Авторизация
 

Перабродская трагедыя

Перебродская трагедия Гэта толькі здаецца, што час прыглушыў жудасныя ўспаміны мінулай вайны. Не, у тых, хто сутыкнуўся з нечалавечай жорсткасцю фашызму, душэўныя раны кроваточуць і цяпер, варта дакрануцца да іх нават словам. Менавіта такое ўражанне пакінула нядаўняя вераснёўская паездка з раённым ваенным камісарам С. І. Жабёнкам у Пераброддзе, дзе настаўніца гісторыі мясцовай школы Наталля Віктараўна Самсановіч імкнецца прыадкрыць малавядомую ў свой час, а цяпер і зусім забытую старонку перабродскай трагедыі беларускага яўрэйства. А яна так мала адрозніваецца ад таго, што давялося перажыць старэйшаму пакаленню ўсіх нашых землякоў.

Пра існаванне гета ў Міёрах у 1941-42 гадах вядома нямала, лічылася, што немцы звезлі ў яго яўрэяў з усіх іншых населеных пунктаў тагачаснага раёна. Аказваецца, гэта не зусім так. Па сцвярджэнні старажылаў Пераброддзя, у гэтай вёсцы жыло некалькі яўрэйскіх сем'яў. Яны мала чым адрозніваліся ад суседніх беларускіх ці стараверскіх, такія ж бедныя і шматдзетныя. Толькі, як правіла, карміліся не толькі з зямлі, а яшчэ займаліся нейкім рамяством. Дык вось, з пачаткам акупацыі  тутэйшых яўрэяў накіравалі ў гета ў Міёры, а сем'і шаўца і краўца немцы пакуль не кранулі, бо ў іх паслугах мела патрэбу мясцовае насельніцтва.

Пра тыя падзеі 90-гадовая жыхарка Пераброддзя Надзея Леанідаўна Марковіч успамінае наступнае:

— Я доўга разважала, калі гэта магло адбывацца, але прыйшла да высновы, што толькі ў 1942 годзе. Было цёпла, пачатак лета. У вёсцы ўзняўся вэрхал —  з Міёр прыехала 6 паліцэйскіх, будуць страляць яўрэяў. А іх, здаецца былі чатыры сям'і. Тыя, напэўна, ведалі ці здагадваліся аб магчымасці такіх падзей, два мужчыны з раніцы аказаліся ў лесе, жанчыны з дзецьмі хаваліся дзе маглі. Жонка шаўца з дзецьмі нейкім чынам залезла за печ у лазні і прасядзела там усю ноч.

Усіх, каго знайшлі, паліцэйскія вывелі за вёску да Казінага броду, дзе была выкапана вялікая яма, і расстралялі. Іх нават не прысыпалі зямлёй, а на наступны дзень з'явіліся зноў, каб адшукаць ацалелых. Жанчына з лазні пачала ад іх уцякаць па беразе ў бок цяперашняй школы, але гэта ёй не ўдалося. Яе шасцігадовага хлопчыка паліцэйскі здагнаў і забіў прыкладам. Астатніх разам з маці паставілі на краю ямы і застрэлілі. Усё гэта бычыў шавец, які хаваўся за дрэвамі непадалёку. Ён выйшаў са схованкі, залез у яму, паклаў радком жонку і дзяцей і сам стаў на край, тварам да забойцаў. Яго павярнулі спіной і стрэлілі. Ён зваліўся ў яму, дзе яшчэ былі жывыя людзі…

Кравец неўзабаве вярнуўся з лесу і павешаўся ва ўласнай пабудове.

У той магіле магло быць да 20 чалавек. Неяк з Гедэонам Паўлавічам Паўлоўскім успаміналі, дзе ўсё гэта адбывалася, пагадзіліся, што на месцы пазнейшай запраўкі ля калгаснай майстэрні.

Мар'ян Іосіфавіч Чапулёнак быў дзевяцігадовым сведкам тых падзей. Вось што засталося ў яго памяці:

— У Пераброддзі было пяць яўрэйскіх хат, тры сям'і немцы накіравалі ў гета, засталіся шавец і кравец. Зімрын жыў насупраць, займаўся часаннем воўны. У яго быў сын Генрых, з якім гуляў. Іншых у сям'і звалі Іцхак, Хайм. Расстрэл у Пераброддзі адбываўся ў той жа дзень, як і ў Міёрах. Нават  нам, малым, было жудасна, страшна. Бачыў, як ля возера ўцякала жанчына з дзецьмі, а па ёй з гэтага берага стралялі. Яна нават хацела ўтапіцца і малых патапіць. Ды вярнулася. Яе хлопчык бег па канаве таксама да возера, яму разрыўная куля трапіла ў галаву. Нерухомае цела потым цягнулі паліцэйскія да ямы за ногі. А старую жанчыну ўкінулі жывой. Было ў той магіле чалавек 8-10.


Падрабязней у МН” №77.

На здымку: райваенкам С. І. Жабёнак і настаўніца Н. В. Самсановіч на магчымым месцы трагедыі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта