Сентябрь — месяц праздничный

Сентябрь — месяц праздничный Для Міёр гэта сапраўды так. У гэтым месяцы зусім нядаўна, хаця ўжо і летась, праходзілі ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя райцэнтра. Але варта нагадаць, што 350-годдзе таксама святкавалі ў самым пачатку восені — 11 верасня 1983 года.  Праграма той падзеі была не забыўная, яна ўключала выставу караваяў і кветак, мітынг-рэквіем, ушанаванне пераможцаў жніва, конкурс маладых механізатараў, спартыўны калейдаскоп і турнір барцоў. На паўвостраве адбыўся кірмаш. Шмат удзельнікаў прывабілі конкурсы малюнкаў на асфальце, строю і песні, дэманстрацыя мод, выступленні шматлікіх ансамбляў і творчых калектываў, нават выканаўцаў прыпевак. Пасля карнавала і заключнага канцэрта неба над возерам расквеціў вялікі святочны феерверк. Вось такой была "Паэма аб Міёрах"!

 

Сентябрь — месяц праздничный Удзел у гэтых мерапрыемствах прымалі дэлегацыі з Верхнядзвінскага, Шаркаўшчынскага, Полацкага, Прэйльскага і Купішскага раёнаў, прадстаўнікі абкама партыі і аблвыканкама, былы начальнік аэрадрома 4-й Беларускай партызанскай брыгады Барыс Макавейчук.
Свята адкрыў старшыня гарадскога Савета Баляслаў Сівіцкі. Яго ўдзельнікаў вітаў першы сакратар РК КПБ Аляксандр Украінец. Напярэдадні ў вялікім артыкуле спецнумара раённай газеты вынікі развіцця горада падвёў старшыня райвыканкама Мікалай Шкляр.


Хвалюючымі момантамі былі запальванне вечнага агню ля помніка воінам і партызанам, што загінулі пры вызваленні роднага краю, ушанаванне перадавікоў хлебнай нівы ля Чашы багацця. Урачысты парад лепшых працаўнікоў узначальвала дэлегацыя "Парыжскай камуны", лепшы камбайнер раёна Сяргей Васільеў з калгаса "Кастрычнік" даставіў дажыначны сноп. Адбылося ўзнагароджанне герояў жніва…


Сентябрь — месяц праздничный Нагадаць моманты той урачыстасці дапамагаюць публікацыі раёнкі, у нумары 110 якой за 13 верасня 1983 года змешчана справаздача, падрыхтаваная Тамарай Гугала, і 13 здымкаў фотакарэспандэнта Пятра Баброўскага. Толькі тых, што сёння мы прапануем вашай увазе, сярод іх няма. Гэта пачатак святкавання на плошчы Леніна. Перад калонамі працоўных калектываў праязджаюць аўтамашыны з гістарычнымі кампазіцыямі мінулага нашых мясцін, праходзяць "воіны-вызваліцелі".


Нагадваў падзеі Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.