Авторизация
 

Знакаміты зямляк

Шырокім колам яшчэ не вельмі добра вядома імя пісьменніка-святара Пётра Простага(Ільдэфонса Бобіча). З’явіўся ён на свет 22 студзеня 1890 года ў вёсцы Дзедзіна Друйскай воласці Віленскай губерні. У 17 год пайшоў вучыцца ў Ковенскую гімназію. Пасля яе заканчэння паступіў у Віленскую духоўную семінарыю, а затым у Папскі ўніверсітэт у Рыме. Тут Пётра Просты атрымаў навуковую ступень доктара  філасофіі. Па бласлаўленню папы рымскага Пія Х пачаў выданне першай  для беларусаў-католікаў газеты “Беларус”.

 

У 1917 годзе Пётра Просты(Ільдэфонс Бобіч)  на I з‘ездзе беларускіх святароў у Мінску ўступае ў саюз ксяндзоў-беларусаў. У тыя часы працаваць Ільдэфонсу Бобічу прыходзілася ў розных мясцінах: святаром у Друі, Германавічах, у розных касцёлах Дзісеншчыны, вікарыем у Віленскім катэдральным храме і адначасова настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі.

 

За беларускасць польскія ўлады пераводзілі Пётру з адной парафіі ў другую. Так ён быў высланы з Вільні ў Германавічы, а затым у мястэчка Іўе каля Ліды, дзе і працаваў пробашчам, а затым дэканам  на працягу 10 гадоў. Тут у час вайны ён быў арыштаваны нямецкімі акупантамі. Пасля турэмнага зняволення і допытаў занядужаў і 28 красавіка 1944 года яго не стала. Пахаваны ля Іўескага касцёла.

 

Творчасць Пётра Простага — шматгранная. Спачатку ён пачаў пісаць абразкі, першым з якіх з’яўляецца абразок  “Слёзы”. Мастацкія і публіцыстычныя творы Бобіча друкаваліся ў  “Нашай ніве”,  “Беларускіх ведамасцях”,  “Нашай думцы”,а таксама ў польскіх рэлігійных часопісах. Асобным выданнем у  1914 годзе выйшла  кніжка  “ Навошта беларусам газеты”. Акрамя гэтага, Пётра Просты — аўтар  п’есы “Свякроўка”. Частка яго твораў перакладзена на ўкраінскую і польскую мовы.

Міёршчына  можа ганарыцца славутым пісьменнікам-святаром.

 

Янка ТЫШКО, жыхар Віцебска.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта