалечана. Расійская армія, якая ваявала менш астатніх на цэлы год, страціла больш 1 млн. 700 тысяч забітымі і каля двух мільёнаў палоннымі. Колькі было сярод іх нашых землякоў, можна падлічыць толькі прыкладна.

 

Землякам — наша память  и почет Вайна прывяла да развалу імперый і ўтварэння незалежных дзяржаў. Спачатку яе называлі "вялікай еўрапейскай", абарончай, справядлівай для сябе лічыла кожная з ваюючых краін. У Расіі яна была "другой айчыннай". Для бальшавікоў на чале з Леніным стала імперыялістычнай, захопніцкай, якая павінна перарасці ў грамадзянскую. Зараз большасць гісторыкаў называюць яе "безсэнсоўнай". Асабліва страшнай вайна стала для беларускага народа, які не па сваёй волі быў у яе ўцягнуты і панёс незлічоныя чалавечыя ахвяры і матэрыяльныя страты. Не выпадкова "Наша Ніва" адразу адзначыла яе бязлітаснасць...

 

Землякам — наша память  и почет Аб Першай сусветнай можна нямала даведацца і з фундаментальных твораў другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод іх энцыклапедычнае выданне "Первая мировая война", "Вооружённые силы и военное искусство в Первой мировой войне" ,"Августовские пушки " і інш. Дапаўняюць іх шэдэўры мастацкай літаратуры — творы Э.Хэмінгуэя, Э.М. Рэмарка, Анры Барбюса, У. Вішнеўскага, Э. Стральцова і іншых аўтараў. З усім дапаможа разабрацца спецыяльны буклет. А на выставе падзеі і асобы Першай сусветнай у мясцовым асвятленні стануць больш цікавымі, блізкімі і зразумелымі, магчыма, камусьці дазволяць больш даведацца пра сваіх продкаў.


Землякам — наша память  и почет Выстава ў музеі СШ №3 будзе дзейнічаць да красавіка. Запрашаю аматараў ваеннай гісторыі нашага краю наведаць экспазіцыю. Даведкі па тэлефонах: 4-22-51, 4-19-25.  

 

Падрабязней у "МН" №4.


Вітольд ЕРМАЛЁНАК. 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.