Авторизация
 

Патрэбна дакладнасць

Сохранить победу труднее, чем одерживать её, потому что победы одерживаются при помощи всех сил, а для сохранения её обычно употребляют только часть их.

Шарль Луи Монтескье.

 

Мы даўно пачалі напаўняць лозунг “Нішто не забыта, ніхто не забыты” канкрэтным зместам. Праводзілася і праводзіцца значная работа па пошуку тых, хто ў нейкай ступені мае адносіны да Вялікай Айчыннай вайны.

Кніга “Памяць. Міёрскі раён”, выдадзеная ў 1998 годзе, часткова выканала высакародную функцыю. Тым не менш, шмат прозвішчаў тых, хто змагаўся за Радзіму, на яе старонках няма.

 

Яшчэ працуючы дырэктарам Акунёўскай СШ, а тады і размоў не вялося пра стварэнне такой кнігі, мы разам са школьным ваенруком Аляксандрам Ульянавічам Людскім, падключыўшы старшакласнікаў, сабралі матэрыял пра ўсіх жыхароў школьнага мікрараёна, якія пэўным чынам мелі адносіны да мінулай вайны. Мэта — выхаванне школьнікаў у духу патрыятызму на, як кажуць, мясцовым матэрыяле. Гэта вельмі важна — браць прыклад не з герояў кіно, а з бацькоў, суседзяў, якія прайшлі дарогамі вайны. Вялікае значэнне мае сам працэс збірання дзецьмі звестак. Яны непасрэдна гутарылі з людзьмі, запісвалі іх успаміны.

 

Калі выйшла кніга “Памяць”, я ўжо жыў у Дзісне. Безумоўна, зверыў свае дадзеныя з тым, што было надрукавана. Выявіў разыходжанні і тое, што 39 прозвішчаў не было ўлічана. Пра гэта пісала і раённая газета. І што цікава: пасля нашага, здавалася б, скрупулёзнага абследавання я ўстанавіў прозвішчы яшчэ некалькі чалавек, не ўпамянутых у кнізе. Сёлета вясной удакладніў прозвішча аднаго чалавека ў Георгія Маісеевіча Гмызы з вёскі Паплавы. Выявілася, што яго родныя браты Флор і Мікалай не ўпамінаюцца ні ў кнізе, ні ў маіх запісах. І гэта пры тым, што з Георгіем Маісеевічам нейкі перыяд мы жылі побач, працавалі ў адной школе. Нагадваю гэта таму, што нават пры самым дасканалым уліку магчымы пропускі нейкіх фактаў, прозвішчаў.

 

І яшчэ адзін выпадак заслугоўвае ўвагі. У сямейнай размове мая цешча неяк сказала, што з вёсак Лугаўцы і Ніргулішкі шмат мужчын не вярнулася з вайны. Заціка-віўся гэтым фактам. Удалося знайсці 86-гадовую ўраджэнку тых мясцін Валянціну Сямёнаўну Белазорчык, якая цяпер жыве ў вёсцы Горкі ля Дзісны. Жанчына мае добрую памяць, назвала мне 32 чалавек, якія ў 1944-ым пайшлі на фронт, і тых, хто вярнуўся. Мне засталося толькі выключыць з гэтага пераліку 19 чалавек, прозвішчы якіх называюцца ў кнізе “Памяць”. І такім чынам вярнуць з забыцця яшчэ 13 землякоў, загінулых на франтах. Звесткі перадаў у раённы музей.

 

Ёсць і іншыя факты. Мяркую, прыведзены прыклад пераканаў і чытачоў, і арганізатараў збору матэрыялаў, што наперадзе шмат карпатлівай працы. Мы абавязаны адшукаць усіх сваіх землякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, у партызанах. Гэта вельмі важная справа, да якой трэба падключыць як мага больш нераўнадушных лю-дзей. Неабходна занатаваць успаміны ветэранаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта