Авторизация
 

Вята: Мекка для археолагаў

Упершыню Вята ўзгадваецца ў 1516 годзе ў сувязі з прывілеем, які вялікі князь літоўскі Зыгмунд Стары выдаў мясцоваму магнату Івану Сапегу на пабудову ў вусці рачулкі Вята пры ўпадзенні яе ў Дзвіну крэпасці і на закладку тут горада, шынкаў і рынку. Вядома, што ў 1556 г. Вята належыла князям Пронскім, выхадцам з Разаншчыны, а ў 1566-ым двор з мястэчкам перайшлі да рускага ваяводы Мікалая Сіняўскага. Фартэцыя Вята адзначана на ўсіх картах ВКЛ у 16-17 стст. Але потым звесткі пра яе знікаюць. Хутчэй за ўсё яна была зруйнавана падчас крывавага патопу 1654-1667 гг.  маскоўскімі войскамі.

 

Пра Вяту вядома з "Рэвізскіх казак" 1795 г., што ў вёсцы (так азначана ў дакуменце) было 20 двароў і 131 жыхар. Гэта даволі буйны населены пункт для нашых мясцін таго часу. Увогуле пра Вяту ў народзе ходзіць такое выслоў'е: "спачатку горад, потым мястэчка, затым вёска, а пасля тры халупы". Але вось што самае дзіўнае, сярод мясцовых жыхароў пачуў, што тут у 16 ст. у часы ВКЛ існавалі дзве ткацкія мануфактуры. Гэтыя звесткі ўзяты з нейкай польскай кнігі ў міжваенны час. А калі так, то гэта сапраўдная сенсацыя, бо першыя мануфактуры з'явіліся ў ВКЛ толькі ў 18 ст. І менавіта на нашай Міёршчыне!

 

Яшчэ Вята славілася сваёй кардоннай фабрыкай, якая існавала тут у міжваенныя часы. Яна належыла багатаму селяніну Казлоўскаму, які меў 50 га зямлі. На ёй працавала каля 10 чалавек, кардон вывозіўся ў Вільню. Яшчэ вёска ў міжваенны час славілася тым, што па рацэ Вяце сплаўляўся лес і на Дзвіне складаліся плыты, якія ішлі ў Рыгу, як і за царскім часам. І заўважце, каля Вяты па Дзвіне праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і Латвіяй. Але латышскія ўлады толькі віталі такую ініцыятыву з польскага боку. Дарэчы, мяжа паміж дзяржавамі была вельмі празрыстая. Купаліся ў Дзвіне па абодвух берагах.

 

У 30-я гады мінулага стагоддзя ў Вяце было каля 45 двароў і прыкладна 300 жыхароў. Усе каталікі, акрамя адной яўрэйкі. Але большасць лічыла сябе палякамі. Дарэчы, мясцовае насельніцтва падцвярджае і рэлігійны водападзел па рацэ Мерыцы: Вята і Чамяры каталіцкія вёскі, а Чурылава-Дальняе — праваслаўная. У вёсцы дзейнічала карчма. У 1938 г. была асвечана каталіцкая капліца, якая дзейнічае і цяпер. Знаходзілася паўшэхная школа, якую яшчэ пры Польшчы перанеслі ў Чамяры.

 

Вёска была бедная. Самым "багатым" з'яўляўся Анашка Данат, які меў 12 гектараў, і то няўдобіцы. У суседніх Чамярах гаспадар, які ў 20-я гады ў Амерыцы зарабіў грошай, дома купіў 50 га зямлі. Потым чакалі яго раскулачванне і Сібір. Побач з вёскай быў маёнтак пані Ядвігі Мірскай, якая валодала тут ці то 150, ці то 200 га зямлі. Цяпер ад яго застаўся толькі невялікі гліняны пагорак. Дарэчы, яшчэ ў Вяце была так званая "стрэліца". Таксама нешта накшталт крэпасці ці замка. Яна знаходзілася ў самой вёсцы. У 1812 г. у ёй месціўся французскі гарнізон. Хутчэй за ўсё яна была ўзведзена ў канцы 18 ст. паміж 1-м і 2-м падзеламі Рэчы Паспалітай (1772-1793 гг.). Таму што тады таксама праходзіла мяжа па Дзіне паміж Расійскай імперыяй і Рэччу Паспалітай. Цяпер на месцы гэтай "стрэліцы" расце лес.

 

У вайну ў Вяце не было ні немцаў, ні паліцаяў. Але ў 1944 г., пры вызваленні, вёска пацярпела ад бамбёжкі. Потым Вята ўвайшла ў калгас "Светлы шлях". Зараз яна ў складзе ААТ "Мерыца". Тут засталося 5 ці 6 хутароў уздоўж берага Дзвіны. Адлегласць ад крайняй да крайняй хаты 2,5 км, тут жыве 8 чалавек. Цяпер Вята сапраўдная Мека для археолагаў. Знаходак вельмі шмат. Гэтыя мясціны могуць быць неблагім турыстычным аб'ектам. Тым больш што побач унікальны археалагічны помнік — Чурылаўскія курганы 18 ст.

 

С. ВАСІЛЬЕЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 394
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта