Интересные назвыния

Да 1939 года ў Дзісне была вуліца Свінская. Але жывёла тут ні пры чым. Справа ў тым, што шведы самі сябе называюць “свен”, “свенскере”. Адсюль пайшла і назва. Гэта азначае, што на вуліцы калісь жылі шведы, і ў памяці дзісенцаў такі факт надоўга захаваўся. Вось толькі з цягам часу “свенская” ператварылася ў “свінскую”. Такое магло здарыцца тады, калі памяць пра першых насельнікаў ужо сцёрлася. Цяпер гэтая вуліца называецца Юбілейнай і з’яўляецца цэнтральнай у горадзе. Яна ж і самая старажытная.

 

Дарэчы, у старажытнай полацкай крэпасці Маскавічы, што на Браслаўшчыне, археолагі знайшлі больш за 100 рунічных надпісаў. Нагадаю, што руны — гэта старажытнагерманская пісьменнасць, якая пазней за ўсё захавалася ў Скандынавіі. А знаходка ў Маскавічах самая вялікая за яе межамі. Невыпадкова старажытныя шведы называлі поўнач цяперашняй Расіі і Беларусь Вялікай Швецыяй. Сталіцай яе была Старая Ладага на беразе аднайменнага возера. Першая рэзідэнцыя легендарнага князя Рурыка ў ёй і знаходзілася.

 

Першы вядомы полацкі князь Рагвалод, як цяпер мяркуюць, быў Раганфордам, сынам нарвежскага караля Эйрыка Крывавая Сякера. А ў Глыбоцкім раёне ёсць возера Шо і вёска з такой назвай на яго беразе. Цікава, што “шё” па-шведску азначае “возера”. Ці даведаемся мы, як шведскія назвы праніклі ў мясціны, якія і цяпер лічацца даволі глухімі.

 

С. ВАСІЛЬЕЎ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.