Авторизация
 

Міёрскай будаўнічай арганізацыі споўнілася 60 год. Асноўныя звесткі з гісторыі

 Адміністрацыйныя будынкі, сацыяльная інфраструктура, жывёлагадоўчыя комплексы, шматкватэрныя жылыя дамы. Гэтыя і шматлікія іншыя такія розныя і важныя аб’екты звязвае адно: узводзілі іх спецыялісты Міёрскай перасоўнай механізаванай калоны-55. 

У лістападзе будаўнічай арганізацыі споўнілася 60 год, а ў снежні яна ўрачыста адзначыць юбілей. Добрая нагода, каб падвесці вынікі мінулага, зазірнуць у будучыню і сказаць добрае слова ў адрас людзей, якія добрасумленна выконвалі прафесійныя абавязкі, дабіваліся высокіх вынікаў. 

Гісторыя ПМК-55 датуецца лістападам 1958 года. Тады прынялі рашэнне аб стварэнні міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (МБА) на паявых узносах гаспадарак. Яе першы кіраўнік — Пётр Ільіч Рубанік. Перад будаўнікамі стаялі задачы ўзводзіць жылыя дамы і жывёлагадоўчыя памяшканні для буйной рагатай жывёлы і птушкі ў калгасах і саўгасах. Эстафету станаўлення і стварэння вытворчага патэнцыялу арганізацыі падтрымаў наступны кіраўнік — Дзям’ян Міхайлавіч Асіпенка, баявы афіцэр, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер шматлікіх ордэнаў і медалёў.


З 1960 года кіраваў  будаўнікамі Іосіф Адольфавіч Селядзеўскі, з 1963-га на пост заступіў Уладзімір Васільевіч Яленскі. Другая палова шасцідзясятых-пачатак сямідзясятых гадоў характарызаваліся ростам аб’ёмаў будаўніцтва жылля ў гаспадарках, а таксама першых буйных жывёлагадоўчых і птушкаводчых комплексаў. Значна пашырылася вытворчая база арганізацыі: у 1967 годзе пабудавалі майстэрню, праз тры гады — сталярны цэх, пілараму і завод жалезабетонных вырабаў. На падсобнай вытворчасці наладзілі ўласны выпуск шырокага асартыменту элементаў для ўзвядзення ферм.


На змену пабудаваным “птушнікам” і глінабітным “вуцятнікам” у калгасах “Баявы партызан” і “Рассвет” пачалі ўзводзіць жывёлагадоўчыя фермы ў гаспадарках імя Кутузава, Цітова, “1-ае Мая”, “За Мір”, “Парыжская камуна” і з жалезабетонных элементаў.


З 1969-га і наступныя дзесяць год кіраваў арганізацыяй Раман Іванавіч Пушкель. Пры ім пабудавалі трохпавярховы адміністрацыйны корпус канторы па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. У сямідзясятыя стварылі магутную вытворча-тэхнічную базу, якая дазволіла вырашаць грандыёзныя задачы па будаўніцтве жылых дамоў, жывёлагадоўчых комплексаў і аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Значныя аб’ёмы работ выконвала арганізацыя па будаўніцтве дарог. У гэты перыяд яе сіламі ўзведзены школа-інтэрнат у Дзісне, гарадская бальніца з комплексам дапаможных будынкаў і харчаблокам у райцэнтры, райвыканкам, буйныя жывёлагадоўчыя комплексы ў Сакалове, Чэрасах, Малінаўцы, Дрыгучах, будынкі сельсаветаў.


У верасні 1977-га арганізацыю перайменавалі ў ПМК-29. Праз два гады яе ўзначаліў Мечыслаў Аркадзьевіч Сяткоўскі. У 80-х раслі аб’ёмы выкананых работ і паслуг, а прадпрыемства займала адно з вядучых месц сярод будаўнічых арганізацый раёна.


З ліпеня 1985 года да чэрвеня 2017-га механізаванай калонай кіраваў Валерый Мікалаевіч Брыль. Дзякуючы невычэрпнай энергіі і бязмежнай адданасці справе гэтага граматнага спецыяліста і адказнага кіраўніка арганізацыя дастойна прыняла эстафету, захавала марку і гонар будаўніка Міёршчыны. З 1986-га да 2003 года перацярпела шэраг рэфарміраванняў са змяненнем форм уласнасці і наймення. У выніку стала называцца МПМК-55.


У другой палове 80-х-пачатку 90-х гадоў яе работнікі пабудавалі буйныя жывёлагадоўчыя комплексы ў калгасах імя Цітова і “Гігант”, школы ў Завуцці, Язне, Дрыгучах, Дзісне, Чапуках, дамы культуры у Дзісне, Наўгародах, дзіцячую школу мастацтваў, будынкі “Белаграпрамбанка” і “Беларусбанка”, кацельню “Паўночная”, аўтавакзал у райцэнтры, шматкватэрныя дамы па вуліцах Дзяржынскага, Камуністычнай і Максіма Багдановіча, бальніцу ў Дзісне.


Пры непасрэдным удзеле работнікаў арганізацыі ўзводзіліся пасёлкі ў раёнах адсялення на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, ліквідаваліся наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Эканамічны крызіс сярэдзіны 90-х гадоў у выніку распаду СССР адбіўся і на будаўнічай сферы. Рэзкае скарачэнне інвестыцый, змяншэнне аб’ёмаў узводзімых аб’ектаў, заробку прывяло да адтоку кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў. Матэрыяльна-тэхнічная база патрабавала мадэрнізацыі і абнаўлення, на што не хапала сродкаў. Аднак і ў складаных умовах асноўны касцяк работнікаў захаваў вытворчы патэнцыял. Прынятыя кіраўніцтвам краіны ў 2000-2003 гадах меры па аздараўленні эканамічнай сітуацыі ў будаўнічай галіне дазволілі набраць неабходныя тэмпы ў рабоце.


У маі 2001 года Міёрская ПМК-55 перайменавана ў “Будаўнічае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства ПМК-55”, а ў красавіку 2003-га — у даччынае камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Міёрская ПМК-55”. З гэтай назвай і цяпер.


За 60 гадоў змянілася некалькі пакаленняў рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і кіраўнікоў, але нязменнымі засталіся прынцыпы і прафесійны падыход у вырашэнні задач, якія дыктаваў час. Будаўнікі ПМК-55 узводзілі жылыя дамы ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Згодна з Дзяржаўнай праграмай па адраджэнні сяла імі запоўніліся вуліцы ў “Чаромушках-агра”, “Мерыцы”, “Павяцці”, “Чэрасах”, “Узмёнскім краі”, “Гвардзейскім”, “Наўгародах”, “Пад’ельцах”, “Любінове”, “Туркове”, “Цітове”, “Мікалаёўскім”, у райцэнтры з’явіўся цэлы мікрараён “Русачкі” па вуліцы Ягора Томкі і Камуністычнай з поўным камплектам інжынерных сетак і камунікацый. Дзякуючы міёрскім будаўнікам дзейнічаюць жывёлагадоўчыя комплексы ААТ “Цітова”, “Туркова”, “Пад’ельцы”, будынак пракуратуры, дамы сямейнага тыпу. Сёлета ўведзены комплекс цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ПМК-55 выконвала ролю базавай падраднай арганізацыі. Усе аб’екты прыносяць карысць раёну і арганічна ўпісваюцца ў архітэктурны ансамбль нашага краю, захаваўшы яго непаўторны каларыт і індывідуальнасць.


Няпростыя часы перажываюць будаўнікі і цяпер. Вымушаны шукаць дадатковыя аб’ёмы работ у суседніх Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах, дзе будаўнічых механізаваных калон ужо няма. Дзякуючы намаганням былога дырэктара ПМК-55 і новага кіраўніцтва арганізацыя захавала кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічную базу. Нягледзячы на ўсе складанасці, аптымістычна глядзяць у заўтрашні дзень. Вераць, што ўсё яшчэ вернецца ў рэчышча бурлівага патоку будаўнічай ракі на роднай Міёршчыне. 

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта