Фоталетапісец з Узмён
gazeta 10-09-2010, 15:01 1 827 Гісторыя краю

Айцец Павел быў вельмі адукаваным.

Ён цікавіўся рознымі навукамі, не толькі гуманітарнымі, але і астраноміяй, фізікай, хіміяй. Унучка яго апавядала, што дзядуля заўсёды строга настаўляў свой гадзіннік па сонечнаму. Нягледзячы на рознабаковыя захапленні, ён вельмі строга выконваў царкоўныя законы, ніколі не курыў, не піў віна, не хадзіў у свецкім адзенні, а толькі ў царкоўным. У бацюшкі была вялікая бібліятэка разнастайнай тэматыкі. Займаўся пчалярствам, маляваў карціны алеем. На фотаздымках мы бачым у доме святара шмат карцін і цікавых рэчаў.
Павел Валынцэвіч не расстаецца з фотаапаратам. Ён фактычна стварае фоталетапіс нашых мясцін. На яго здымках мы бачым не толькі быт сям’і ў 20-30-я гады, святы ў Святанікольскім храме, паводку на Заходняй Дзвіне, плытагонаў, сямейныя ўрачыстасці, святароў Лявонпальскай, Чэраскай цэркваў, фотакамера зафіксавала сямейныя ўрачыстасці, будаўніцтва новай хаты, адпачынак на рацэ, маленькага сына.

Зараз у Мінску жыве яго ўнучка. У канцы гэтага года плануецца выстава фотаздымкаў Паўла Валынцэвіча ў гістарычным музеі Мінска.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.