Умер ветеран

27 студзеня вяскоўцы пахавалі Аркадзя Дзмітрыевіча Дрылу — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Яго ратная служба пачыналася ў партызанах. Быў залічаны ў брыгаду “Кастрычнік”. Народныя мсціўцы рабілі вылазкі на чыгунку Зябкі-Круляўшчызна. Вытрымаў блакаду, у час якой загінула шмат баявых сяброў. Аднак фашыстам не ўдалося разграміць лясных салдат. Яны выйшлі з прарыву, пра што сведчыць помнік ва Ушачах.

 

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Аркадзь Дзмітрыевіч трапіў у 71-ы асобны інжынерны батальён мінёраў. Улічылі партызанскую спецыфіку, бо яму мінёрная справа была знаёма. Вучыўся новым метадам, скажам, працаваць з сабакамі, якіх выкарыстоўвалі на размініраванні. Нос сабакі чуйна ўлоўліваў пах толу. Садзіўся ля міны. Да гэтага месца асцярожна падыходзіў сапёр, шчупам шукаў зарад, выкопваў яго.

 

А. Д. Дрыла ўдзельнічаў у баях за Кёнінгсберг. Салдат узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гг.”, “За ўзяцце Кёнінгсберга”.

 

Да выхаду на пенсію працаваў у саўгасе “Дзісенскі” на свінагадоўчай ферме. Яго руплівасць адзначана медалём “За працоўную адзнаку”.

І вось развітанне. Памяць пра гэтага мужнага чалавека застаецца ў сэрцах нашчадкаў і землякоў.

 

Л. КАНСТАНЦІНАЎ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.