Авторизация
 

Каляндар памятных дат Міёрскага раёна

 Якімі датамі азнаменаваны 2020? Звернемся да гістарычных крыніц.

545 гадоў, як у 1475-м у пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца вёска Язна.
505 гадоў (у 1515-м) першаму ўпамінанню ў пісьмовых крыніцах вёскі Вята.
340 гадоў таму (у 1680-м) закончыўся жыццёвы шлях Сімяона Полацкага – царкоўнага дзеяча, пісьменніка, публіцыста і педагога, які завяшчаў значныя сродкі манастырам у Міёрах і Дзісне.


320 гадоў (з 1700-га) пачатку трагічных падзей у нашых мясцінах, што звязаны з Паўночнай вайной, вынішчэннем Дзісны пажарам.
270 гадоў таму (у 1750-м) пабудаваны Белы палац у Лявонпалі.
245 гадоў (у 1775-м) першай згадцы пра школу ў Дзісне; пабудавана Траецкая царква ў Лявонпалі.


210 гадоў споўнілася, як у 1810-м у Забалацці нарадзіўся будучы скульптар і рэвалюцыянер Генрык Дмахоўскі.
170 гадоў таму (у 1850-м) нарадзіўся ў маёнтку Панчаны на граніцы з Браслаўскім раёнам літаратар і фалькларыст Вайніслаў Савіч-Заблоцкі.
150 гадоў, як у 1870-м у Дзісне ўзведзена Уваскрэсенская царква; у гэтым жа годзе горад напаткала вялікая паводка.


130 гадоў таму (у 1890-м) у вёсцы Кухцінцы нарадзіўся Пётр Васільевіч Мятла, настаўнік, кааператар, пасол сейма Рэчы Паспалітай, актыўны дзеяч БСРГ і Таварыства беларускай школы; у мястэчку Іказнь пачалося жыццё Флора Данатавіча Манцэвіча, настаўніка, дэпутата і дакладчыка на Народным сходзе Заходняй Беларусі ў Беластоку.
125 гадоў таму (у 1895-м) нарадзіўся Мікалай Іванавіч Накоўнік, выпускнік Дзісенскага вучылішча, які стаў доктарам геолага-мінералагічных навук, прафесарам; у Дзісне з’явіўся на свет Маісей Мендзелевіч Смірын, будучы прафесар гісторыі, які праславіўся працамі пра сярэднявечную Германію.


115 гадоў, як у 1905-м пачалося будаўніцтва касцёла ў Міёрах і ўзведзена цагляная Петрапаўлаўская царква ў псеўдарускім стылі ў Грыгаравічах; Дзісна адзначылася правядзеннем вечарын беларускай нацыянальнай культуры.
110-годдзе (1910-ы) сёлета адзначала б Фёкла Фёдараўна Струй з Дзісны, партызанка ў Вялікай Айчыннай, пасля ранення і абмаражэння перанесла ампутацыю ног, у пасляваенны час працавала намеснікам старшыні і старшынёй Дзісенскага гарсавета; 25 ліпеня 1910 у Новым Пагосце нарадзіўся Генадзь Іванавіч Цітовіч, будучы харавы дырыжор, этнамузыказнаўца і збіральнік фальклору, кампазітар.


105 гадоў сёлета споўнілася б Паўлу Аляксандравічу Марцінята (нарадзіўся ў 1915-м на Расоншчыне), заслужанаму настаўніку школ Беларусі, які працаваў у Перабродскай школе, працяглы час быў дырэктарам і настаўнікам у Лявонпальскай.
100 гадоў споўнілася б сёлета Герою Сацыялістычнай Працы, старшыні калгаса імя Цітова Івану Ерамеевічу Анісімаву; 20 кастрычніка 1920-га ў Пераброддзі нарадзіўся Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі, спявак, якому наканавана было стаць заслужаным артыстам БССР; стагоддзе таму (летам 1920-га) пачалася савецка-польская вайна, па выніках яе нашы мясціны аказаліся ў складзе Рэчы Паспалітай.


95 гадоў пачатку шырокай дзейнасці ў 1925 – 1927-х Беларускай сялянска-рабочай грамады на Дзісеншчыне.
90 гадоў (1930-ы) спаўняецца Валянціне Мікалаеўне Лакотка, заслужанай настаўніцы школ БССР, якая працавала ў Александроўскім дзіцячым доме, Маляўскай, Чэраскай і Крукаўскай школах; у 1930-м пачаў выходзіць штомесячны часопіс «Наш голас» на польскай мове вучнёўскага самакіравання «Супрацоўніцтва» Дзісенскай гімназіі.


85 гадоў таму (у 1935-м) у Лявонаўцах нарадзіўся Ягор Андрэевіч Томка, будучы падводнік, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза.
80 гадоў (15 студзеня 1940-га) утварэнню Міёрскага раёна ў складзе Віцебскай вобласці; пачатак арганізацыі першых калгасаў.
70 гадоў таму (у 1950 – 1953-м) палітаддзелы МТС пачалі выдаваць газеты «Па ленінскаму шляху» – Дзісенская, «Сцяг Леніна» – першая Міёрская, «За камунізм» – другая Міёрская.


65 гадоў (1955-ы) 11 лістапада спаўняецца Галіне Казіміраўне Тычка з вёскі Сташулі, паэтэсе, крытыку, літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару Інстытута журналістыкі БДУ, члену Саюза пісьменнікаў.
60 гадоў таму – 10 студзеня 1960-га – Міёрскі раён пасля ліквідацыі Маладзечанскай вобласці ўключаны ў склад Віцебскай.
55 гадоў – 1 студзеня 1965-га – пачаў дзейнічаць Міёрскі мясакамбінат; у лістападзе на базе райпрамкамбіната ўтвораны камбінат бытавога абслугоўвання; нарадзіўся ў вёсцы Забор’е воін-афганец Сяргей Мікалаевіч Шляпаў, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.


50 гадоў таму (у 1970-м) на паўвостраве ў Міёрах насыпаны Курган Славы ў гонар 25-годдзя вызвалення раёна.
45 гадоў таму (у 1975-м) Перабродскаму хору прысвоена званне народнага; у райцэнтры адкрыта стэла-помнік у гонар воінскіх падраздзяленняў, што вызвалялі раён.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта