Авторизация
 

Настальгія

18 жніўня — Дзень Ваенна-паветраных сіл

 

Ностальгия
Уладзіміра Сяргеевіча Бяспальчанку на Міёршчыне больш памятаюць як нядаўняга кіраўніка раённай ветэранскай арганізацыі і зусім забыліся, што яшчэ нядаўна па гістарычных мерках, толькі чвэрць стагоддзя таму назад, ён камандаваў міёрскім аэрадромам стратэгічнай марской авіяцыі Балтыйскага флоту. І цяпер да Дня ВМФ тэлефануюць з віншаваннямі былыя саслужыўцы з Дуброўна, Віцебска, Мінска.
Дарэчы, гэтае свята ў нас звязана не толькі з памяццю Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, служылі на караблях Вальдэмар Шук, Сяргей Тронькін. А вось пра Дзень Ваенна-Паветраных Сіл Уладзіміру Сяргеевічу, напэўна, не напомніць ніхто. Як хутка забываецца мінулае.

Уладзімір Сяргеевіч нагадвае, што ў Міёрах "станулеўскі" аэрадром, тады запасны для марской авіяцыі Балтыйскага флоту, пабудаваны ў 1957 годзе. Абсталёўвалі яго маракі, што жылі яшчэ ў палатках. Быў ён грунтовы, але мог прымаць тагачасныя стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-16, здольныя браць на борт атамныя бомбы. 1 мая 1979 года пачалася яго рэканструкцыя. Спецбатальён пад камандаваннем падпалкоўніка Сяргея Сяргеевіча Жэракава прыступіў да стварэння цвёрдага пакрыцця. На ўзлётнай паласе даўжынёй у 3300 метраў па цэментавай падушцы былі ўкладзены 33000 бетонных пліт, многія з якіх мы цяпер бачым на тратуарах райцэнтра, з'явіліся таксама бетаніраваныя рулёжныя дарожкі. Работы закончыліся толькі ў 1985-ым. Аэрадром быў разлічаны на прыём нават новага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка Ту-22, які амерыканцы называлі "Бігфайерам" з-за трубы наперадзе для дазапраўкі ў паветры. Але тут маглі садзіцца практычна любыя самалёты.

 

Пасля палётных выпрабаванняў прымаць новы аэрадром у эксплуатацыю прыляцеў камандзір дывізіі — генерал, таксама на Ту-22. Пачаліся даволі рэгулярныя трэніроўкі пілотаў у паветры. Калі праводзілася рэканструкцыя іншых ваенных аэрадромаў, тут пэўны час базіраваліся знішчальнікі МіГ-24. Памятаю, як цэлымі сем'ямі міярчане прыязджалі на шашу, тады не заслоненую ад узлётнай паласы алешнікам, каб паназіраць за начнымі палётамі. Уражвальнае, прыгожае было відовішча!

 

Уладзімір Сяргеевіч сцвярджае, што лётчыкі называлі наш аэрадром па ўмовах узлёту і пасадкі лепшым сярод падобных аб'ектаў Балтыйскага флоту. Тут было абсталявана 12 капаніраў (стаянак, акружаных землянымі валамі на выпадак атамнага выбуху, кожны на два месцы), дзе маглі прыпыніцца 24 машыны — цэлы авіяцыйны полк.

Начальнікамі камендатуры запаснога аэрадрома ў Міёрах, якім яшчэ падпарадкоўваўся схаваны аэрадром у Лужках, у свой час з'яўляліся маёры Мудрацоў, Бурмістраў, імёны іх Уладзімір Сяргеевіч не памятае, Васіль Піліпавіч Ціханаў, Уладзімір Сяргеевіч Бяспальчанка, Генадзь Раманавіч Мазураў і Пётр Дзмітрыевіч Чычыкайла. Па-сутнасці, яны былі таксама начальнікамі тутэйшага ваеннага гарнізона.

У. С. Бяспальчанка пайшоў на пенсію ў 1986-ым, а праз два гады аэрадром быў закрыты — стаў ахвярай будучага развалу СССР, бо ўжо тады ваенныя Расійскай Федэрацыі і Беларусі пачалі дзяліць маёмасць.

 

Служба на аэрадроме ў Міёрах стала вызначальнай у лёсе многіх нашых землякоў, хлопцаў з розных рэспублік былога Саюза, якія ажаніліся з мясцовымі дзяўчатамі. Прапаршчыкамі служылі Вікенцій Васільеў, Ігар Аўсяннікаў, Рычард Сушко, Тадэвуш Пухальскі, Іван Рус, Віктар Грыневіч, Рычард Голуб, Рыгор Немянёнак, Андрэй Грыбач. Проста служылі Уладзімір Кузьмін, Багдан Шыманскі… Прабачце, што не магу назваць усіх. Гэта не поўны пералік жыхароў раёна, у дамах якіх ёсць падстава ўспомніць заўтрашняе свята — Дзень Ваенна-Паветраных Сіл.

 

Ностальгия
У заключэнне некалькі слоў пра маёра ў адстаўцы Уладзіміра Сяргеевіча Бяспальчанку. На тэрміновую ваенную службу ён прызваны ў 1959 годзе матросам у берагавыя часці Балтыйскага флоту. У 1963-ім ужо пагрузіўся на карабель, каб скіравацца на Кубу, але спыніла каманда — жанатых не браць. Таму вядомы Карыбскі крызіс перажыў у прывычнай казарме, але пераслужыў два гады, чакаючы сваіх саслужыўцаў з Вострава Свабоды (тады на флоце служылі 4 гады). У час тэрміновай службы ўступіў у партыю, а ў роце партбілеты мелі толькі камандзір, старшына і ён — матрос. Гэта абавязвала ўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах, пастаянна выступаць на сходах і канферэнцыях. Невыпадкова самы любімы здымак Уладзіміра Сяргеевіча, як ён ужо старшы лейтэнант знаходзіцца ў складзе прэзідыума партканферэнцыі Балтыйскага флоту пры абмеркаванні матэрыялаў 25-га з'езда КПСС.

 

Былі і іншыя наступствы. Яго проста абавязалі застацца на звыштэрміновую службу і закончыць гарнізонную вячэрнюю 11-годку, бо меў толькі 7 класаў адукацыі. А потым — накіраванне ў Варонежскае авіяцыйна-тэхнічнае ваеннае вучылішча, служба тэхнікам-лейтэнантам па абслугоўванні лятаючых апаратаў у Калінінградскай і Пскоўскай абласцях, Беларусі. Ад камандзіра ўзвода дарос да камандзіра батальёна, начальніка аэрадрома ў Міёрах з пагонамі маёра. Запомнілася яму, што менавіта 23 лютага 1977 года даведаўся аб узнагароджанні ордэнам  "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР". Узнагародны ліст падпісаў камандуючы двойчы  Чырвонасцяжнага Балтыйска флоту віцэ-адмірал А. Косаў, а ордэнскую кніжку — сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Гаргадзэ.

 

Цяпер У. С. Бяспальчанка жыве ва ўтульным доміку па вуліцы 17 Верасня ў Мёрах, захапляецца вырошчваннем вінаграду. А якія ўспаміны пакінуў у яго міёрскі аэрадром?

Настальгічныя, пачуў у адказ.

Ці толькі ў яго.

 

На здымках: У. С. Бяспальчанка (злева) з галоўным інжынерам Балтыйскага флоту на толькі што пабудаванай узлётнай паласе; су-стрэча генерала, камандзіра дывізіі, які прыляцеў прымаць новы аэрадром (У. С. Бяс-пальчанка злева).

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта