Авторизация
 

Некалькі згадак пра Міёры ў 1940-ых гадах з успамінаў Барыса Манцэвіча

 Барыс Манцэвіч пра сябе паведамляе, што нарадзіўся на Міёршчыне  ў 1933 годзе ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Бацьку Флора Данатавіча немцы расстралялі ў 1941-м. Маці, Аляксандра Міхайлаўна, удзельнічала ў падпольным і партызанскім руху, арганізавала  падпольны партызанскі атрад “Масква”, у якім з’яўлялася камісарам. У пасляваенны час яна стварала першы на Міёршчыне  дзіцячы дом у Александрове.

Барыс Флоравіч закончыў Міёрскую СШ, а потым — факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у раённых газетах у Вілейцы і Бярэзіне. З 1947 года вёў дзённік, які дазволіў яму летась выдаць кнігу “Скрыжалі майго маленства”. Аўтар вызначыў жанр твора як ваенныя ўспаміны хлопчыка з Міёршчыны. З імі варта пазнаёміцца старажылам Старых Крукоў, Чэрасаў і навакольных вёсак, усім, хто цікавіцца разгортваннем партызанскага руху ў нашых мясцінах. Я ж сярод радкоў дзіцячых успамінаў шукаў драбінкі звестак пра Міёры з канца 1939 года да пачатку вайны, таго перыяду, дакументальных сведчанняў пра які захавалася не так шмат.

  
Савецкая ўлада замацавалася ў нашых мясцінах у верасні 1939-га, але новыя парадкі набывалі канкрэтныя абрысы паступова. Так, пэўны час яшчэ аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву прыватныя медыкі. Барыс Манцэвіч называе ў Міёрах “слаўнага доктара Шчаснага”, які і яго асабіста ўратаваў ад шкарлятыны.

  
Цэнтральная плошча напачатку 1940-га з’яўлялася рынкам, на якім мясцовыя жыхары куплялі агародніну, садавіну (дарэчы, у Міёрах садоў было мала) і мяса-малочныя прадукты. Тут жа на каланчы пільна неслі варту пажарныя, якія неадкладна выязджалі на параконцы, калі заўважалі паблізу дым.

  
Вуліцы мястэчка амаль усюды былі забрукаваны, бетоннымі пліткамі выкладзены ходнікі-тратуары.
У 1940-м райцэнтр актыўна забудоўваўся, людзі ўзводзілі новыя хаты, перавозілі старыя з навакольных вёсак. Вось тады з’явілася вуліца ад возера да “конскага рынку”, яна і цяпер носіць назву Савецкай.

  
Кіно для жыхароў Заходняй Беларусі было небывалым цудам. Многія здзіўляліся, як гэта жывыя людзі могуць хадзіць па сцяне і размаўляць. Фільмы ў Міёрах пачалі паказваць у клубе, які дзейнічаў у звычайным драўляным доме паміж школай-сямігодкай, будынак якой і цяпер стаіць над возерам, і збожжаскладам, узведзеным з пустакоў (таксама захаваўся!). Там, у прыватнасці, дэманстравалі здымкі аб знаходжанні ў Маскве Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі. Міярчане, і сям’я Манцэвічаў у тым ліку, пабачылі, як Флор Данатавіч у складзе той камісіі ідзе насустрач Сталіну, як фатаграфуюцца з членамі Палітбюро.

  
Флор Данатавіч працягваў дзяліцца ўспамінамі з міярчанамі аб сваім выступленні з дакладам на Народным сходзе ў Беластоку і ўдзеле ў рабоце Паўнамоцнай камісіі. А 1 мая 1941 года на ўрачыстым сходзе местачкоўцаў ён выступіў з палымянай прамовай. Відавочцы нават пасля вайны ўспаміналі пра эмацыянальнае выступленне, якое кожнага закранула за сэрца.


Недзе ў той час міярчане не толькі пабачылі, нават памацалі першы самалёт. Кукурузнік зрабіў круг над мястэчкам і прызямліўся на часовым аэрадроме ля вёскі Міёркі, дзе адразу сабраўся натоўп. “Не інакш гэта прыляцеў на дапамогу мясцоваму хірургу нехта з кваліфікаваных дактароў Вілейскай абласной бальніцы”, — выказвае меркаванне Барыс Манцэвіч.


Адзіным прадпрыемствам райцэнтра была невялічкая фабрыка па вырабе запалкавай саломкі паблізу чыгункі, якую пабудаваў купец Агенштат. Яна працягвала дзейнічаць і пры савецкай уладзе. Гудок на абед на ёй чуўся за два кіламетры.

Фота пажарнай каланчы зроблена ў нядаўнія гады. Здымак з інтэрнэта.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта