Авторизация
 

Тут ажывае гісторыя

Тут оживает история Вышываныя ручнікі, самабытная драўляная і плеценая з саломы мэбля, керамічныя збаны, фотаздымкі з выхапленымі з мінулага і сучаснага сюжэтамі, прадметы быту, якімі даўно не карыстаюцца, а, магчыма, цяпер і не ведаюць, для чаго яны прызначаліся — усё гэта можна ўбачыць у музеі горада Дзісна, што нядаўна размясціўся ў будынку былой школы-інтэрната на другім паверсе.

 

З мая музей зноў гасцінна прымае экскурсійныя групы і асобных наведвальнікаў. Тут ужо паспелі пабываць не толькі дзісенцы і жыхары раёна, але і аматары гісторыі з Гродна і Жодзіна.

— Зараз Дзісна выклікае да сябе асаблівую цікавасць, — адзначае гаспадыня музея Ала Пятроўна Майсяёнак. — Радасна, што і  да нас таксама госці прыходзяць.

— Прычым многія самі нас знаходзяць, каб дамовіцца пра экскурсію, — дадае памочніца Алы Пятроўны Вольга Аляксандраўна Смаршчок. — Нават жыхары Пецярбурга, што наведвалі сваіх родных, завіталі ў наш музей. Іх, вядома, цяжка здзівіць пэўнымі культурнымі здабыткамі, аднак уражанні ад знаёмства з мясцовай даўніной у гасцей з культурнай сталіцы Расіі засталіся пазітыўныя.

 

Тут оживает история Сапраўды, у кнізе водгукаў, дзе наведвальнікі пакідаюць свае запісы, толькі шчырыя пажаданні і захапленне, якое няпроста перадаць словамі.

Цікавасць і сімпатыю музей выклікае і прадстаўленымі экспанатамі, і эстэтычным афармленнем, ды і сваёй гісторыяй. Ствараўся ён краязнаўцамі-аматарамі на чале з Алай Пятроўнай. Не адну экспедыцыю па гарадку і навакольных населеных пунктах здзейснілі энтузіясты ў пошуках цікавага матэрыялу. Жыхарка адной з вёсак падарыла драўляную скульптуру святога Якава, што адносіцца да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер гэта адзін з самых каштоўных экспанатаў. А прайшоўшы па вуліцы Леніна ў Дзісне, сабралі сапраўдную калекцыю мэблі з саломы, якая зараз у інтэр’еры аднаго з памяшканняў музея. Словам, рэчы, што некалі выкарыстоўваліся жыхарамі Дзісеншчыны непасрэдна па прызначэнні, цяпер служаць іншай мэце—у іх жыве гісторыя краю.

 

Тут оживает история Атмасфера ў пяці з густам аформленых памяшканнях музея асаблівая. Калі глядзіш на фотаздымкі герояў, што вызвалялі Дзісну ў ваенныя гады, калі дакранаешся да калаўрота ці плеценых кошыкаў, любуешся вышытымі на ручніках і намаляванымі на дыванах кветкамі, на некаторы час ажывае мінулае…

 

Яшчэ многа задумак у гаспадароў музея. Плануюць з часам заявіць пра сябе ў інтэрнэце, будзе ўдасканальвацца інтэр’ер памяшканняў і, вядома, весціся пошук новых экспанатаў. У апошнім можа дапамагчы кожны, у каго захаваліся прадметы, што ўжо сталі гісторыяй. Пра гэта можна паведаміць у музей па тэлефоне 37-3-46.

 

Паслухаць аповеды пра гісторыю Дзісеншчыны, падмацаваныя багатым ілюстрацыйным матэрыялам, цікава будзе ўсім. Ну а для карэнных жыхароў горада гэта, напэўна, маральны абавязак. 

Тут оживает история На здымках: 1. Стваральніца музея Дзісны Ала Пятроўна Майсяёнак. 2. Самабытны інтэр’ер аднаго з памяшканняў. 3. Макет Дзісенскага касцёла. 4. Драўляная скульптура святога Якава — каштоўны экспанат.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта