Авторизация
 

Падарунак сабе

Міёршчына багатая на таленты. У тутэйшых мясцінах нарадзіўся Вайніслаў-Казімір Сулема-Савіч-Заблоцкі — пісьменнік і фалькларыст. Жыла калісь у Дзісне і пісала вершы Тэкля Урублеўская. Па публікацыях пачатку мінулага стагоддзя вядомы нам Пётра Беларус Пётр Яленскі з-пад Лявонпаля. Пётра Просты (Ільдэфонс Бобіч) нарадзіўся ў Дзедзіне, закончыў святарскі шлях у Іўі. Пакінуў у спадчыну вершы, апавяданні, газетныя публікацыі і п'есу.

 

Мікола Шкялёнак быў літаратарам, гісторыкам і палітыкам. Людзі старэйшага пакалення яшчэ не забылі вершы і партызанскія ўспаміны Паўла Сушко ў раённай газеце. Менш вядомы на радзіме Дзмітрый-Мечыслаў Касаты, хаця закончыў гімназію ў Дзісне, тварыў у Польшчы. Такі ж жыццёвы шлях у вядомага польскага празаіка Яна Гушчы. Пачынаў журналісцкі і літаратурны шлях у раённай газеце "Сцяг працы" Пятро Сушко. Потым былі "Вожык", "ЛіМ" і іншыя выданні, шматлікія кнігі вершаў і гумару.

Дэтэктывамі пачынаў творчы шлях Франц Сіўко, які цяпер працягвае займацца "сур'ёзнай" прозай.

Вершамі знаёмая лірыкам Галіна Тычка, а філолагам — сур'ёзнымі артыкуламі.

 

Вачыма "раёнкі" Міёршчына пастаянна сочыць за паэтычнай творчасцю "мальца" з Бабышак Сяргея Панізніка — журналіста, рэдактара, пісьменніка, паэта, стваральніка музеяў і збіральніка фальклору. Сярод пастаянных аўтараў "Ручайка" нагадаю чытачам Генадзя Дзямешку, Аляксея Кавалевіча, Васіля Філіповіча, Алену Масла, Генадзя Скавародку, Людвіга Касатага, Святаслава Крупеньку, Уладзіміра Пучынскага, Надзею Валянок, Святлану Захарэвіч, Вольгу Смерцьеву, Пятра Сяцко, Тамару Яцкевіч, Міледзія Кукуця, Людмілу Сурма… Гэта далёка не поўны пералік тых, хто пакінуў памяць пра сябе літаратурнымі публікацыямі, хто працягвае тварыць.

 

Наш край пэўным чынам уплёў сваю зёлачку, веру, гаючую ў лёс святара і творцы Сімяона Полацкага (падтрымаў грашыма манастыры ў Дзісне і Міёрах), фалькларыстаў Яна Чачота, Аляксандра Рыпінскага, Андрэя Зязюлі (Аляксандр Сцяпанавіч Астрамовіч — паэт і фалькларыст, святар у Міёрах), расіяніна Паўла Шпілеўскага, чэха Адальфа Чэрнага. Дзісенскіх Кастравіцкіх нібыта наведваў Адам Міцкевіч і нават напісаў тут верш. Пра Барысавы камяні і тутэйшыя падзеі расказваў Адам Кіркор.

 

Вучыўся ў Дзісне Эдвард Будзька — паэт, публіцыст. Падумаць толькі, Вацлаў Ластоўскі пакінуў фантастычны твор "Лабірынты", які з цікавасцю чытаецца і цяпер. А яшчэ ён быў грамадска-палітычным дзеячам, гісторыкам, філолагам, этнографам. З нашымі мясцінамі звязаны пошукі і жыццёвы шлях Язэпа Драздовіча. Служыў ксяндзом на Дзісеншчыне Вінцук Адважны — паэт і празаік Язэп Станіслававіч Германовіч, як і Адам Станкевіч. Пакінуў свой след яўрэйскі паэт Майсей Кульбак.

 

Вядомая асоба на Міёршчыне — народны артыст БССР і СССР Генадзь Цітовіч. Пра Дзісну, мясцовыя абрады і звычаі пісаў Васіль Стома-Сініца. Працаваў у рэдакцыі "Сцяг працы" празаік Герман Кірылаў. Склаў слоўнік Дзісеншчыны Мікола Крыўко.

Маляўнічыя краявіды нашых мясцін, абразкі з жыцця пакінулі ў сваіх карцінах Язэп Драздовіч, Станіслаў Арцімовіч з Орцаў, Генрых Вішнеўскі з Ігнацікаў, Віктар Жаўняровіч (Язна), Вячаслаў Шамшур з Пціцкіх, Мікалай Гіргель з Цімошкава, Міхась Ляўковіч з Язна…

 

Далёка не поўны пералік прозвішчаў знакамітых, вядомых і таленавітых людзей Міёршчыны, замежных дзеячаў, якія мелі дачыненне да нашых мясцін, названы невыпадкова. Праз імёны я вам пераказаў змест кнігі "Літаратурная Міёршчына", якую падрыхтавалі нашы сталічныя землякі, у першую чаргу Сяргей Панізнік і Алена Масла. Яшчэ ёсць час яе дапоўніць. Я, напрыклад, лічу вартым адзначыць у выданні польскага сучаснага празаіка Рышарда Курыльчыка, які нарадзіўся ў Дзедзіне, француза Гійёма Апалінэра — усё ж родам з дзісенскіх Кастравіцкіх. Прозу на мясцовым матэрыяле пісаў настаўнік з Цвеціна Віталь Высоцкі. З цяперашніх паэтаў увагі заслугоўваюць Славамір і Мар'ян Даргелі, Ала Майсяёнак, Леакадзія Булаўская, Станіслаў Касаты, Святлана Валажонак, Вольга Пашкевіч-Міна, Алена Басікірская…

 

Выдатны падарунак можна падрыхтаваць да 500-годдзя Міёр. Але пакуль справа спынілася з-за вялікай "дробязі" на выданне патрэбны грошы. У раённым бюджэце сродкі на гэта не прадугледжаны, а яны значныя. Ці зможам мы агульнымі намаганнямі, міёрскае спадарства, зрабіць для сябе юбі-лейны падарунак, выдаць кнігу "Літаратурная Міёршчына"?!

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта