Авторизация
 

1812 год. Пераброддзе — стаўка галоўнакамандуючага

1812 год. Перебродье — ставка главнокамандующего 10 чэрвеня 1812 года войска Напалеона фарсіравала Нёман і перайшло расійскую граніцу. Фактычна супраць Расіі выступіла ўся Еўропа. Сярод 1187 тыс. наступаючых вайскоўцаў французаў было толькі 850 тысяч, астатнія — немцы, аўстрыйцы, італьянцы, палякі і іншыя нацыянальнасці, усяго — 12.

 

Галоўная кватэра расійскай арміі размяшчалася ў Вільні. Яе Галоўнакамандуючым з 18 студзеня 1810-га быў выдатны палкаводзец Барклай дэ Толі, поўны кавалер ордэна Святога Георгія. У 1814-ым ён стане генерал-фельдмаршалам, яшчэ праз год — князем. Яго бліскучая ваенная кар’ера, ураджэнца пасёлка Памушыс Курляндскага герцагства (цяпер Пакруойскі раён Літвы) нямецкага паходжання з нарманскімі каранямі, не заўсёды выклікала добразычлівасць сярод саслужыўцаў. Не выключана, што ў гэтым праяўляліся і чыста чалавечыя, магчыма, не лепшыя якасці Галоўнакамандуючага. Як гэта было, напрыклад, ва ўзаемаадносінах з генералам П. І. Баграціёнам. Напэўна, менавіта таму планамернае адступленне рускай арміі ў пачатковы перыяд Айчыннай вайны некаторыя ваенныя (Баграціён у іх ліку) і гісторыкі прадстаўляюць як непрафесіянальнае кіраўніцтва Галоўнакамандуючага.

 

АД  РЭДАКЦЫІ: але гэта быў загадзя распрацаваны “скіфскі” план магчымай вайны з Напалеонам, калі меркавалася не ўступаць у генеральную бітву з пераўзыходзячым па сілах праціўнікам, а заманьваць яго ў глыб неабсяжных прастораў Расіі.

 

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў гісторыю ваеннага мастацтва, па меркаванні заходніх аўтараў, ён увайшоў як майстар стратэгіі і тактыкі “выпаленай зямлі” — адразання асноўных войскаў праціўніка ад забеспячэння, пазбаўлення іх забеспячэння і арганізацыі ў тыле партызанскай вайны. Акрамя таго, прасоўванне Барклая дэ Толі па службовай лесвіцы ў наступныя гады паказала, што яго кіраўніцтва рускай арміяй у пачатковы перыяд баявых дзеянняў у цэлым было адобрана імператарам Аляксандрам.

 

Дык вось, 13 чэрвеня Аляксандр І аб’явіў аб пачатку вайны з французскім імператарам (так Напалеон азначаны ў адпаведным загадзе). Рускі цар у той час знаходзіўся ў Вільні. Адразу ж быў дадзены загад аб адступленні. І 16 чэрвеня рускія войскі пакінулі горад. Галоўная стаўка перамясцілася ў Братанішкі, на наступны дзень — у Баярэлі.

Варта адзначыць, што гэтая публікацыя падрыхтавана на падставе кнігі, якая выйшла ў 1837 годзе ў ваеннай друкарні Санкт-Пецярбурга (выданне кнігапрадаўца Аляксандра Сміродзіна). Назва яе доўгая, але варта прывесці яе поўнасцю: «История нашествия императора Наполеона на Россию в 1812 году. С официальных документов и других достоверных бумаг Российского и Французского Генерал-Штабов, сочинённого ЕГО ИМПЕРАТОРСКОГО ВЕЛИЧЕСТВА Флигель-Адъютантом полковником Д. Бултурлиным. С французского же на российский язык переведена Свиты ЕГО ИМПЕРАТОРСКОГО ВЕЛИЧЕСТВА по Квартирмейстерской части Генерал-Майором А. Хотовым». А таму і назвы населеных пунктаў — па першакрыніцы. Яны маглі памяняцца, нават зусім знікнуць з сучасных карт Беларусі. Улічыце і тое, што ўсе даты адпавядаюць юліянскаму каляндару, а не цяперашняму грыгарыянскаму.

 

21 чэрвеня галоўная кватэра расійскай арміі знаходзілася ў Старых Даўгелішках, 22-га — у Відзах-Валаўшчызнах, 25-га — у в. Бяльмонт. А наступным месцам дыслакацыі стаўкі ўказаны горад Пераброддзе (ён меў такі статус з 1572 па 1822 год).

 

Менавіта Пераброддзе 26 чэрвеня 1812 года стала месцам размяшчэння галоўнай кватэры Галоўнакамандуючага Барклая дэ Толі. Відаць, тут яна прыпынілася на некалькі дзён, калі Напалеон ўсё яшчэ знаходзіўся ў Вільні.

 

АД  РЭДАКЦЫІ: мы раней неяк не задумваліся аб тым, што калі штаб рускай арміі размясціўся ў Пераброддзі, то там павінен быў знаходзіцца і Аляксандр І. Чым ні падстава для турыстычнага брэнда!

Напамін аб наступным месцы дыслакацыі стаўкі адносіцца толькі да 2 ліпеня. Гэта Дрыса, якая цяпер вядомая як Верхнядзвінск. Да яе з Пераброддзя каля 40 км — такую адлегласць войска магло адолець за адзін светлавы дзень. Значыць, Пераброддзе—адзіны населены пункт Міёршчыны, дзе ў 1812 годзе размяшчалася галоўная стаўка рускай арміі, арміі-пераможцы, якая закончыла вайну ў Парыжы.

 

АД  РЭДАКЦЫІ: як хацелася б сказаць, што тут аўтар не зусім дакладны, бо Дрысенскі ўмацаваны лагер — гэта ўсё яшчэ тэрыторыя сучаснага Міёрскага раёна. Але пісьмовыя крыніцы сведчаць, што стаўка размяшчалася ў Дрысе.

3 ліпеня былі Прылукі, а 5-га — в. Барауха (трэба меркаваць, гэта сучасная Баравуха). На наступны дзень Галоўнакамандуючы прыбыў у Полацк. Тут Аляксандр І пакінуў армію і скіраваўся ў Маскву, куды даехаў 11-га. Значыць, да 6 ліпеня цар пастаянна знаходзіўся ў галоўнай кватэры рускай арміі. А гэта сведчыць, што менавіта ў Пераброддзі 27 чэрвеня — у дзень знакамітай Палтаўскай бітвы — ён падпісаў наступны імператарскі загад:

 

«Русские воины! Наконец вы достигли той цели, к которой стремились. Когда неприятель дерзнул вступить в пределы Нашей Империи, вы были на границе, для наблюдения оной. До совершенного соединения армии Нашей временным и нужным отступлением удерживаемо было кипящее ваше мужество остановить дерзкий шаг неприятеля. Ныне корпуса Первой Нашей армии соединились на месте предназначенном. Теперь предстоит новый случай оказать известную вашу храбрость, и приобрести награду за понесенные труды. Нынешний день, ознаменованный Полтавскою победою, да послужит вам примером! Память победоносных предков ваших да возбудит к славнейшим подвигам! Они мощною рукою разили врагов свои; вы, следуя по стезям их, стремитесь к уничтожению неприятельских покушений на Веру, честь, отечество и семейства ваши. Правду вашу видит Бог, и ниспошлёт на вас Свое благословение.  АЛЕКСАНДР. В лагерь при Дриссе.  Июня 27 дня 1812 года».

 

Гэты зварот быў адрасаваны злучэнням Першай расійскай арміі, якая да гэтага часу ўжо размясцілася ў лагеры ля Дрысы. Яго ўмацаванні ўяўлялі цудоўны стратэгічны пункт, адступленне да якога планавалася загадзя, бо меркавалася, што Напалеон накіруе свае войскі на Пскоў. Аднак ён толькі азначыў гэты напрамак, а скіраваў асноўныя сілы на Смаленск. А таму і руская армія ля Дрысы не затрымалася, перайшла за Дзвіну і паскораным маршам рушыла наперад. Гэта дазволіла ёй ужо ў Віцебску апярэдзіць французаў.

 

М. ДЗЯРАБІН,

прэзідэнт фонду падтрымкі

інфармацыйных тэхналогій

у авіяцыйнай і ракетна-касмічнай

прамысловасці, дацэнт па спецыяльнасці

“Узбраенне і ваенная тэхніка”,

прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.

В. Пераброддзе — Масква.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта