Авторизация
 

Харчовае забеспячэнне арміі адыгрывала важную ролю

 Вайна вайной, а абед па раскладзе, любяць жартаваць сучаснікі. Для салдат Вялікай Айчыннай вайны прыём ежы азначаў не толькі здаволенне голаду. Гэта былі рэдкія хвіліны спакою і адпачынку. 

ХАРЧОВАЕ забеспячэнне арміі адыгрывала стратэгічна важную ролю. Ад кашы ці махоркі залежаў зыход бою. Уся краіна працавала ў першую чаргу для фронту.


У пачатку вайны больш за палову повараў на перадавой складалі жанчыны. Нярэдка ім даводзілася гатаваць пад варожым агнём. Акрамя таго, разам з салдатамі капалі акопы. Дарэчы, жанчынам-ваеннаслужачым, якія не курылі, дадаткова выдавалі па 200 грам шакаладу або 300 грам цукерак у месяц.


Ва ўсяго асабовага саставу Чырвонай Арміі рацыён быў аднолькавы, адрозніваліся толькі нормы выдачы. Гарачую страву ў савецкіх ваенных часцях выдавалі раніцай да ўзыходу сонца і вечарам пасля захаду. Уначы нарад на кухні чысціў бульбу, мыў катлы. Калі акопы знаходзіліся пад абстрэлам, гарачае харчаванне дастаўлялі ў тэрмасах, звычайна адзін раз уначы. Сытнасць ці сціпласць рацыёну залежала ад умоў.
ЛЮБІМЫМІ стравамі палявой кухні ў байцоў былі кулеш (суп, як правіла, з проса і іншых інгрэдыентаў, напрыклад, сала), боршч, тушаная бульба, грэчка з мясам (пераважна варанай ці тушанай ялавічынай). Выдавалі прадукты і трохдзённым сухім пайком. Дзвесце грам важыў сутачны паёк сухароў. У мяшках з ласункам, які перадавалі з тылу, часам знаходзілі запіску: “Еш, франтавік, і бі ворага!”


Сапраўдная каштоўнасць — хлеб. Замянялі яго, чым маглі. Ёсць некалькі рэцэптаў. Адзін з іх — хлеб “Ржэўскі”. Адварвалі бульбу ў лупіне, чысцілі і прапускалі праз мясарубку. Масу выкладвалі на пасыпаную вотруб’ем бляху і ахалоджвалі. Дадавалі яшчэ вотруб’е, салілі, хутка замешвалі цеста і выпякалі.


У Ленінградзе елі “Блакадны хлеб”. Жытнёвая абойная мука ў ім складала 10-12 працэнтаў. Астатняе — жмых, шрот, змёткі мукі з абсталявання і падлогі, выбайка з мяшкоў, харчовая цэлюлоза і нават хвоя. Дзённая норма — 125 грам.


Вязняў у фашысцкіх канцлагерах кармілі “Остэн-бротам”. Гэты хлеб быў зацверджаны Міністэрствам харчовага забеспячэння ў Рэйху “толькі для рускіх”. Для прыгатавання бралі адціскі цукровых буракоў, вотруб’е, апілкі дрэва, цэлюлозную муку з лісця або саломы.


У АДРОЗНЕННЕ ад Чырвонай Арміі гарачую ежу ў нямецкіх часцях выдавалі толькі на абед. У меню —  мясны суп, бульба, страва з мяса і крыху агародніны. Снедалі варожыя салдаты хлебам і кружкай кавы, на вячэру да гэтага атрымлівалі кавалак каўбасы ці сыру, масла, часам яйкі або сардзіны. Вялікая колькасць сухога пайка і аднаразовы прыём гарачай ежы прыводзілі да частых расстройстваў страўнікава-кішэчнага тракта. Па сцверджанні нямецкага гісторыка генерала Мюлера-Гіллебрандта, праблема была настолькі сур’ёзнай, што ў арміі рэзерву сфарміравалі цэлыя батальёны, куды накіроўвалі салдат з хранічнымі захворваннямі страўніка.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр РЫНКЕВІЧ,
супрацоўнік раённага
гісторыка-этнаграфічнага музея.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2021
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта