Авторизация
 

Планы на 2014-ы

Наш зямляк Сяргей Панізнік па-ранейшаму цікавіцца краязнаўчай работай у раёне і дзейнасцю музея Радзімазнаўства. Так, ён пераслаў архіў Вольгі Васільеўны Грыцук (Дуброўскай) для гарадскога музея ў Дзісне, распрацаваў прапановы па мерапрыемствах , якія пажадана правесці ў Лявонпалі, нават у раёне. Гэта не толькі 500-годдзе першай пісьмовай згадкі пра Міёры. 450 гадоў таму ўпершыню пісьмовыя крыніцы нагадваюць пра Чурылавічы, цяперашні Лявонпаль. 385 гадоў спаўняецца з дня нараджэння фундатара Міёрскага і Дзісенскага манастыроў Сімяона Полацкага. 245 гадоў таму ўзведзены Белы палац у Лявонпалі, на 5 гадоў менш, як закладзена царква ў гэтай вёсцы.

 

У 2014-ым адзначым 60-годдзе з пачатку літаратурнай дзейнасці Пятра Сушко. 20 споўніцца гісторыка-этнаграфічнаму музею ў Міёрах і 15 — музею Радзімазнаўства ў Лявонпалі (27 лістапада).

Ёсць падстава адзначыць 105-годдзе з дня нараджэння паэта-партызана Паўла Сушко (7.11.1909 г.), 100-годдзе святара Часлава Сіповіча (8.12.1914 г.) і паэта Дзмітрыя-Мечыслава Касатага (3.09.1914 г.), 85-годдзе журналіста і паэта Аляксея Кавалевіча (28.07.1929 г.), 80-годдзе з часу напісання кнігі "Дзісна і Друя — магдэбургскія гарады" краязнаўцам Отанам Гедэманам.

 

16 ліпеня споўніцца 65 навукоўцу Мікалаю Крыўко, а 28-га будзе 60 настаўніку і краязнаўцу Вітольду Ермалёнку. Паўстагоддзя таму арганізаваў знакаміты Дзяржаўны хор Генадзь Цітовіч.

Дачыненне да нашай Міёршчыны мае чэшскі вучоны-славіст Адальф Чэрны (19.08.1864-27.12.1952), які выдаў кнігу "Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні" ў 1895-ым у Кракаве.

Заслугоўваюць добрай памяці святары-беларусы і творчыя людзі Адам Станкевіч (24.12.1891-29.11.1949) і Ільдэфонс Бобіч (Пётра Просты), які памёр у 1944-ым у Іўі.

 

Вядома, будучы год пройдзе і пад знакам 70-годдзя вызвалення Міёршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адзначым грамадскія даты нашай Міёршчыны разам.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта