Авторизация
 

1940 год: першы партрэт Міёр

 Барыс Манцэвіч нарадзіўся на Міёршчыне ў 1933 годзе ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Бацьку Флора Данатавіча немцы расстралялі ў 1941-м. Маці, Аляксандра Міхайлаўна, арганізавала падпольны партызанскі атрад «Масква», у якім была камісарам. У пасляваенны час яна стварыла першы на Міёршчыне дзіцячы дом у Александрове.

Барыс Флоравіч скончыў Міёрскую СШ, потым – факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у раённых газетах у Вілейцы і Бярэзіне. З 1947 года вёў дзённік, які дазволіў яму летась выдаць кнігу «Скрыжалі майго маленства». Аўтар вызначыў жанр твора як ваенныя ўспаміны хлопчыка з Міёршчыны. З імі асабліва цікава было б пазнаёміцца старажылам Старых Крукоў, Чэрасаў і навакольных вёсак, усім, хто цікавіцца разгортваннем партызанскага руху ў нашых мясцінах. Для жыхароў райцэнтра прапаную драбінкі звестак пра Міёры перыяду іх станаўлення як раённага цэнтра.


Савецкая ўлада замацавалася ў нашых мясцінах у верасні 1939-га, але новыя парадкі набывалі канкрэтныя абрысы паступова. Так, пэўны час яшчэ аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву прыватныя медыкі. Барыс Манцэвіч называе ў Міёрах «слаўнага доктара Шчаснага», які і яго ўратаваў ад шкарлятыны.


Цэнтральная плошча на пачатку 1940-га з’яўлялася рынкам, на якім мясцовыя жыхары куплялі агародніну, садавіну (дарэчы, у Міёрах садоў было мала) і мяса-малочныя прадукты. Тут жа на каланчы пільна неслі варту пажарныя, якія неадкладна выязджалі на параконцы, калі заўважалі ў наваколлі дым.


Вуліцы мястэчка амаль усюды былі забрукаваны, бетоннымі пліткамі выкладзены ходнікі-тратуары.
У 1940-м райцэнтр актыўна забудоўваўся, людзі ўзводзілі новыя хаты, перавозілі старыя з навакольных вёсак. Тады і з’явілася вуліца ад возера да «конскага рынку», якая і цяпер носіць назву Савецкай.


Кіно для жыхароў Заходняй Беларусі было небывалым цудам. Многія здзіўляліся: як людзі могуць хадзіць па сцяне і размаўляць. Фільмы ў Міёрах пачалі паказваць у клубе, што адчынілі ў звычайным драўляным доме паміж школай-сямігодкай, будынак якой і цяпер стаіць над возерам, і збожжаскладам, узведзеным з пустакоў (таксама захаваўся). Там, у прыватнасці, дэманстравалі здымкі аб знаходжанні ў Маскве Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі. Міярчане, і сям’я Манцэвічаў у тым ліку, пабачылі, як Флор Данатавіч у складзе той камісіі ідзе насустрач Сталіну, як фатаграфуецца з членамі Палітбюро.


 Флор Данатавіч працягваў дзяліцца ўспамінамі з міярчанамі аб сваім выступленні з дакладам на Народным сходзе ў Беластоку і аб удзеле ў рабоце Паўнамоцнай камісіі. А 1 мая 1941 года на ўрачыстым сходзе местачкоўцаў ён выступіў з палымянай прамовай. Відавочцы нават пасля вайны ўспаміналі яго эмацыянальнасць, якая кожнага кранула за сэрца.


Недзе ў той час міярчане не толькі пабачылі, нават памацалі першы самалёт. Кукурузнік зрабіў круг над мястэчкам і прызямліўся на часовым аэрадроме ля вёскі Мёркі, дзе адразу сабраўся натоўп. «Не інакш гэта прыляцеў на дапамогу мясцоваму хірургу нехта з кваліфікаваных дактароў Вілейскай абласной бальніцы», – выказвае меркаванне Барыс Манцэвіч.


Адзіным прадпрыемствам райцэнтра была невялічкая фабрыка па вырабе запалкавай саломкі паблізу чыгункі, якую пабудаваў купец Агенштат (пазней гэта адзін з будынкаў лесамэблевага цэха РКБА). Яна дзейнічала і пры савецкай уладзе. Гудок на абед на ёй чулі ва ўсім мястэчку за два кіламетры чыстага поля.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і прадастаўлены Вітольдам ЕРМАЛЁНКАМ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта