Авторизация
 

Вітольд Ермалёнак падрыхтаваў выпуск выдання «Турыстычна-краязнаўчы маршрут «Дзісненскі пярсцёнак»

  Ініцыятыва «Моладзевая інтэрактыўная культурна-гістарычная пляцоўка «Спадчына Міёрскага краю» на базе СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі рэалізавана, але гэта не азначае, што ў ёй пастаўлена кропка. У пачатку верасня сталічнае ТАА «Каўчэг» выканала заказ на выпуск выдання «Чароўных вандровак пярсцёнкі. Кніга 2. Турыстычна-краязнаўчы маршрут «Дзісненскі пярсцёнак». Яе даўно падрыхтаваў настаўнік гісторыі, стваральнік школьных музеяў і кіраўнік гуртка «Арганаўты мінулага» Вітольд (Вітаўт) Ермалёнак пры падтрымцы сваіх шматлікіх памочнікаў і паплечнікаў.

 

Маляўніча аформленая кніга з мноствам ілюстрацый ішла да чытачоў больш за дзесяць гадоў: як сцвярджае аўтар, гэта вынік фінансавых цяжкасцей, якія дапамагла адолець падтрымка Еўрасаюза. У ёй 192 старонкі, запоўненыя цікавымі звесткамі пра мінулае і цяперашняе роднага краю. Па сутнасці, гэта даведнік для турыстаў, краязнаўцаў, аматараў падарожжаў. І працяг ранейшых «пярсцёнкаў»: сярэбранага, бронзавага, малога залатога. Адрозненне толькі ў тым, што на гэты раз маршрут ахапіў на паўднёвым ускрайку заказніка «Ельня» багатыя на мінулае буйныя населеныя пункты – Германавічы, Лужкі, Гарадзец – і іншыя суседняга Шаркаўшчынскага раёна.

 
Гэты шлях таксама кальцавы. Ён праходзіць з райцэнтра праз Дубашынскі Двор, Клётаў Двор, Лявонаўцы, Гарані, Кублішчыну, Наўгароды, Вусаўцы, Вострава, Юндзялова, Стары Пагост, абшары шаркаўшчынскіх зямель, вяртаецца да добра вядомых нам Язна, Цвеціна, Завуцця, Дзісны, Чэрасаў… Усе назвы прыпынкаў цяжка пералі- чыць. Яны прывычныя, будзённыя, пакуль не звязваем іх з колішнімі ўладаннямі славутых шляхецкіх родаў Сапегаў, Радзівілаў, Плятараў, Корсакаў, Вазгірдаў… Пакуль не нагадаем, што тутэйшыя мясціны надавалі моц талентам слынных землякоў Вацлава Ластоўскага, Генадзя Цітовіча, Яна Гушчы, Пятра Мятлы, Ягора Томкі… Адсюль карэнне Гіёма Апалінэра, вучоных Уладзіміра Скукоўскага і Маісея Смірына, мастакоў Вячаслава Шамшура, Міхаіла Ляўковіча і Віктара Жаўняровіча, пісьменнікаў Пётры Простага, Паўла і Пятра Сушко, Славаміра Даргеля, Міледзія Кукуця, вядомых святароў, ваенных, медыкаў. Упэўнены, што сярод названых у кнізе імён нямала асабіста вам невядомых.

 
Выданне падкажа, дзе знайсці авеяныя легендамі закляты ці талеркавы камяні, чым знакаміты храмы, сядзібы і гарадзішчы, укажа на мясціны вядомых падзей. Многіх яна нават пакліча ў падарожжа, стане маўклівым экскурсаводам. Для асабліва цікаўных карысны будзе дадатковы даведачны матэрыял.

 
Гэты маршрут невыпадкова названы дзісненскім. У выданні больш за ўсё старонак прысвечана менавіта самаму маленькаму гораду краіны. Нават для яго жыхароў накладу ў 300 асобнікаў будзе недастаткова.

 
Застаецца сказаць, чаму Вітольд Антонавіч усе свае кальцавыя турыстычна-краязнаўчыя маршруты называе пярсцёнкамі. Слова «кальцо» можа ўжывацца ў адмоўным кантэксце, а пярсцёнак – упрыгожанне, якое радуе. Парадуемся і мы новай магчымасці больш даведацца пра родны край, нашу Міёршчыну.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта