Авторизация
 

Жалобны мітынг адбыўся ля брацкай магілы яўрэяў у Міёрах

 “Іх расстралялі на світанні”, – гэтым сказам пачала жалобны мітынг ля брацкай магілы яўрэяў, былых жыхароў гета ў Міёрах вядучая Вікторыя Пяткевіч. Цяпер урочышча Крукаўка знаходзіцца на ўскрайку райцэнтра, а ў 1942-м яно было ў аддаленні.

 Нельга раўнадушна слухаць аповед, як з раніцы 2 чэрвеня нямецкія вайскоўцы і іх памочнікі-паліцаі сабралі ў аборах людзей з жоўтымі зоркамі на адзенні, потым пачалі калонамі выводзіць на расстрэл. Спецыяльная каманда прыехала з Глыбокага. Дарослыя ішлі самі, старых везлі на павозках, маці трымалі малых на руках. Мужчыны і жанчыны, дзеці… Па спісах, складзеных пасля вайны выжыўшымі, іх было 652, уратавалася каля 80. Па нямецкіх дакументах – адпаведна 779 і 43. Разыходжанне па колькасці атрымалася ў асноўным з-за таго, што сярод бязвінных ахвяр аказалася нямала людзей з іншых мясцін.


Пра трагічныя падзеі чэрвеньскага дня падрабязна расказала навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Вольга Пупіна. Яму капалі ваеннапалонныя як для сябе. Першая калона рушыла да яе з раніцы, усіх распранулі. Па некалькі чалавек ставілі на дошку за ямай, стралялі ў спіну. Уніз валіліся мёртвыя, параненыя і жывыя.


 Апошняя калона ішла пад вечар, калі каровы вярталіся з пашы. Некаторым ваеннапалонным удалося кінуцца наўцёкі: у жывёлу каты не стралялі, яе цанілі больш, чым чалавечае жыццё. Але нямногім пашчасціла ацалець…
На магіле некалькі дзён варушылася зямля, з яе цякла кроў…


Успаміны са спасылкай на відавочцаў дапоўніў раённы ваенны камісар Сяргей Жабенак. Іх нельга ўспрымаць раўнадушна, без халодных дрыжыкаў. Але пра тую трагедыю неабходна памятаць, каб зберагчы мір і спакой на зямлі.


У мітынгу прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі. Да помніка на брацкай магіле ўсклалі жывыя кветкі. Памяць нявінных ахвяр фашызму ўшанавалі хвілінай маўчання. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта