Авторизация
 

Радыстку Лізу перазахаваюць з-пад вёскі Галёнчына

 27 снежня раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне №938 “Аб падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. Гэтым дакументам утвораны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення святкаванняў пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, зацверджаны адпаведны план мерапрыемстваў. 

Адным з пунктаў намечана ў маі-чэрвені перанесці на могілкі ў аграгарадку Цвеціна воінскае пахаванне №2235, што знаходзіцца ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Галёнчына Завуццеўскага сельсавета. На Міёршчыне яно больш вядома па кнізе “Памяць” як магіла радысткі Лізы, што загінула ў 1944 годзе, літаральна за некалькі дзён да вызвалення гэтых мясцін. У вяртанні імя гераіні — вялікая заслуга навапалачанкі, ветэрана беларускага і міжнароднага пошукавага руху Яўгеніі Анатольеўны Трапезнікавай, вечная ёй памяць.


У выніку вывучэння абагульненага банка дадзеных “Мемарыял” на партале “Памяць Народа” ўстаноўлена, што ў спісах супрацоўнікаў разведаддзелаў штабоў Паўночнага, Волхаўскага, Паўночна-Заходняга, Паўднёвага, Закаўказскага, Калінінскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх, 4-га Украінскага франтоў, а таксама супрацоўнікаў Разведупраўлення Чырвонай Арміі, што загінулі ці зніклі без вестак у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, пад нумарам 1248 названа Нікішына Елізавета Барысаўна. Яна нарадзілася ў Маскве ў 1922 годзе, загінула 28 чэрвеня 1944-га. Пахавана ў раёне Полацка, што пацвярджаецца данясеннем пасляваеннага перыяду. “Мемарыял” таксама ўтрымлівае паведамленне ад 28 снежня 1945 года разведаддзела штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі ад 28 снежня гэтага ж года аб гібелі Нікішынай Елізаветы Барысаўны ў чэрвені 1944-га і пахаванні яе ў раёне Ушачы на поўдзень ад Полацка, яго ўручылі ў 1945 годзе яе бацьку Нікішыну Барысу Цімафеевічу, які на той час жыў у Маскве па Яраслаўскай шашы.


Невядомую радыстку Лізу пахавалі ў Галёнчыне за 33 кіламетры на паўднёвы захад ад Полацка. У пасляваенны час шукалі звесткі пра яе, аднак вынікаў не было. Захавалася пісьмо ад 30 кастрычніка 1966 года ўдзельніка Вялікай Айчыннай Аляксандра Сямёнавіча Жаўнеркі піянерам. У ім указана, што радыстка Ліза — камсамолка з Масквы — дзейнічала ў тыле праціўніка ў раёне Язна-Дзісна (лясны масіў Чорная гара) у складзе групы і загінула ў жорсткай перастрэлцы.


Такім чынам, многія факты пра невядомую радыстку Лізу і Нікішыну Елізавету Барысаўну супадаюць. Па ўзгадненні з Упраўленнем па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь абласны выканаўчы камітэт 17 снежня 2018 года прыняў рашэнне №733 аб пераносе воінскага пахавання №2235. Яно знаходзіцца ў цяжкадаступным месцы за паўтара кіламетра ад маланаселенай вёскі Галёнчына і прыкладна за шэсць кіламетраў ад грамадзянскіх могілкаў у аграгарадку Цвеціна. Лясная тэрыторыя на працягу некалькіх гадоў забалочваецца, што стварае пагрозу затаплення пахавання. Раней яго даглядалі школьнікі, цяпер гэтым займаюцца работнікі лясніцтва. Але наведаць магілу ўжо немагчыма без суправаджэння. Таму перазахаванне радысткі Лізы (Нікішынай Елізаветы Барысаўны) напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта даніна памяці ўсім, хто загінуў у той страшэннай вайне.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта