Авторизация
 
Навінкі экспазіцый у Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі

 Стагоддзе ўтварэння БССР раённы гісторыка-этнаграфічны музей адзначае стварэннем і абнаўленнем экспазіцый. Ён прымае экскурсантаў, дарослых і школьнікаў, каб на падставе дакументаў, здымкаў, друкаваных выданняў, рэчаў пазнаёміць іх з малавядомымі старонкамі мінулага родных мясцін. Найперш, да 75-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў істотна папоўнены аддзел, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

“Міёршчыны мінулая эпоха”
Пад такой назвай адкрываецца новая доўгатэрміновая выстава ў цэнтральнай зале другога паверха будынка. Яна ахоплівае перыяд з часоў уключэння нашых мясцін у склад Расійскай імперыі ў канцы 18-га стагоддзя да рэвалюцыйнага 1917 года. Дакументы, здымкі, карты, схемы расказваюць пра сацыяльны склад насельніцтва па выніках першага перапісу, развіццё сельскай гаспадаркі, адукацыі, будаўніцтва, фінансавай сферы.

Самі за сябе гавораць назвы раздзелаў: “Польскі час”, “З гісторыі Дзісеншчыны”, “Матэрыяльная і духоўная спадчына”, “Савецкі перыяд”, “Героі Сацыялістычнай Працы”, “Герой Савецкага Саюза Я. А. Томка”, “Воіны-інтэрнацыяналісты”, “Гісторыя ў асобах”.

Цікавасць наведвальнікаў выклікаюць асабістыя рэчы і дакументы вядомых людзей Міёршчыны, макет Новапагосцкага касцёла, выраблены вучнямі і настаўнікамі Новапагосцкай СШ, малюнкі-лінарыты мастака з Пціцкіх Вячаслава Шамшура. Гісторыя Наўгародскай школы сведчыць, колькі таленавітых людзей выйшла з гэтай навучальнай установы.

“Радыё-рэтра”
Выстава з такой назвай займае залу на першым паверсе. На ёй прадстаўлена некалькі дзясяткаў узораў радыётэхнікі, што выпускалася ў СССР, пачынаючы з першага тэлевізара КВН у пасляваенны час. Гэта прыёмнікі, радыёлы, прайгравальнікі, магнітафоны, плееры, іншае абсталяванне. Большая частка апаратуры з калекцыі навапалачаніна Вячаслава Лубчанка, выкладчыка ўніверсітэта. Частка рарытэтаў мясцовага паходжання. Паступова гэтыя калісь запатрабаваныя рэчы выходзяць з ужытку. Сярод іх нямала рэдкіх, нават унікальных. Агляд гэтага збору, які фарміраваўся аматарам даўніны па працягу паўстагоддзя, будзе суправаджацца аповедам пра гісторыю з’яўлення і развіцця радыё і радыётэхнікі, тэлебачання.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта