Авторизация
 

Яшчэ адна дэталь пра самалёт, які "патануў" на Ельні

 У пачатку студзеня мы ўжо змяшчалі вытрымкі з дзіцячых успамінаў журналіста Барыса Манцэвіча. Барыс Флоравіч апавядаў, што напачатку вайны, калі немцы яшчэ не дайшлі да нашых мясцін, над балотным масівам Ельні збілі савецкі знішчальнік.

Толькі гэты факт не знайшоў адлюстравання ў іншых крыніцах, ва ўспамінах мясцовага насельніцтва і партызан. Але, магчыма, яго не забыў хтосьці з жыхароў.


Дае падставу зрабіць аптымістычную заяву візіт у рэдакцыю цяпер жыхаркі Латвіі, а не так даўно загадчыцы Дворнасельскай фермы Алы Станіславаўны Дуброўскай, якая гасцявала на малой радзіме. Яна з сям’і Вішнеўскіх, што спачатку жылі ў Стэфанове, а як сталі пагарэльцамі, перабраліся ў Вазаўнікі. Не, яна сама пра даваенныя, нават ваенныя падзеі нічога ведаць не можа, бо нарадзілася ў 1948 годзе. Але захаваліся дзіцячыя ўспаміны, што аднавяскоўцы калісь вялі гаворку пра самалёт, які напачатку вайны зваліўся “на зыбаўку”, дрыгвяністае месца Вялікага Моху ў раёне вёсак Сухія-Верацеі. Нібы працягам гэтага можа служыць расказ маці — Паліны Паўлаўны Вішнеўскай — пра тое, як немцы ў Вазаўніках расстралялі савецкага лётчыка. Магчыма, гэтыя падзеі звязаны між сабой. А тады ёсць падстава для далейшых пошукаў, тым больш, што лакалізуюцца мясціны, дзе іх можна весці.


Калі маеце іншыя звесткі, можаце нешта дапоўніць, — тэлефануйце, заходзьце ў рэдакцыю.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта