Знаки с подводной лодкой

 Для тых, хто вёў вайну пад вадой, у СССР і Германіі існавалі асобныя ўзнагароды. САМЫХ лепшых падводнікаў сярод радавых і малодшых афіцэраў ваенна-марскога флоту СССР узнагароджвалі нагрудным знакам “Выдатны падводнік”. Гэты знак уведзены 21 мая 1942 года. 

Узнагароду памерам 3,7х4,6 см чаканілі з металічнага сплаву жоўтага колеру з выкарыстаннем эмаляў, фарбы. Дызайн такі, як і ў іншых значкоў выдатнікаў. Выглядае як фігурны шчыт, за якім размешчаны дубовы залачоны вянок. У цэнтры медальён з выявай пазалочаных сярпа і молата на рубінава-чырвонай эмалі. Адрозная дэталь — выява падводнай лодкі ўнізе. Насіць знак “Выдатны падводнік” належала справа.


НАГРУДНЫ знак падводніка ў Германіі ўстаноўлены 13 кастрычніка 1939 года. Ім узнагароджвалі членаў каманд падводных лодак, якія двойчы ўдзельнічалі ў атаках на караблі праціўніка, прымалі ўдзел у двух баявых паходах, атрымалі раненне ў першым паходзе.


Памер узнагароды — 4,8х3,9 см. Матэрыялам для вырабу спачатку служылі пазалочаная латунь ці тампак (разнавіднасць латуні з утрыманнем медзі і цынку), затым — цынк, на які наносілі залацістае пакрыццё. На знаку — выява падводнай лодкі над лаўровым вянком, вышэй на яго накладзены імперскі арол са свастыкай.


У канцы 1942 года з’явіўся асаблівы варыянт знака — з брыльянтамі. Гэта была не дзяржаўная ўзнагарода, а хутчэй асабісты знак адрознення камандуючага падводным флотам.

Падрыхтаваў
Аляксандр РЫНКЕВІЧ,
супрацоўнік музея.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.