Леонпольские души

Леонпольские души Шаноўны Сяргей Панізьнік! Дзякуй за калядныя віншаванні. Мы таксама віншуем Вас з Новым 2015 годам і Калядамі! Здароўя, творчых поспехаў і моцы ў выпрабаваннях лёсу. Час ад часу звяртаюся ў думках да Радзімы продкаў — Лявонпаля. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, задумаў адмаляваць Лявонпальскі палац у 3D-выяве. Гэта дужа доўгая справа, але нешта з наробак адсылаю Вам. Ёсць ідэя прэзентаваць гэтыя малюнкі ў якасці эскіза інвестыцыйнага праекта па аднаўленні палаца ў Лявонпалі пад гатэль ці дом адпачынку або нешта падобнае — можа які алігарх, гледзячы на гэтае красоцце, зацікавіцца… Але гэта толькі ідэя, трэба спачатку дамаляваць пачатае…
З Калядамі Вас яшчэ раз! Не сумуйце. Загляне сонца і ў нашае ваконца.
Вашы Аляксандр, Наталля і Яна Аніськовіч.
Віцебск, 2014.  

Вось такое пасланне нядаўна атрымаў у Мінску "лявонпальскі малец" Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік, а ён у сваю чаргу пераадрасаваў яго рэдакцыі раённай газеты: як не пазнаёміць землякоў з новай цікавай ідэяй карыснага выкарыстання адметных помнікаў любых родных мясцін. А для нас гэта яшчэ адна падстава нагадаць пра вядомых землякоў. 

 

 У свой час віцебская журналістка Галіна Шпакоўская не без падстаў адзначыла, што ўраджэнцы Лявонпаля ганарацца сваім паходжаннем. Нават тутэйшыя дачнікі — людзі з мясцовых — жывуць па вялікіх гарадах, але адпачываюць выключна "дома". Яны ніяк не могуць пагадзіцца, што ў былога мястэчка сціплыя перспектывы. Па іх меркаванні, некалі вядомы прыпынак на старажытным шляху з варагаў у грэкі здольны займець другое дыханне. І справамі даказваюць гэта.


Адзін з такіх — Аляксандр Аніськовіч, дырэктар рэкламнай фірмы ў абласным цэнтры. Ён як мастак непасрэдна займаўся аднаўленнем герба Віцебска. Нарадзіўся ў Калінін-градзе, рос у Наваполацку, вучыўся на мастацка-графічным факультэце ВДУ. А хрышчоны — у Свята-Троіцкай царкве Лявонпаля, як і яго радня з некалькіх пакаленняў "па мячы", гэта значыць з бацькавага боку. Мінулі гады, і Аляксандр Аніськовіч з жонкаю Наталляй урачыста звазіў у намоленую продкамі царкву сваю дачушку Яну.
Лявонпаль для Анісько-вічаў — цэнтр духоўнасці. Штогод прадстаўнікі гэтага роду сустракаюцца тут на могілках, дзе спачываюць іх продкі. Аляксандр з Наталляй, выкладчыцай жывапісу і малюнку тэхналагічнага каледжа, таксама чэрпаюць натхненне ў тутэйшых мясцінах. У сямейным зборы — шэраг карцін з лявонпальскімі краявідамі, жывапісныя рэканструкцыі помнікаў тутэйшай архітэктуры. І да кожнага твора падрыхтаваны гістарычны артыкул.


Леонпольские души Летам 2005-га ў вёсцы прайшоў мастакоўскі пленэр "У пошуках Атлантыды. Лявонпаль". Аляксандр Аніськовіч не толькі прымаў удзел у выніковай выставе, але і пазнаёміўся са сваім знакамітым земляком Сяргеем Панізьнікам, якога да гэтага ведаў толькі завочна па творах. Менавіта памкненнямі Сяргея Сцяпанавіча ў 2000-м вёска запамінальна адзначыла сваё тысячагоддзе. Гэтае знаёмства творчых людзей атрымала такі ж творчы працяг пры рэалізацыі шведска-латвійска-беларускага праекта "Панарама Дзвіна-Даўгава", папаўненні музея радзімазнаўства, распрацоўцы мастацкіх манаграфій.
Нагадаю, што Аляксандр Аніськовіч па сваёй ідэі і за ўласны кошт зрабіў шыльды для палаца Лапацінскіх, мемарыяльнай калоны, колішняй школы, музея, памятны знак.
І вось мы становімся відавочцамі рэалізацыі новай задумы. Бог у дапамогу! І землякі — таксама.

 

На здымках: Аляксандр Аніськовіч; такім бачыць абноўлены Белы палац Лапацінскіх у Лявонпалі віцебскі мастак і карэнны лявонпалец па настрою душы Аляксандр Аніськовіч. 


Да ідэі далучыўся Леанід МАТЭЛЕНАК. 

 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.