В ноябре прошла одиннадцатая научно-практическая конференция «Витебский край»

 У лістападзе ў абласной бібліятэцы пад эгідай Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла чарговая, ужо адзінаццатая, навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край».

Незабыўная тэма

Канферэнцыя была прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Раскрыццю асноўнай тэмы прысвечаны дзясяткі дакладаў навукоўцаў і краязнаўцаў з Беларусі і Расіі. Для нашых чытачоў асабліва карысным будзе знаёмства з вопытам ушанавання памяці абаронцаў Айчыны, дакументальнымі кадрамі дзейнасці партызан Полацка-Лепельскай зоны. Не менш цікавым стане азнаямленне з падзеямі на Падзвінні, змяненнямі клімату і многім іншым у старажытныя і не вельмі далёкія часіны. Калі канкрэтна, наш зямляк-краязнаўца Вітольд Ермалёнак прысвяціў сваё выступленне на адной з секцый «Герой марскіх глыбінь» 90-годдзю Героя Савецкага Саюза Ягору Томку. Даклад пісьменніка і вялікага папулярызатара родных мясцін Франца Сіўко «Дзве сядзібы Дзісеншчыны-Браслаўшчыны міжваеннага часу ва ўспамінах Міраслава Задоры-Цішэўскага і на фотаздымках Яна Булгака і Юліюша Клоса».

Для ўдзельнікаў канферэнцыі былі арганізаваны экскурсіі, адкрыцці выстаў і іншыя мерапрыемствы. А мы з нецярпеннем чакаем публікацыі матэрыялаў у чарговым томе «Віцебскага краю». 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий