Авторизация
 

Выйшаў новы нумар «Міёрскай даўніны»

 З № 4 (122) «Міёрскай даўніны» – газеты ініцыятывы «Моладзевая інтэрактыўная культурна-гістарычная пляцоўка «Спадчына Міёрскага краю» – зацікаўлены чытач даведаецца пра развіццё ініцыятывы, вынікі чарговых краязнаўчых разведак, імёны землякоў, што пакінулі свой след у гісторыі, і шмат іншай інфармацыі пра мінулае роднага краю.

 

Жалезную матыку часоў Першай сусветнай вайны, бронзавае наверша ад падсядзёлка пачатку ХХ стагоддзя, гузікі польскага салдата, гільзы і кулі Першай і Другой сусветных войнаў знайшлі на месцы былой вёскі Ківернікі падчас краязнаўчай разведкі старэйшы сябар гуртка «Арганаўты мінулага» Антон Ермалёнак і настаўнік гісторыі СШ № 3 імя Я. Томкі Максім Філіповіч. Мелі поспех і пошукі на месцы былога маёнтка ў Дубашынскім Двары, куды аматары краязнаўства раней наведваліся не раз. Што там адшукалі, даведаецеся са старонак газеты.

 
Распавядае выданне пра нашага земляка, ураджэнца вёскі Войткава Адама Лаўрыновіча, які прымаў удзел у абароне Вэстэрпляттэ. Так называецца паўвостраў на польскім узбярэжжы Балтыйскага мора пад Гданьскам, дзе з 1 па 7 верасня 1939 года польскі гарнізон трымаў абарону супраць нямецкіх войскаў.

 
Працягвае распавядаць «Міёрская даўніна» пра цікавыя мясціны, якія наведалі ўдзельнікі велапаходу «Славутасці пагосцкага краю». На гэты раз чытача чакае сустрэча з касцёлам у вёсцы Барадзінічы, узведзеным у 1836 годзе на сродкі ротмістра войск ВКЛ, уладальніка маёнтка Рафалова Юзафа Лапацінскага, і знаёмства з біяграфіяй ксяндза Віктара Шутовіча, які служыў тут у 1919 – 1927 гадах.

 
Жадаеце цалкам азнаёміцца з чарговым нумарам «Міёрскай даўніны», дасылайце запыт на электронны адрас ermaljonak@gmail.com.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта