Авторизация
 

Напамін

Юбілей — падстава ўспомніць нейкую падзею, з'яву, факт, сказаць добрае слова чалавеку ці пра яго. Свае прапановы на гэты конт нядаўна выказаў наш зямляк Сяргей Панізнік, яны надрукаваны ў "раёнцы" ў снежні. А дапаўненні для выдання "Міёрская даўніна" зрабіў юны краязнаўца, цяпер студэнт-гісторык Ігар Кандратовіч. Так, 510 год таму (у 1504-ым) Дзісеншчына ўвайшла ў склад Полацкага ваяводства. Тады ж пабудаваны касцёл у Навалацы, а праз 10 гадоў у гэтым населеным пункце ўзведзена царква святой Параскевы.

 

445 год таму (у 1569-ым) Дзісна атрымала Магдэбургскае права. Пашырэнню і ўмацаванню гэтага горада садзейнічаў кароль Стэфан Баторый, а ён пабываў у Дзісне ў 1579-ым, з таго часу мінула 435 год. Толькі не заўсёды добрыя ўмацаванні з'яўляюцца гарантам бяспекі. Не ўратавалі яны і Дзісну, якая ў 1654 годзе здалася маскоўскім войскам. Гэтая падзея адбылася 360 гадоў таму.

У 1794 годзе ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, у якім актыўны ўдзел прыняла шляхта з нашых мясцін. Гэтай падзеі спаўняецца 220 гадоў.

 

У 1839-ым — 175 гадоў таму — ліквідавана ўніяцкая царква на Беларусі. Тыя падзеі не мінулі нашыя мясціны.

У 1864-ым пачалося ўзвядзенне Крыжаўздзвіжанскай царквы ў Цвеціне. Сёлета ёй споўніцца 150 гадоў. На 5 гадоў "маладзейшая" царква ў Новым Пагосце.

А вось сумная нагода: сёлета спаўняецца 100 год з пачатку Першай сусветнай вайны.

 

Сёлета споўнілася б 90 гадоў Пятру Пятровічу Кандрашову, Герою Сацыялістычнай Працы, старшыні ордэна "Знак Пашаны" калгаса "Маладая гвардыя".

На памяці старэйшага пакалення і яшчэ адна сумная ваенная дата — 75-годдзе пачатку Другой сусветнай вайны. Хаця 17 верасня наша Міёршчына будзе адзначаць 75-годдзе ўваходжання ў склад БССР і СССР.

 

У 1939-ым закончана ўзвядзенне касцёла ў імя Маці Божай Шкаплернай у Ідолце.

Паўвекавы юбілей сёлета адзначыць Міёрскі мясакамбінат і толькі першае пяцігоддзе — музей кнігі і друку СШ №3.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта